- •26 Вопрос
- •27 Вопрос.
- •28 Вопрос.
- •29 Вопрос
- •30 Вопрос
- •26Вопрос.
- •27 Вопрос.
- •30 Вопрос.
- •26 Вопрос Технология личностно-ориентированного и развивающего обучения.
- •28 Вопрос.Гуманистические воспитательные системы и технологии
- •29Вопрос. Управление школой и руководство учебно-воспитательной работой. Направленность развития инновационной деятельнойти в образовании.
- •30.Вопрос.
- •1 ВопросМетоды психологического исследования: классификация, характеристика и особенности использования в работе учителя.
- •27 Вопрос
- •28 Вопрос
- •29 Вопрос
- •30 Вопрос
27 Вопрос.
Фармираванне заканадауча-прававой культуры у ВКЛ. Статуты ВКЛ-узор заканадауства еурапейскай прававой дзяржавы.
Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ.Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі. Першы Статут Вялікага княства Літоўскага (Статут 1529) склала камісія на чале з канцлерам ВКЛ А.. Статут ВКЛ складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў, а пасля ўнясення ў яго дапаўненняў колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У Статуце 1529 года юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, у сувязі з якім усе асобы павінны былі судзіцца паводле норм, выкладзеных у Статуце. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады ВКЛ, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасці без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў. Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымінальнага і цывільнага права. Так, абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У Статуце шмат увагі аддавалася шлюбна-сямейнаму праву. Змяшчаліся нормы, якія вызначалі маёмасныя правы жанчын і дзяцей, парадак выдачы дзяўчат замуж. Абвяшчалася абяцанне вялікага князя выдаваць дзяўчат замуж толькі з іх згоды. Падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў. Статут напісаны на беларускай мове, мае важнае значэнне як помнік прававой культуры і мовы беларускага народа, дае магчымасць вывучаць лексіку і стыль, дзяржаўна-прававую тэрміналогію таго часу. Другі Статут Вялікага княства Літоўскага (Статут 1566)Праект Статута рыхтавала камісія пад кіраўніцтвам канцлера М. Радзівіла. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнееўрапейскага права. У асноўным захавана структура Статута 1529 года. Найбольш істотныя змены унесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права. Статут 1566 года замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. У Статуце 1566 года ў пэўнай меры ўжо быў акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Трэці статут Вялікага княства Літоўскага (Статут 1588) Ён быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). Статут 1588 года закончыў кадыфікацыю права ў ВКЛ. Гэта выдатны помнік беларускай мовы і юрыдычнай думкі феадальнай эпохі.Статут ВКЛ 1588 года выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы XVI ст. прускага права, складанні Саборнага ўлажэння 1649 года ў Расіі. У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ён ужываўся як дадатковая крыніца права.Статут 1588-га, пераважна ў рэдакцыі 1614 года, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне (у Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях дзейнічаў да 1840 года). У XVII – XIX ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.
