Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рэферат.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
38.05 Кб
Скачать

1.3 Кагезія як кампанент унутрытэкставых сувязей

Часткі, на якія драбніцца тэкст, аб’ядноўваюцца, захоўваючы адзінства, цэльнасць твора. Пры гэтым забяспечваецца паслядоўнасць (кантыніум) выкладаемых падзей, фактаў, дзеянняў. Паміж падзеямі, якія апісваюцца, павінна быць нейкае пераемнасць, сувязь, хоць гэта, як вядома, не заўсёды выражаецца выпрацаванай сістэмай моўных сродкаў – злучнікамі, злучнікавымі словамі, дзеепрыметнымі зваротамі і г. д.

Аднак, аналізуючы тэкст, можна заўважыць, што яго асобныя часткі, якія часам знаходзяцца адна ад адной на значнай адлегласці, аказваюцца ў той ці іншай ступені звязанымі, прычым сродкі сувязі не заўсёды супадаюць з традыцыйнымі.

Для абазначэння такіх форм сувязі мэтавобразна выкарыстоўваць тэрмін “кагезія” – асобы від сувязі, які забяспечвае кантыніум, г. зн. лагічную паслядоўнасць, тэмпаральную або прасторавую ўзаемасувязь асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш.

Кагезія ў газетным тэксце, і ў прыватнасці ў кароткіх паведамленнях, ажыццяўляецца пэўнымі сродкамі. Разгледзім нататку “Подполковнику предъявлено обвинение” (“СБ. Беларусь сегодня”, № 60, 02.04.2013).

Начальнику главного управления собственной безопасности МВД г-ну Кротову предъявлено обвинение. Как сообщили в Следственном комитете, его действия квалифицированы по статье о превышении власти или служебных полномочий, совершенном из корыстной или иной личной заинтересованности.

Кротова задержали 19 марта в результате оперативных мероприятий, проведенных сотрудниками центрального аппарата МВД. С тех пор он находится под стражей.

Кожны з двух абзацаў як бы аўтасемантычны. Гэта не выпадкова, бо газетныя нататкі вызначаны прагматычнай ўстаноўкай гэтага тыпу камунікацыі, а менавіта ўнесці як мага больш інфармацыі ў максімальна малую колькасць радкоў. Такая лапідарнасць тэксту прыводзіць да неабходнасці пазбягаць усякіх фармальна-граматычных сродкаў сувязі. Тым не менш кагезія тут ажыццяўляецца. Кручком тут выступае прозвішча Кротаў (г-ну Кротову – у першым абзацы і Кротова задержали – у другім). Сама кагезія. Пры дапамозе якой рэалізуецца кантыніум, не абмяжоўваецца адным кручком. Назва паведамлення “Подполковнику предъявлено обвинение” выконвае злучальную функцыю, бо далей, у тэксце, можна пабачыць: г-ну Кротову предъявлено обвинение. Такім чынам, паўторам гэтага выразу і ажыццяўляецца кагезія.

Варта адзначыць, што кагезія ўяўляе сабой сувязь частак тэксту з дапамогай лексічных, семантычных, граматычных сродкаў і ў меншай ступені асацыятыўных, падтэкставых.

1.4 Катэгорыя кантынуума ў публіцыстычным тэксце

Катэгорыя кантынуума і катэгорыя кагезіі, а таксама чляненне тэксту ўзаемаабумоўленыя і дапаўняюць адзін аднаго.

Катэгорыя кантынуума непасрэдна звязана з паняццямі часу і прасторы. Сам тэрмін “кантынуум” абазначае неперарыўнае ўтварэнне чагосьці, г. зн. пастаянны струмень руху ў часе і прасторы. Аднак рух магчыма прааналізаваць толькі ў тым выпадку, калі спыніць яго і ўбачыць у частках характарыстыкі, якія ва ўзаемадзеянні ствараюць уяўленне пра рух. Такім чынам, кантынуум як катэгорыю тэксту можна ў самых агульных рысах уявіць сабе як пэўную паслядоўнасць фактаў, падзей, якія разгортваюцца ў часе і прасторы, прычым разгортванне падзей працякае не аднолькава ў розных тыпах тэкстаў.

Прасторавы кантынуум у тэкстах, у прыватнасці, публіцыстычных, больш дакладны, чым часавы. Геаграфічныя назвы месца дзеяння і апісанне гэтых мясцін нярэдка пададзены вельмі канкрэтна. Так, у артыкуле “Почтовый экспресс прибудет вовремя” (“СБ. Беларусь сегодня”, № 60, 02.04.2013) тапонімы сустракаюцца часта:

- пенсионерка Галина Брониславовна Чирица из деревни Семенки Сморгонского района к закрытию местной школы отнеслась с пониманием;

- Как же нам, жителям деревень Лещеняты, Семенки, Теляки, Милути, Нефеды и Абрамовщина-3, оплачивать кредиты…

Часавы кантынуум заўважаецца з дапамогай дзеясловаў цяперашняга часу: в деревнях, которые обслуживает почтовое отделение; в районном узле почтовой связи внимательно относятся к тревогам сельчан.

Дакладныя паказванне часавага и прасторавага кантыніума складаюць уражанне канкрэтнай, рэальнай падзеі. Падрабязныя апісанні ствараюць у чытача візуальнае ўяўленне пра наваколле, робяць яго “назіральнікам”. Прасторавы кантынуум рэалізуецца за кошт наступных выразаў: предприятие «Белпочта»; в деревнях, которые обслуживает почтовое отделение «Лещеняты»; деньги детям в город переправить; сейчас в деревнях Сморгонского района проживают. Часавы кантынуум ажыццяўляецца з дапамогай наступных выразаў: строго по графику ежедневно со вторника по субботу; останавливаться минимум на 45 минут; за весь 2011 год было передано; чем было 20 лет назад; привыкают около двух месяцев.

Такім чынам, кантынуум дапамагае чытачу пабачыць у тэксце вобразнасць, але пры гэтым і канкрэтызуе падзеі, з’явы, ён робіць тэкст дынамічным, стварае дзеянне, рух.