Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метад.указанні да курсавых і дыпломных работ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
197.12 Кб
Скачать

Выбар тэмы курсавой работы

Згодна з вучэбнымі планамі, курсавыя работы пішуцца на другім і пятым курсах дзённага аддзялення (Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва) і чацвёртым курсе (Факультэт завочнага навучання).

У адпаведнасці са спецыфікай прафесійнай падрыхтоўкі мэтазгодна, калі студэнты 2 курса ФТБК і СМ выбіраюць для напісання курсавой работы тэарэтычныя даследаванні па праблемах гісторыі і тэорыі нацыянальнага (сусветнага) тэатральнага мастацтва (або гісторыі, тэорыі і практыкі рэжысуры, нацыянальнай тэатральнай школы), а на 4 (ФЗН) і 5 (ФТБК і СМ) – звяртаюцца да напісання тэарэтыка-практычных работ: рэжысёрскіх пастановачных планаў (эксплікацый) спектакляў па п’есах, абраных для работы на курсе або пастаноўкі дыпломнага спектакля.

Тэмы курсавых работ павінны быць актуальнымі і адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця нацыянальнай культуры, тэатральнай школы, улічваць маральна-эстэтычныя патрабаванні беларускага грамадства, несці пэўны ідэйна-мастацкі змест.

Пры выбары тэмы курсавога праекта на старэйшых курсах (4 ФЗН і 5 ФТБК і СМ) мэтазгодна ўлічваць папярэднюю навукова-практычную працу студэнта, кола творчых яго інтарэсаў і мэтанакіраванасць на тэму мяркуемага дыпломнага праекта. Пажадана, каб курсавая работа арганічна ўваходзіла ў вытворчыя планы баз практыкі (азнаямленчай і пераддыпломнай, 2 і 5 курсы ФТБК і СМ): устаноў культуры і адукацыі, вучэбна-эстэтычных цэнтраў, разумна суадносілася з аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі фактарамі арганізацыйна-творчага працэсу.

Тэмы курсавых работ, папярэдне абмеркаваныя з навуковымі кіраўнікамі, зацвярджаюцца на пасяджэнні кафедры ў прысутнасці студэнтаў і кіраўнікоў.

Патрабаванні да напісання тэарэтычнага курсавога праекта

Курсавая работа носіць вучэбна-даследчы характар і ў далейшым можа стаць асновай для больш глыбокай навуковай дзейнасці студэнта. Пры напісанні курсвой работы студэнт-рэжысёр асвойвае методыку правядзення навуковага даследавання, імкнецца авалодаць спецыяльным тэрміналагічным апаратам, навуковым інструментарыем мастацтвазнаўства (тэатразнаўства), выпрацоўвае першасныя навыкі навуковага падыходу да прадмета даследавання.

Асноўная мэта напісанння тэарэтычнай курсавой работы – фарміраванне навыкаў і авалоданне метадамі даследавання таго ці іншага пытання ў галіне тэатразнаўства (або гісторыі, тэорыі і практыкі рэжысуры, нацыянальнай тэатральнай школы), умення стылістычна правільна і лагічна выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе і фармуліраваць асноўныя вынікі асабістага навуковага пошуку.

У межах азначанай мэты студэнтам фармуліруюцца асноўныя задачы курсавой работы:

  • Акрэсліць праблемнае поле даследавання (аб’ект) і асноўную вызначальную сутнасць (прадмет) курсавой работы;

  • Засвоіць навыкі працы з навукова-крытычнымі, архіўнымі, мемуарнымі і іншымі крыніцамі па тэме даследавання;

  • Набыць вопыт сістэматызацыі навуковага матэрыялу, яго асэнсавання і аргументавання сваіх вывадаў;

  • Вывучыць прафесійную тэрміналогію;

  • Выпрацаваць навуковы падыход да даследуемай праблемы і авалодаць асновамі аналізу матэрыялу;

  • Навучыцца лагічна і паслядоўна выказваць свае думкі ў пісьмовым выглядзе.

Праца над курсавой работай прадугледжвае выбар тэмы, падбор літаратуры па тэме даследавання, яе навуковы аналіз, распрацоўку зместава-тэкставай структуры курсавой работы, напісанне тэксту, афармленне курсавой работы.

Выбар тэмы залежыць ад індывідуальнасці студэнта, ад яго навукова-творчых інтарэсаў і памкенняў, ад папярэдняй самастойнай прапрацоўкі абранай тэмы. Навуковы кіраўнік дапамагае канкрэтызацыі ракурсу ці аспекту курсавога праекта, садзейнічае ўдакладненню фармуліроўкі тэмы, вызначэнню межаў даследавання ў мэтах яго канкрэтызацыі і раскрыцця ў аб’ёме курсавой работы.

Курсавая работа можа перарасці ў больш глыбокае і сур’ёзнае даследаванне – дыпломны праект.