
- •Рэжысура метадычныя указанні па напісанню курсавых і дыпломных работ
- •Выбар тэмы курсавой работы
- •Патрабаванні да напісання тэарэтычнага курсавога праекта
- •Падбор першакрыніц па тэме даследавання
- •Структура курсавой работы
- •Афармленне курсавой работы
- •Працэдура абароны курсавой работы
- •Крытэрыі ацэнкі курсавой работы
- •Агульныя патрабаванні да тэарэтыка-практычных курсавых работ
- •Падрыхтоўка практычнай часткі дыпломнай работы (пастаноўка спектакля)
- •Структура тэарэтычнай часткі дыпломнай работы
- •Афармленне тэарэтычнай часткі дыпломнай работы (Рэжысёрскага пастановачнага плана /або эксплікацыі/ спектакля) Дыпломная работа можа быць напісана на рускай ці беларускай мове.
- •Метадычныя указанні па напісанню тэарэтычнай часткі дыпломнай работы Выбар тэмы дыпломнага даследавання
- •Дадаткі
- •Афармленне тытульнага ліста курсавой работы
- •Афармленне тытульнага ліста дыпломнай работы
- •Пералік
- •Афармленне ліста да кіраўнікоў навуковых устаноў – музея, архіва, бібліятэкі
- •Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Падбор першакрыніц па тэме даследавання
Рыхтуючыся да сустрэчы з навуковым кіраўніком, студэнт павінен скласці спіс асноўных крыніц па праблеме, азнаёміцца з іх зместам. Калі тэма курсавой работы закранае праблемы сучаснага тэатральнага мастацтва і ў яе рамках аўтар курсавой работы плануе аналіз спектакляў, неабходна таксама азнаёміцца з тэатральнай афішай і наведаць неабходныя для аналізу тэатральныя пастаноўкі.
Работу з навуковымі першакрыніцамі трэба пачынаць з азнаямлення з самымі апошнімі энцыклапедычнымі, даведачнымі, навуковымі і практычнымі выданнямі ў галіне тэатральнага мастацтва.
У працэсе працы над курсавой работай пералік першакрыніц будзе павялічвацца, таму мэтазгодна адразу скласці своеасаблівую картатэку з дакладным бібліяграфічным апісаннем кожнага выдання, манаграфіі, артыкула. (Прыклады правільнага афармлення бібліяграфіі курсавога і дыпломнага праектаў гл. у дадатку № 5).
У выпадку працы з архіўнымі або музейнымі дакументамі неабходна афармленне спецыяльнага дазволу на карыстанне матэрыяламі гэтых фондаў. (Прыклады правільнага афармлення дазволу на карыстанне навуковымі фондамі гл. у дадатку № 4).
У выпадку немагчымасці паўторнага наведвання спектакля (гастролі тэатра, антрэпрызныя пастаноўкі і інш.), студэнту неабходна зафіксаваць свае ўражанні, зрабіць аналіз не толькі ў памяці, але і на паперы.
Пасля збору асноўнага матэрыялу па тэме курсавой работы, студэнт павінен скласці план работы, тэзісна вызначыць асноўны змест кожнай з частак і абмеркаваць, узгадніць свае намеры з навуковым кіраўніком.
Структура курсавой работы
Структура курсавой работы павінна складацца з уступу, асноўнай часткі (1-2 главы і некалькі параграфаў), заключэння, бібліяграфічнага спісу. Пры неабходнасці можна ўключаць дадаткі.
Уступ павінен быць вельмі канкрэтным, ракрываць актуальнасць тэмы, даваць яе абгрунтаванне, вызначаць мэту і задачы курсавога даследавання, прадмет і аб’ект даследавання, метадалогію і метады праведзенага даследавання, кароткі агляд выкарыстанай літаратуры і структуру курсавой работы.
Актуальнасць тэмы вызначаецца правамернасцю і запатрабаванасцю раскрыцця абранай тэмы.
Абгрунтаваннем выбару могуць служыць:
Недастатковая распрацаванасць дадзенай праблемы ў навуковых колах, састарэласць навуковых ацэнак і поглядаў, што выклікае неабходнасць перагляду матэрыялу;
Наяўнасць некалькіх процілеглых пунктаў гледжання на вырашэнне пастаўленых задач;
Сацыяльная значнасць тэмы;
Практычная важнасць распрацоўкі;
Неабходнасць абагульнення матэрыялу па дадзенай тэме для далейшага яго выкарыстання ў вучэбным працэссе.
Актуальнасць тэмы фармуліруецца сцісла, дакладна, аргументавана.
Аналітычны агляд літаратуры – абавязковы і вельмі важны раздзел любой навуковай працы, у якім ракрываецца ўзровень даследаванасці праблемы папярэднімі даследчыкамі, на аснове чаго і акрэсліваецца актуальнасць абранай аўтарам тэмы курсавой работы. Пры аналітычным апісанні першакрыніц неабходна класіфіцыраваць іх або ў адпаведнасці з жанравай тыпалогіяй выданняў (манаграфіі, навуковыя артыкулы, рэцэнзіі і інш.), або ў адпаведнасці з навукова-праблемнай класіфікацыяй пытанняў, якія асвятляюцца ў дадзеных крыніцах (па навуковых праблемах, у адпаведнасці з гісторыка-тэарэтычным падыходам і г.д.).
Асноўная частка – самая галоўная і важная ва ўсёй курсавой рабоце. Яе структура вызначаецца аўтарам і навуковым кіраўніком ў залежнасці ад абранай тэмы, асаблівасці матэрыялу, індывідуальнага стылю выкладання праблемы.
Асноўны тэкст павінен быць лагічным па структуры выкладання, ясным па выказанай думцы і дакладным па аргументацыі. Аўтар курсавой работы павінен даць адказ на пытанні: што я хачу сказаць ў гэтай працы, якія аспекты праблемы найменш асветлены ў літаратуры, які факталагічны матэрыял найбольш дакладна падцвердзіць мае думкі і высновы?
Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў двукоссе (“.....”), пасля чаго даецца спасылка ў квадратных дужках (напрыклад, [13, 37]). Першая лічба адзначае нумар першакрыніцы з бібліяграфічнага спісу, другая – нумар старонкі. Пры недакладным, але блізкім па сэнсу пераказе, таксама неабходна даваць спасылку на першакрыніцу (напрыклад, [7]).
Кожная структурная частка работы (параграф, падраздзел) павінна вызначацца ўнутраным сэнсавым адзінствам і завяршацца кароткімі высновамі.
Заключэнне – выніковая частка курсавой работы. У ёй студэнт павінен сцісла і дакладна паказаць самастойнасць распрацоўкі, сфармуляваць і аргументаваць вынікі свойго даследавання.
Бібліяграфічны спіс. (Прыклады правільнага афармлення бібліяграфіі курсавога праекта гл. у дадатку № 5).
Дадаткі. Дадаткі да курсавога праекта ўяўляюць сабой той матэрыял, які студэнт засвоіў у працэсе правядзення работы над курсавым даследаваннем і які дэманструецца асобна, за асноўным тэкстам. Дадаткі могуць ўключаць ілюстрацыі (фотаздымкі, ксеракопіі), схемы, табліцы, запісы інтэрв’ю з акцёрамі, рэжысёрамі, гледачамі, вынікі сацыялагічнага даследавання (узоры анкет) і інш.