Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
госы 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
93.49 Кб
Скачать

29 Вопрос

Школа и адукацыя у Бел. У 20-30 гады 20 ст. станауленне акадэмичнай навуки.

Першачарговай задачай, якую вылучыла партыйнае кіраўніцтва ў галіне асветы і адукацыі, была ліквідацыя непісьменнасці (лікбез).Па стану на 1921 г. непісьменнае насельніцтва ў БССР складала 52,6% Ліквідацыя непісьменнасці разглядалася як важная састаўная частка культурнай рэвалюцыі – стварэння новай, сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме культуры. Пры губернскіх і павятовых выканкамах былі створаны лікпункты. Яшчэ ў 1919 г., ва ўмовах Літоўска-Беларускай рэспублікі быў выдадзены дэкрэт аб адзінай працоўнай школе, якая прадугледжвала 9-гадовы тэрмін навучання і падзялялася на дзве ступені:першая ступень – пяць год навучання, – для дзяцей ад 8 да 13 гадоў;другая ступень – чатырохгадовы тэрмін навучання, – для падлеткаў (ад 13 да 17 гадоў). Стварэнне сістэмы савецкай адукацы:У 1926 г. была прынята ўрадавая пастанова “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для дзяцей ад 8 да 11 гадоў. Гэта была пачатковая 4-гадовая школа з двума камплектамі і двума настаўнікамі (адзін – на кожны камплект). На хвалі рэвалюцыйнага энтузіязму і карэннай перабудовы ўсяго ладу жыцця грамадства адбывалася і станаўленне новай сістэмы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 1932 г. згодна з пастановай СНК БССР уводзілася абавязковая сямігадовая адукацыя. Стан беларускай адукацыі у зах. Бел. : сетка школ у Заходняй Беларусі была больш рэдкай, і беларускай адукацыі не надавалі таго палітычнага значэння, як у гэты час на ўсходзе Беларусі. Тут не было шырокіх масавых кампаній “лікбезу” і далучэння мясцовага беларускага насельніцтва да граматы і палітычнай асветы.. У снежні 1921 г. па ініцыятыве Б.Тарашкевіча было створана культурна-асветнае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ). У Заходняй Беларусі ствараліся польскія школы, выкладанне ў якіх вялося па сваіх вучэбных праграмах на польскай мове. Вялікую ролю ў справе беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ва ўмовах Польшчы адыгрывалі Беларуская сялянска-рабочая грамада і Таварыства беларускай школы. Па ініцыятыве ТБШ быў арганізаваны байкот польскіх школ. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі у складзе БССР тут адбывалася рэарганізацыя ўсёй сістэмы народнай адукацыі, карэнным чынам мяняліся вучэбныя планы, тэматыка і ідэйная скіраванасць навучання і выхавання, замест лацінскага ўводзіўся кірыліцкі алфавіт, выкладанне пераводзілася на беларускую і расійскую мовы. Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі:У хуткім часе пасля рэвалюцыі ствараліся народныя ўніверсітэты для рабочых, сялян і чырвонаармейцаў. Абсалютная большасць студэнтаў, што тут навучаліся, не мелі сярэдняй адукацыі. Прыкметнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі было стварэнне Беларускага дзяржаўнага універсітэта (адчынены 30 кастрычніка 1921 г., заняткі пачаліся ў лістападзе). Напачатку універсітэт меў тры факультэты: медыцынскі, грамадскіх навук і рабфак (дзе вялася падрыхтоўка настаўнікаў па паскоранай праграме, разлічанай на тры гады). У наступным годзе быў створаны і педагагічны факультэт. Буйным цэнтрам асветы быў Віцебск, дзе працавалі інстытуты педагагічны, археалагічны і мастацка-практычны. У 1919 г. быў адноўлены адзін са старэйшых Горы-Горацкі земляробчы інстытут, зачынены царскім урадам за ўдзел студэнтаў у паўстанні 1863 г Напярэдадні вайны (1940 г.) у БССР працавалі 25 ВНУ