- •Правілы афармлення дыпломных і курсавых прац
- •1 Структурныя элементы навуковай працы
- •3.2 Пабудова працы
- •3.3 Нумарацыя старонак працы
- •3.4 Табліцы
- •3.6 Спасылкі
- •3.7 Спіс выкарыстаных крыніц
- •3.8 Дадаткі
- •Адлюстраванне фразеалогіі ў «гістарычным слоўніку беларускай мовы»
- •Адлюстраванне фразеалогіі ў «гістарычным слоўніку беларускай мовы»
3.2 Пабудова працы
3.2.1 Назвы структурных элементаў працы «Змест», «Абазначэнні і скарачэнні», «Уводзіны», «Заключэнне», «Спіс выкарыстаных крыніц» служаць загалоўкамі структурных элементаў працы і друкуюцца з абзацнага водступу поўнасцю тлустым шрыфтам вялікімі літарамі (слова «Змест» друкуецца па цэнтры без выдзялення тлустым шрыфтам).
3.2.2 Асноўную частку працы патрэбна падзяляць на раздзелы, падраздзелы і пункты. Пункты, пры неабходнасці, могуць падзяляцца на падпункты. Пры падзеле тэксту працы на пункты і падпункты неабходна, каб кожны пункт змяшчаў закончаную інфармацыю.
3.2.3 Раздзелы, падраздзелы, пункты і падпункты трэба нумараваць арабскімі лічбамі і запісваць з абзаца.
Раздзелы павінны мець парадкавую нумарацыю ў межах усяго тэксту, за выключэннем дадаткаў.
Прыклад – 1, 2, 3 і г. д.
Нумар падраздзела або пункта ўключае нумар раздзела і парадкавы нумар падраздзела або пункта, падзеленыя кропкай. Прыклад – 1.1, 1.2, 1.3 і г. д. Нумар падпункта ўключае нумар раздзела, падраздзела, пункта і парадкавы нумар падпункта, падзеленыя кропкай. Прыклад – 1.1.1.1, 1.1.1.2, 1.1.1.3 і г. д.
Пасля нумара раздзела, падраздзела, пункта і падпункта ў тэксце кропку не ставяць. Калі тэкст працы падзяляюць толькі на пункты, іх варта нумараваць, за выключэннем дадаткаў, парадкавымі нумарамі ў межах усёй працы. Калі раздзел або падраздзел мае толькі адзін пункт або пункт мае адзін падпункт, то нумараваць яго не варта.
3.2.4 Раздзелы, падраздзелы павінны мець загалоўкі. Пункты, як правіла, загалоўкаў не маюць. Загалоўкі павінны выразна і коратка адлюстроўваць змест раздзелаў, падраздзелаў.
3.2.5 Загалоўкі раздзелаў, падраздзелаў і пунктаў трэба друкаваць з абзаца з вялікай літары без кропкі ў канцы, не падкрэсліваючы (загалоўкі раздзелаў друкуюцца вялікімі літарамі поўнасцю). Калі загаловак складаецца з двух сказаў, іх раздзяляюць кропкай.
3.2.6 Унутры пунктаў або падпунктаў могуць быць прыведзены пералікі. Перад кожным пералікам варта ставіць злучок або, пры неабходнасці спасылкі ў тэксце дакумента на адзін з пералікаў, маленькую літару (за выключэннем ё, ь, ы), пасля якой ставіцца дужка.
Для далейшай дэталізацыі пералікаў неабходна выкарыстоўваць арабскія лічбы, пасля якіх ставіцца дужка, а запіс робіцца з абзаца, як паказана ў прыкладзе. Прыклад:
а) ______
б)_______
1)___
2)___
в) ______
3.3 Нумарацыя старонак працы
3.3.1 Старонкі працы нумаруюцца арабскімі лічбамі з выкарыстаннем скразной нумарацыі па ўсім тэксце працы. Нумар старонкі змяшчаюць у цэнтры ніжняй часткі ліста без кропкі.
3.3.2 Тытульны ліст уключаюць у агульную нумарацыю старонак працы. Нумар старонкі на тытульным лісце не ставяць.
3.3.3 Ілюстрацыі і табліцы, размешчаныя на асобных лістах, уключаюць у агульную нумарацыю старонак працы.
3.4 Табліцы
3.4.1 Табліцы выкарыстоўваюць для лепшай нагляднасці і зручнасці параўнання паказальнікаў. Назва табліцы, пры яе наяўнасці, павінна адлюстроўваць яе змест, быць дакладнай, кароткай. Назву табліцы неабходна змяшчаць над табліцай злева, без абзаца ў адзін радок з яе нумарам праз працяжнік.
Пры пераносе часткі табліцы назву змяшчаюць толькі над першай часткай табліцы; ніжнюю гарызантальную рысу, што абмяжоўвае табліцу, не праводзяць.
3.4.2 Табліцу размяшчаюць у працы непасрэдна пасля тэксту, у якім яна згадваецца ўпершыню, альбо на наступнай старонцы.
3.4.3 На ўсе табліцы павінны быць спасылкі ў працы. Пры спасылцы трэба пісаць слова «Табліца» з указаннем яе нумара.
3.4.4 Табліцу з вялікай колькасцю радкоў дапускаецца пераносіць на іншы ліст (старонку). Пры пераносе часткі табліцы на іншы ліст (старонку) слова «Табліца» і нумар яе паказваюць адзін раз справа над першай часткай табліцы, над іншымі часткамі пішуць слова «Працяг» і паказваюць нумар табліцы, напрыклад: «Працяг табліцы 1». Пры пераносе табліцы на іншы ліст (старонку) загаловак змяшчаюць толькі над яе першай часткай.
Калі тэкст, што паўтараецца ў розных радках графы табліцы, складаецца з аднаго слова, то яго пасля першага напісання дапускаецца замяняць двукоссем; калі з двух і больш слоў, то пры першым паўторы яго замяняюць словамі «Тое самае», а далей – двукоссем. Ставіць двукоссе замест паўтараемых лічбаў, марак, знакаў, матэматычных і хімічных знакаў не дапускаецца. Калі лічбавыя або іншыя дадзеныя ў якім-небудзь радку табліцы не прыводзяць, то ў ёй ставяць прочырк.
3.4.5 Лічбавы матэрыял, як правіла, афармляюць у выглядзе табліц. Прыклад афармлення табліцы прыведзены на рысунку 1.
3.4.6 Табліцы, за выключэннем табліц дадаткаў, варта нумараваць арабскімі лічбамі скразной нумарацыяй.
Дапускаецца нумараваць табліцы ў межах часткі. У гэтым выпадку нумар табліцы складаецца з нумара раздзела і парадкавага нумара табліцы, падзеленых кропкай.
Табліцы кожнага дадатку абазначаюць асобнай нумарацыяй арабскімі лічбамі з указаннем перад лічбай абазначэння дадатку.
Калі ў дакуменце адна табліца, то яна павінна быць пазначана як «Табліца 1».
Табліца _______ _______________
нумар назва табліцы
Галоўка |
|
|
|
} Загалоўкі граф |
||
|
|
|
|
|
} Падзагалоўкі граф |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Радкі |
|
|
|
|
|
|
(гарызантальныя рады) |
|
|
|
|
|
|
|
|
Бакавік (графа для загалоўкаў) |
|
Графы (калонкі) |
|
|
|
3.4.7 Загалоўкі граф і радкоў табліцы варта пісаць з вялікай літары ў адзіночным ліку, а падзагалоўкі граф – з малой літары, калі яны складаюць адзін сказ з загалоўкам, або з вялікай літары, калі яны маюць самастойнае значэнне. У канцы загалоўкаў і падзагалоўкаў табліц кропкі не ставяць.
3.5 Заўвагі
3.5.1 Слова «Заўвага» варта друкаваць з вялікай літары з абзаца і не падкрэсліваць.
3.5.2 Заўвагі прыводзяць у дакументах, калі неабходныя тлумачэнні ці даведачныя дадзеныя да зместу тэксту, табліц або графічнага матэрыялу. Заўвагі не павінны змяшчаць патрабаванняў.
3.5.3 Заўвагі варта змяшчаць непасрэдна пасля тэкставага, графічнага матэрыялу ці табліцы, да якіх адносяцца гэтыя заўвагі. Калі заўвага адна, то пасля слова «Заўвага» ставіцца працяжнік і заўвага друкуецца з вялікай літары. Адну заўвагу не нумаруюць. Некалькі заўваг нумаруюць па парадку арабскімі лічбамі, не ставячы кропку. Заўвагі да табліцы змяшчаюць у канцы табліцы пад лініяй, якая абазначае канец табліцы.
Прыклад
Заўвага – ______________________________________________
Некалькі заўваг нумаруюцца па парадку арабскімі лічбамі.
