Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рэферат.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
38.05 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкі

і літаратурнага рэдагавання

ВОНКАВАЯ І ЎНУТРАНАЯ

СТРУКТУРЫРАВАНАСЦЬ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА

ТЭКСТУ

Рэферат па лінгвістыцы

публіцыстычнага тэксту

студэнткі 4 курса 10 групы

спецыяльнасці

“Літараратурная работа (рэдагаванне)”

Валерыі Алегаўны Мельнік

Мінск

2013

Змест

Уводзіны

Частка 1. Катэгорыі ўнутранай структуры тэксту

1.1 Віды інфармацыі ў тэксце

1.2 Члянімасць тэксту

1.3 Кагезія як кампанент унутрытэкставых сувязей

1.4 Катэгорыя кантынуума ў публіцыстычным тэксце

1.5 Мадальнасць тэксту

1.6 Інтэграцыя і завершанасць тэксту

Частка 2. Знешнія структурныя кампаненты тэксту

2.1 Віды і функцыі выказвання

    1. Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае як адзінкі тэксту

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту грунтуецца перш-наперш на выяўленні вонкавай і ўнутранай структуры, логіка-семантычнай пабудовы адзінак, якія яго складаюць, асноўных тэкстаўтваральнах катэгорыях, неабходных для спасціжэння сэнсавай і структурнай завершанасці тэксту.

Публіцыстычны тэкст можна разглядаць як ўладкаваны механізм, які валодае здольнасцю заключаць у сабе выключна высока сканцэнтраваную інфармацыю. Аб'ём інфармацыі ў паведамленні варта разглядаць як функцыю колькасці магчымых альтэрнатыўных паведамленняў. Структура публіцыстычнага тэксту мае практычна бясконцую колькасць межаў, якія сегментуюць гэты тэкст на эквівалентныя ў розных адносінах і, такім чынам, альтэрнатыўныя адрэзкі.

Пры гэтым публіцыст мае магчымасць выбіраць паміж эквівалентнымі элементамі сваёй публіцыстычнай мовы. Там, дзе выбар зроблены за публіцыста - мовай, на якой ён піша, эпохай, якая ўжо ажыццявіла выбар тых ці іншых мастацкіх сродкаў, абставінамі яго біяграфіі, - ва ўсіх выпадках, калі тэкст не рэалізуе адну з магчымасцей, ён губляе здольнасць перадаваць інфармацыю. Таму павелічэнне магчымасцей выбару – закон арганізацыі публіцыстычнага тэксту. Усё, што ў мове даецца як аўтаматычная непазбежнасць, у мастацкім тэксце рэалізуецца як выбар адной з узаемаэквівалентных магчымасцей. Пазасістэмны, структурна не арганізаваны матэрыял не можа быць сродкам захавання і перадачы інфармацыі. Таму першы крок да стварэння тэксту - стварэнне сістэмы.

Частка 1. Катэгорыі ўнутранай структуры тэксту

Некаторыя даследчыкі (Э. Бенвеніст, І. Гальперын) адзначаюць, што структурныя ўзроўні тэксту - гэта адно з асноўных палажэнняў у развіцці лінгвістыкі, бо менавіта структурыраванасць дапамагае правільна адлюстраваць будову мовы і дыскрэтнасць яе элементаў. Падыход Гальперына да катэгарыяльных адзінак тэксту арыентаваны на лінгвістыку як навуку, ён даследуе тэкст з пазіцый яго інфарматыўнасці, члянімасці, унутрытэкставай звязнасці (кагезія), паслядоўнасці разгортання зместу (кантынуум), мадальнасці, інтэгратыўнасці і завершанасці тэксту.

1.1 Віды інфармацыі ў тэксце

Адна з катэгорый тэксту – яго інфарматыўнасць. Яна ахоплівае шэраг праблем, якія выходзяць за межы лінгвістычнага характару, у прыватнасці – праблему новага (невядомага). Відавочна, што новае не можа разглядацца па-за ўлікам сацыяльных, псіхалагічных, навукова-тэарэтычных, агульнакультурных, узроставых і іншых фактараў. Для аднаго адрасата паведамленне будзе новым і таму будзе змяшчаць інфармацыю, для іншага гэта ж паведамленне будзе пазбаўлена інфармацыі, бо змест паведамлення яму ўжо вядомы альбо ўвогуле незразумелы. СТРАНІЦА 27

Іншае пытанне – каштоўнасць атрыманай інфармацыі. Вядома, што інфармацыя, паўтараючыся, губляе сваю каштоўнасць і ў выніку перастае быць інфармацыяй.

Па прагматычным прызначэнні І. Гальперын выдзеліў тры віды асноўнай катэгорыі тэксту: змястоўна-фактуальную, змястоўна-канцэптуальную і змястоўна-падтэкставую інфармацыю [Іўчанкаў].

Змястоўна-фактуальная інфармацыя змяшчае паведамленні пра факты, падзеі, працэсы, якія адбываюцца, будуць адбывацца ў наваколлі, сапраўдным ці ўяўным. У такой інфармацыі могуць быць пададзены звесткі пра гіпотэзы, выдвігаемыя вучонымі, іх погляды, розныя супастаўленні фактаў, іх характарыстыкі, магчымыя рашэнні пытанняў і г. д.

Змястоўна-канцэптуальная інфармацыя паведамляе чытачу індывідуальна-аўтарскае разуменне адносін паміж з’явамі, апісаных сродкамі СКІ, разуменне іх прычынна-выніковых сувязей, іх значнасць у сацыяльным, эканамічным, палітычным, культурным жыцці, уключаючы адносіны паміж асобнымі індывідамі, іх складанага псіхалагічнага і эстэтычна-пазнавальнага ўзаемадзеяння.

Змястоўна-падтэкставая інфармацыя ўяўляе сабой утоеную інфармацыю, якая вымаецца са ЗФІ дзякуючы здольнасці адзінак мовы ствараць асацыятыўныя і канататыўныя значэнні.

Граматычная катэгорыя інфарматыўнасці, якая ўяўляе сабой абавязковую прыкмету тэксту, можа праяўляцца ў розных формах – ад нулявой, калі змест тэксту не дае нічога новага, а толькі паўтарае ўжо вядомае, да канцэптуальнай, калі для яе выяўлення неабходна падвергнуць тэкст скрупулёзнаму аналізу. Так, можна сказаць, што пачатак сказ “Все уже знают: на 27-м году жизни скончался Валерий Золотухин” (“СБ. Беларусь сегодня”, №60, 02.04.2013) змяшчае нулявую інфармацыю, бо паўтарае шырока вядомы факт, пра што сведчаць і словы “все уже знают”. Але такі стыль падачы інфармацыі характэрны для публіцыстыкі, дзе адзін і той жа факт можа паўтарацца некалькі разоў, але пры гэтым разглядацца з розных пунктаў гледжання.

1.2 Члянімасць тэксту

Члянімасць тэксту – функцыя агульнага кампазіцыйнага плану твора, а характар гэтай члянімасці залежыць ад многіх прычын, сярод якіх не апошнюю ролю выконвае памер частак і змястоўна-фактуальная інфармацыя, а таксама прагматычная ўстаноўка стваральніка тэксту. Памер часткі звычайна разлічаны на магчымасці чытача ўспрымаць аб’ём інфармацыі “без страты”.

Каб вызначыць, на якія часткі дзеліцца публіцыстычны тэкст, можна ўявіць сабе мінімальны і максімальны тэксты. У якасці мінімальнага возьмем хранікальную нататку. Так, у газеце “СБ. Беларусь сегодня” змяшчаецца паведамленне:

Ставка. С 1 апреля установлена новая тарифная ставка первого разряда для оплаты труда работников организаций – 250 тысяч рублей.

Тут тэкст складаецца з аднаго сказа и не мае структурных частак.

У якасці максімальнага возьмем аналітычны артыкул. Самай буйной адзінкай у артыкуле выступае сам артыкул як кампанент цэлага. Затым ён разбіваецца на тэматычныя часткі з падзагалоўкамі, абзацы, СФА. Такое чляненне называецца аб’ёмна-прагматычным, паколькі ў ім улічваецца аб’ём (памер) часткі і ўвага чытача.

Гэта чляненне перакрыжоўваецца з іншым відам разбіцця тэксту, які можна назваць кантэкстна-варыятыўным. У ім выдзяляюцца наступныя формы моўных актаў: 1) мова аўтара; 2) апавяданне; 3) апісанне знешнасці, сітуацыі, месца дзеяння і г. д.; 4) разважанні аўтара; 5) дыялог; 6) цытацыя.

Важная частка публіцыстычнага тэксту – лід. Ён змяшчае пэўную долю той інфармацыі, якая з’яўляецца асноўнай у тэксце і абагульнена прадстаўлена ў загалоўку. Напрыклад, лід артыкула “Пасхальное настроение” “падрыхтоўвае” чытача да асноўнага тэксту матэрыялу:

Дни, когда католики отмечают великий праздник Воскресения Господнего, Президент традиционно посещает минский Архикафедральный костел имени Пресвятой Девы Марии…

Гэты лід характарызуецца прагматычнасцю – у ім апісваецца мэтавая ўсталёўка артыкула і да таго ж утрымліваецца перадгісторыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]