
- •Правілы афармлення дыпломных і курсавых прац
- •1 Структурныя элементы навуковай працы
- •3.2 Пабудова працы
- •3.3 Нумарацыя старонак працы
- •3.4 Табліцы
- •3.6 Спасылкі
- •3.7 Спіс выкарыстаных крыніц
- •3.8 Дадаткі
- •Адлюстраванне фразеалогіі ў «гістарычным слоўніку беларускай мовы»
- •Адлюстраванне фразеалогіі ў «гістарычным слоўніку беларускай мовы»
ЗАЦВЕРДЖАНА
на пасяджэнні кафедры беларускай мовы
“____” ________________ 20 ____ г. № _____
Загадчык кафедры ____________ В.Л.Варановіч
Правілы афармлення дыпломных і курсавых прац
студэнтамі 2 – 6 курсаў
спецыяльнасці 1-210501 “Беларуская філалогія”
філалагічнага факультэта
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
1 Структурныя элементы навуковай працы
Структурнымі элементамі навуковай працы з'яўляюцца:
– тытульная старонка;
– змест;
– нарматыўныя спасылкі;
– азначэнні;
– абазначэнні і скарачэнні;
– уводзіны;
– асноўная частка;
– заключэнне;
– спіс выкарыстаных крыніц;
– дадаткі.
Шэраг элементаў працы («Нарматыўныя спасылкі», «Азначэнні», «Абазначэнні і скарачэнні», «Дадаткі») могуць у Вашай працы адсутнічаць, аднак астатнія з'яўляюцца абавязковымі.
2 ПАТРАБАВАННІ ДА ЗМЕСТУ НАВУКОВАЙ ПРАЦЫ
2.1 Тытульная старонка
2.1.1 Тытульная старонка з'яўляецца першай старонкай працы.
Прыклад афармлення тытульнай старонкі пададзены ў Дадатках 1 і 2.
2.2 Змест
Змест уключае ўводзіны, найменні ўсіх раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў (калі яны маюць назву), заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і назвы дадаткаў з указаннем нумароў старонак, з якіх пачынаюцца гэтыя элементы працы.
2.3 Абазначэнні і скарачэнні
2.3.1 Структурны элемент «Абазначэнні і скарачэнні» змяшчае пералік абазначэнняў і скарачэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай працы.
2.3.2 Запіс абазначэнняў і скарачэнняў праводзяць у парадку прывядзення іх у тэксце працы з неабходнай расшыфроўкай і тлумачэннямі.
2.3.3 Дапускаецца азначэнні, абазначэнні і скарачэнні прыводзіць у адным структурным элеменце «Азначэнні, абазначэнні і скарачэнні».
2.4 Уводзіны
Уводзіны павінны змяшчаць ацэнку сучаснага стану навуковай праблемы, падставу і зыходныя дадзеныя для распрацоўкі тэмы. Ва ўводзінах павінны быць паказаны актуальнасць і навізна тэмы дадзенай працы.
2.5 Асноўная частка
У асноўнай частцы прыводзяць дадзеныя, якія адлюстроўваюць сутнасць, методыку і асноўныя вынікі выкананай працы.
2.6 Заключэнне
Заключэнне павінна змяшчаць:
– кароткія высновы па выніках выканання працы;
– ацэнку паўнаты рашэнняў пастаўленых задач;
– ацэнку эфектыўнасці ўкаранення;
– ацэнку навуковага ўзроўню выкананай працы ў параўнанні з лепшымі дасягненнямі ў гэтай галіне.
2.7 Спіс выкарыстаных крыніц
Спіс павінен змяшчаць звесткі пра крыніцы, выкарыстаныя пры выкананні працы. Звесткі аб крыніцах прыводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 7.1.
2.8 Дадаткі
У дадаткі рэкамендуецца ўключаць матэрыялы, звязаныя з выкананай працай, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць быць уключаныя ў асноўную частку.
3 ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПРАЦЫ
3.1 Агульныя патрабаванні
3.1.1 Выкладанне тэксту і афармленне працы выконваюць у адпаведнасці з ДАСТ 2.105. Старонкі тэксту і ўключаныя ў працу ілюстрацыі і табліцы павінны адпавядаць фармату А4.
3.1.2 Праца павінна быць выканана друкаваным спосабам з выкарыстаннем камп’ютара і прынтара на адным баку ліста белай паперы фармату А4 (210'297 мм) праз паўтара інтэрвала. Колер шрыфта павінен быць чорным, вышыня літар, лічбаў і іншых знакаў – не менш за 1,8 мм (кегль не менш за 12). Тэкст працы трэба друкаваць, захоўваючы наступныя памеры палёў: правае – 10 мм, верхняе, левае і ніжняе – 20 мм.
3.1.3 Памылкі друку, абдрукоўкі і графічныя недакладнасці, выяўленыя ў працэсе падрыхтоўкі працы, дапускаецца выпраўляць падчысткай або зафарбоўваннем белай фарбай і нанясеннем на тым жа месцы выпраўленага тэксту (графікі) машынапісным спосабам або чорнымі чарніламі, пастай або тушшу – рукапісным спосабам.