Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
госы 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
93.49 Кб
Скачать

28 Вопрос.

Школа и адукацыя на тер. Бел. У канцы 18-19ст. дзейнасць адукацыйнай камисии.

Паводле статута 1776 г. у губернскіх гарадах стварылі галоўныя, а ў павятовых – малыя народныя вучылішчы з пяці і двух гадовымі курсамі навучання. Адукацыйна сістэма будавалася па саслоўным прынцыпе, для сялян гэтыя школы былі недаступныя. Статут прадугледжваў абавязковае вывучэнне праваслаўнай веры.Новая рэформа пачалася ў 1803 – 1804 г.г. са стварэння міністэрства народнай адукацыі і шасці вучэбных акруг, у тым ліку і Віленскай. У Віленскую навучальную акругу ўваходзілі 8 беларуска-літоўска-украінскіх губерняў. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму ўніверсітэту, што быў створаны ў 1803 на базе Галоўнай Віленскай школы. Універсітэту падпарадкоўвалісь гімназіі (сярэднія нав. уст.), гімназіям павятовыя вучылішчы (няпоўная сяр. ад. 4 гады навучання) а ім царкоўна-прыхадскія вучылішчы (пачатковыя школа ў 2 г. нав.).Ва ўсіх школах акругі да 1831 г. асноўнай мовай навучання з’яўлялася польская. Руская вывучалася па жаданні бацькоў. Працягвалась дзейнасць школ, якія існаваліпры каталіцкіх і ўніяцкіх цэрквах.Сярэднюю адукацыю давалі езуіцкія калегіі, якія да 1820 г. існавалі ў Полацку, Віцебску, Мсціславе, Оршы. Полацкая калегія ў 1812 у студзені ператварылася ў акадэмію, якая праіснавала да 1820 г.У 1860 – 1870-я адбыліся пераўтварэнні ў галіне адукацыі, звязаныя са школьнай адукацыйнай рэформай 1864 г. Пачатак школьнай рэформы ў Беларусі супаў з падаўленнем паўстання 1863 – 1864 гг. З-за ўдзелу студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў.Амаль да канца XIX ст. у Беларусі дзейнічалі «Часовыя правілы для народных школ», распрацаваныя ў 1863 г. пры віленскім генерал-губернатары М. М. Мураўёве. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства. Падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю характарызаваліся сваім заходнерускім тлумачэннем гісторыі.Пачатковую адукацыю давалі народныя і гарадскія вучылішчы, якія адносіліся да Міністэрства народнай асветы, а таксама царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. Гімназіі падзяляліся на два тыпы: класічныя і рэальныя. Першыя спецыялізаваліся на гуманітарных навуках, другія – на прыродазнаўчых і тэхнічныхУ 1887 г. быў прыняты так званы указ «аб кухарчыных дзецях». У адпаведнасці з распараджэннем міністра асветы забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і іншых ніжэйшых саслоўяў. 3-за высокай платы за навучанне да канца XIX ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для прывілеяваных саслоўяў: дзяцей шляхты, чыноўнікаў, духавенства, гарадской буржуазіі і заможных сялян. Пачатак работы Адукацыйнай камісіі супаў з датай роспуска Ордэна езуітаў (1773 г.), што зрабіла магчымым выкарыстаць у развіцці школьнай справы Рэчы Паспалітай матэрыяльныя рэсурсы езуіцкіх школ: пабудовы, вучэбныя прылады, фінансавыя сродкі, нават выкладчыкаў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў новага тыпу пры галоўнай школе ў Вільні (пазней яна стала ўніверсітэтам) была створана настаўніцкая семінарыя.Дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела прагрэсіўны характар. Ад кіраўніцтва школай адлучаліся клерыкалы, і сама асвета стала набываць свецкі характар. Вывучэнне тэалогіі ў сценах школы не дапускалася, многа рабілася, каб у выкладанні прадметаў пазбегнуць схаластыкі і тупога завучвання. У навучальных планах многа часу выдзялялася для фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчых навук. З гуманітарных навук вывучалі гісторыю, геаграфію, заканадаўства, логіку, эканоміку, рыторыку і інш. За 21 год свайго існавання Адукацыйная камісія на тэрыторыі Беларусі стварыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Нясвіжы, Слуцку і іншых месцах. Гэтыя школы з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання, якая давала магчымасць паступаць у галоўную школу ВКЛ.Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступнае, у тым ліку і да прыгонных сялянскіх дзяцей. У 80-я гады ХУШ ст. на Беларусі функцыянавала 200 пачатковых школ, у якіх вучылася каля 2500 вучняў, у тым ліку 30% дзяцей сялян. Выкладанне было на польскай мове. На жаль, у 1794 годзе Адукацыйная камісія была распушчана. Гістарычныя ўмовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветнікаў. Супраць новай сістэмы адукацыі выступілі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духавенства. Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод народа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]