Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метад.указанні да курсавых і дыпломных работ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
197.12 Кб
Скачать

Афармленне курсавой работы

Аб’ём курсавой работы павінен быць дастатковым для аргументаванага раскрыцця абранай тэмы даследавання. Максімальная колькасць асноўнага тэксту (без спісу літаратуры і дадаткаў) не павінна перавышаць 25-30 старонак камп’ютарнага набору.

Асаблівай увагі патрабуюць структурныя часткі курсавой работы: тытульны ліст, змест, уступ, главы і параграфы, заключэнне, спіс літаратуры, дадаткі.

Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў (60-70 знакаў у радку), міжрадковы інтэрвал 18 пунктаў (праз 1,5 інтэрвалу, не менш 37 радкоў на старонцы), палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – па 2 см. Набор назваў усіх раздзелаў (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, з вялікай літары малымі літарамі), падраздзелаў (шрыфт 14, тлусты, па цэнтры, з вялікай літары малымі літарамі), а таксама уступ, глава, заключэнне і дадаткі (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, вялікімі літарамі) павінен быць аднолькавым. Главы, раздзелы (параграфы) нумаруюцца арабскімі лічбамі, кропка ў канцы не ставіцца. На тытульным лісце назва тэмы курсавой работы набіраецца больш буйным шрыфтам (Прыклад афармлення тытульнага ліста курсавой і дыпломнай работ гл. у дадатках № 2, 3). Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютарныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выразах, знаках і г.д. – ужываць курсіў, тлусты і падкрэслены шрыфт і г.д.

Пасля камп’ютарнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць ўсе граматычныя і тэхнічныя памылкі. У крайнім выпадку праўкі ўносяцца аўтарам курсавой работы чарніламі чорнага колеру.

Курсавая работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы спіс літаратуры і дадаткі, але яны не ўваходзяць у нарматыўны аб’ём работы). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст (нумар на старонцы не ставіцца), другой – змест, з якога пачынаецца нумарацыя старонак арабскай лічбай 2, якая ставіцца ў цэнтры ніжняй часткі аркушу без кропкі ў канцы.

Працэдура абароны курсавой работы

Абарона курсавой работы адбываецца ў вызначаны кафедрай тэрмін ў прысутнасці вучэбнай групы, мастацкага кіраўніка курса і навуковых кіраўнікоў.

У ходзе абароны курсавой работы студэнт павінен коратка і дакладна праінфарміраваць прысутных аб актуальнасці і значнасці абранай тэмы, раскрыць прадмет і аб’ект даследавання, мэту і задачы, пазнаёміць прысутных са структурай работы і матэрыяламі, на аснове якіх яна рыхтавалася, зрабіць высновы аб каштоўнасці праведзенай работы.

Пасля абароны ўсім студэнтам групы аб’яўляюцца ацэнкі.

Крытэрыі ацэнкі курсавой работы

Курсавая работа ацэньваецца па 9-ці бальнай сістэме:

10 – “надзвычай выдатна”

9 – “выдатна”

8 – “амаль выдатна”

7 – “вельмі добра”

6 – “добра”

5 – “амаль добра”

4 – “здавальняюча з +”

3 – “задавальняюча”

2 – “нездавальняюча”

Патрабаванні да напісання

тэарэтыка-практычнага курсавога праекта

Агульныя патрабаванні да тэарэтыка-практычных курсавых работ

Выкананне курсавых работ па прадмету “Рэжысура” з’яўляецца прамежкавым этапам навучання студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры па спецыялізацыі “Народная творчасць” (Тэатральная)” і ўключае ў сябе тры этапы:

  • напісанне тэкста курсавой работы;

  • пастаноўку ўрыўка з п’есы (практычны);

  • абарона курсавой работы (у тым ліку напісанне рэжысёрскага пастановачнага плана спектакля па абранай п’есе ).

Напісанне пісьмовай часткі курсавой работы мае на мэце:

а) замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыю практычных уменняў і тэарэтычных ведаў па спецыяльнасці і іх выкарыстанне ў працэсе работы над ўрыўкамі з нацыянальнай і сусветнай драматургіі;

б) развіццё здольнасцей студэнтаў да самастойнай творчай працы і авалоданне асабістым вопытам правядзення творчай і арганізацыйнай дзейнасці;

в) высвятленне прафесійнага ўзроўню падрыхтаванасці студэнтаў да самастойнай творчай, арганізацыйнай і педагагічнай працы да пастаноўкі дыпломнага спектакля і напісання дыпломнай работы.

Курсавая работа – асабістая творча-арганізацыйная дзейнасць студэнтаў, у якой тэатральныя і практычныя веды, набытыя падчас аўдыторных заняткаў, замацоўваюцца ў практычных умовах рэальнага функцыянавання творчага калектыву, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навучальных устаноў.

Выбар тэмы тэарэтыка-практычнай курсавой работы.

  1. Тэмы курсавых работ павінны быць актуальнымі і адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця нацыянальнай тэатральнай культуры, улічваць маральна-эстэтычныя патрабаванні грамадства, несці пэўны ідэйна-мастацкі змест.

  2. Пры выбары тэмы мэтазгодна ўлічваць папярэднюю навуковую працу студэнта: курсавыя работы, удзел у кафедральных, агульнаўніверсітэцкіх мерапрыемствах. Пажадана, каб курсавая работа арганічна ўваходзіла ў вытворчыя планы баз практыкі: устаноў культуры і адукацыі, навучальна-эстэтычных цэнтраў, разумна суадносілася з аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі фактарамі арганізацыйна-творчага працэсу.

Падрыхтоўка практычнай часткі курсавой работы

Перад пачаткам работы над курсавым праектам студэнт звяртаецца да навуковага кіраўніка з мэтай узгаднення тэмы, плана, парадку і тэрмінаў падрыхтоўкі (тэарэтычнай часткі) курсавой работы.

У перыяд працы над курсавой работай, студэнт павінен зрабіць:

  • Самастойны аналіз п’есы (сусветная і айчынная, класічная і сучасная драматургія, або інсцэніроўкі па творах прозы і паэзіі /у дадзеным выпадку ў дадатку да курсавой работы прыводзіцца і поўны тэкст інсцэніроўкі/)

  • абагульніць і сістэматызаваць веды па гісторыі і тэорыі рэжысуры;

  • прааналізаваць асабісты працэс фарміравання прафесійных, арганізацыйных і педагагічных навыкаў, метадалагічных падыходаў да вырашэння творчых і выхаваўчых задач.

Патрабаванні

да выканання дыпломных работ

Выкананне дыпломных работ па прадмету “Рэжысура” з’яўляецца заключным этапам навучання студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці па спецыялізацыі “Тэатральная творчасць” і ўключае ў сябе 2 этапы:

  • пастаноўку спектакля (практычны);

  • абарону дыпломнай работы, у тым ліку напісанне рэжысёрска-пастановачнага плана спектакля (тэарэтычны).

Напісанне пісьмовай часткі дыпломнай работы мае на мэце замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыю практычных уменняў і тэарэтычных ведаў па спецыяльнасці пры вырашэнні арганізацыйна-вытворчых задач па стварэнню спектакля, кіраўніцтву тэатральным калектывам, выкладанню тэатральных дысцыплін; развіццё здольнасцей студэнтаў да самастойнай творчай працы і авалодванне асабістым вопытам правядзення творчай, арганізацыйнай і выкладчыцкай дзейнасці; высвятленне прафесійнага ўзроўню падрыхтаванасці выпускнікой да самастойнай творчай, арганізацыйнай і педагагічнай працы.