Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метад.указанні да курсавых і дыпломных работ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
197.12 Кб
Скачать

Падрыхтоўка практычнай часткі дыпломнай работы (пастаноўка спектакля)

Перад пачаткам работы над дыпломам студэнт звяртаецца да навуковага кіраўніка з мэтай узгаднення плана, парадку і тэрмінаў падрыхтоўкі дыпломнай работы.

У перыяд працы над дыпломнай работай студэнт павінен зрабіць:

- самастойную пастаноўку спектакля па п’есах замежных і айчынных класікаў і сучасных драматургаў, інсцэніровак па творах прозы і паэзіі, а таксама тэле-, радыё- і іншых пастановак у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка (у прафесійных калектывах – на пасадзе памочніка рэжысёра альбо асістэнта);

- самастойна правесці 5-6 заняткаў па тэатральных дысцыплінах (майстэрства акцёра, рэжысура, сцэнічная мова, пластыка, сцэнічны рух);

- падрыхтаваць пастановачны план ці план рэпетыцый з тэатральным калектывам, у якім будзе ставіцца спектакль, а таксама:

- каштарыс на пастаноўку спектакля;

- план-графік выпуску спектакля;

- афішу;

- запрашальныя білеты;

- фотаздымкі і г.д.

- прад’явіць кіраўніцтву кафедрай неабходныя дакументы з месца праходжання пераддыпломнай практыкі:

- характарыстыку;

- аналіз праведзенай работы;

- пратакол пасяджэння мастацкага савета, прыёмнай камісіі ці педсавета (акт укаранення дыпломнага спектакля ў вытворчасць), у якім абмяркоўваюцца вынікі практычнай дзейнасці выпускніка і даецца ацэнка пастаўленага ім спектакля.

Структура тэарэтычнай часткі дыпломнай работы

  1. Дыпломная работа мае наступную структуру:

    • тытульны ліст;

    • змест;

    • уводзіны;

    • асноўная частка;

    • заключэнне;

    • спіс выкарыстаных крыніц;

    • дадаткі.

  2. Тытульны ліст утрымлівае:

    • рэквізіты БДУ культуры;

    • факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва або факультэта завочнага навучання;

    • кафедры тэатральнай творчасці;

    • назву тэмы дыпломнай работы;

    • прозвішча студэнта з указаннем курса і групы;

    • пасаду, навуковую ступень, прозвішча мастацкага і навуковага кіраўніка;

    • месца і год абароны.

  3. Змест утрымлівае пералік частак ці глаў работы, пачынаючы з уводзінаў (абгрунтаванне выбару тэмы і аналіз драматургічнага твора, рэжысёрская канцэпцыя, трактоўка і г.д.).

  4. Ва ўводзінах раскрываецца актуальнасць ідэйна-мастацкага зместу драматургічнага твора (п’есы) або інсцэніроўкі, прычына яго выбару для работы над дыпломным праектам.

  5. У асноўным тэксце, падзеленым на часткі, раздзелы, главы і параграфы асвятляюцца ўсе пытанні пастановачнага плана:

    • аналіз творчасці аўтара;

    • аналіз абранага драматургічнага твора або інсцэніроўкі;

    • задума спектакля (або літаратурна-музычнай, літаратурна-паэтычнай кампазіцыі, радыё-, тэлевізійных праграм і г.д.).

  6. У заключэнні падсумоўваюцца вынікі праведзенай работы.

  7. У дадатках прыводзяцца эскізы касцюмаў, мастацкага афармлення спектакля, праект афішы, праграмак, запрашальнага білета і інш.

Афармленне тэарэтычнай часткі дыпломнай работы (Рэжысёрскага пастановачнага плана /або эксплікацыі/ спектакля) Дыпломная работа можа быць напісана на рускай ці беларускай мове.

  1. Прыкладны аб’ём дыпломнай работы – да 30-40 старонак камп’ютарнага набору.

  2. Тэкст дыпломнай работы неабходна набраць на камп’ютары (шрыфт 14) на стандартнай паперы фармату А-4. Неабходныя схемы ці ілюстрацыі да тэксту размяшчаюцца ў дадатках, але ўтрымліваюць абавязковую спасылку ў тэксце работы на нумар дадатка і старонку.

  3. Дыпломная работа афармляецца ў спецыяльную папку ці пераплятаецца.

Кіраўнік дыпломнай работы сумесна са студэнтам складае рабочы план; распрацоўвае структуру тэарэтычнай часткі работы; дапамагае скласці спіс літаратуры (выкарыстаных крыніц); праводзіць кансультацыі па тэме дыпломнай работы; правярае яе выкананне і дае дазвол да набору. Дыпломная работа прад’яўляецца і абараняецца ў вызначаны тэрмін пасля здачы ўсіх дзяржэкзаменаў.