
- •Рэжысура метадычныя указанні па напісанню курсавых і дыпломных работ
- •Выбар тэмы курсавой работы
- •Патрабаванні да напісання тэарэтычнага курсавога праекта
- •Падбор першакрыніц па тэме даследавання
- •Структура курсавой работы
- •Афармленне курсавой работы
- •Працэдура абароны курсавой работы
- •Крытэрыі ацэнкі курсавой работы
- •Агульныя патрабаванні да тэарэтыка-практычных курсавых работ
- •Падрыхтоўка практычнай часткі дыпломнай работы (пастаноўка спектакля)
- •Структура тэарэтычнай часткі дыпломнай работы
- •Афармленне тэарэтычнай часткі дыпломнай работы (Рэжысёрскага пастановачнага плана /або эксплікацыі/ спектакля) Дыпломная работа можа быць напісана на рускай ці беларускай мове.
- •Метадычныя указанні па напісанню тэарэтычнай часткі дыпломнай работы Выбар тэмы дыпломнага даследавання
- •Дадаткі
- •Афармленне тытульнага ліста курсавой работы
- •Афармленне тытульнага ліста дыпломнай работы
- •Пералік
- •Афармленне ліста да кіраўнікоў навуковых устаноў – музея, архіва, бібліятэкі
- •Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Рэжысура метадычныя указанні па напісанню курсавых і дыпломных работ
для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
дзённай і завочнай формаў навучання
па спецыяльнасці 1-18 01 01 “Народная творчасць”,
спецыялізацыі 1-18 01 01-03 “Тэатральная творчасць”
Мінск 2007
Метадычныя ўказанні распрацаваны
Голікавай Л.Ф., кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам, загадчыкам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Алекснінай І.А., кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам, дацэнтам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Зацверджана на Савеце факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва 23.10.2007г., пратакол № 2.
Рэцэнзенты:
Рэкамендаваны вучэбна-метадычнай Радай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культры і мастацтваў
У метадычных указаннях для спецыялізацыі “Народная творчасць” (“Тэатральная”) раскрываецца працэс падрыхтоўкі і напісання курсавой работы па тэарэтычных і тэарэтыка-практычных напрамках, а таксама дыпломнай работы (рэжысёрскага пастановачнага плана спектакля), даюцца ўзоры неабходных дакументаў, бібліяграфічнага апісання выкарыстанай літаратуры, прыклады афармлення дадаткаў.
Для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання.
УСТУП
Сучасныя патрабаванні да спецыялістаў у галіне культуры і мастацтваў ва ўмовах шматузроўневай падрыхтоўкі вымагае асаблівай увагі да напісання такіх кваліфікацыйна-атэстацыйных работ будучых рэжысёраў, якімі з’яўляюцца курсавыя праекты як папярэдні крок да напісання дыплопных работ. Яны сведчаць аб якасці падрыхтоўкі студэнта, так як ў іх адлюстроўваюцца не толькі спецыяльныя (практычныя) веды, але і агульны ўзровень падрыхтаванасці да абранай прафесіі рэжысёра, арганізатара тэатральнай творчасці, выкладчыка тэатральных дысцыплін. У гэтых работах студэнт мае магчымасць прадэманстраваць і рэаліаваць цалкам свае творчыя і навуковыя магчымасці.
Вучэбна-даследчая праца студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці не абмяжоўваецца напісаннем артыкулаў і выступленнем на спецыяльнай студэнцка-аспіранцкай штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі, вынікі якой дэпаніруюцца або публікуюцца ў друку, а лепшыя работы рэкамендуюцца да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ. Важнай часткай вучэбна-даследчай работы застаюцца менавіта курсавыя праекты.
На кафедры тэатральнай творчасці яны выконваюцца на 2 і 5 (ФТБК і СМ) і 4 (ФЗН) курсах. У адпаведнасці са спецыфікай абранай прафесіі, студэнт-рэжысёр мае права выбраць тэму курсавой работы або ў чыста тэарэтычным напрамку (гісторыі і тэорыі нацыянальнага /сусветнага/ тэатральнага мастацтва), або тэарэтычна-практычным (напісанне рэжысёрскага пастановачнага плана, абранага для пастаноўкі спектакля або ўрыўка з яго). У апошнім выпадку курсавая работа будзе складацца з двух асноўных этапаў: тэарэтычная распрацоўка эксплікацыі спектакля і практычнае яго ўвасабленне (або пастаноўка урыўка з абранай для аналізу п’есы).
У абоіх выпадках праца над курсавым праектам набывае адметнае значэнне, паколькі раскрывае не толькі ўзровень падрыхтаванасці студэнта да працы над драматургічным тэкстам, але і адлюстроўвае здольнасці студэнта да навуковага мыслення, асэнсавання творчых працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве і тэатральным мастацтве, уменню дакладна фармуліраваць і выказваць свае думкі і погляды, валодаць прафесійнай і навуковай мовай.
У курсавых праектах падводзяцца своеасаблівыя вынікі атрыманых студэнтамі ведаў як падчас лекцыйных, практычных, індывідуальных заняткаў з педагогам-рэжысёрам, так і іх самастойнай работы, што вельмі важна для авалодання рэжысёрскай прафесіяй.
Дыпломная работа – асабістая творчая і практычная дзейнасць выпускнікоў, у якой тэарэтычныя і практычныя веды, набытыя студэнтамі падчас аўдыторных заняткаў, самастойнай работы здзяйсняюцца ў практычных умовах функцыяніравання творчага калектыву тэатра, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навучальных устаноў.
Тэмы дыпломных работ павінны быць актуальнымі і адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця нацыянальнай тэатральнай культуры, улічваць маральна-эстэтычныя патрабаванні грамадства, несці пэўны ідэйна-мастацкі змест. Пажадана, каб дыпломная работа арганічна ўваходзіла ў вытворчыя планы баз практыкі – устаноў культуры і адукацыі, навучальна-эстэтычных цэнтраў, г.зн. была звязана з вытворчасцю.
Патрабаванні да напісання курсавой работы