Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
госы 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
93.49 Кб
Скачать

Сусветная и айчынная культура

26 Вопрос

Рэфармацыя на Беларусі (16-17ст). Дзейнасць Сымона Буднага.1530-1593

У ВкЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм. Рэф. на Бел. мела тры этапы.

Першы этап ахопліваў час з 1553 па 1570. Асноўная маса пратэстантаў – гэта каталіцкая і, праваслаўная шляхта. Галоўным дзеячам Рэф. ў ВкЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер, самы ўплывовы чалавек у дзяржаве. Ён заснаваў першы збор у Бярэсці і першую друкарню, першы з’езд пратэстантаў у Вільні. на Беларусі дзейнічала каля 90 збораў , а так сама школы, друкарні, шпіталі. У кальвінізм перайшла большасць магнатаў і шляхты. У другі перыяд – з 1570 па 1596 гг. пачалі ўзмацняцца пазіцыі каталіцкай царквы, узмацнілася кантррэфармацыя. Пасля Люблінскай уніі выгадней было перайсці ў каталіцтва. У 1570 г. віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў у Вільню езуітаў. На працягу трэцяга этапа– з 1596 г. па сярэдзіну XVII ст. магнаты і асноўная частка шляхты пакінулі кальвінскую царкву. Пачалося праследванне арыянства. Рэф. адыграла важную ролю ў гісторыі Вялікага княства:

- яна садзейнічала фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці;

- спрыяла пранікненню і распаўсюджванню гуманістычных, рэнесансных ідэй;

- актывізавала духоўнае жыцце ў княстве, садзейнічала развіццю асветы і кнігадрукавання;

- пашырыла міжнародныя сувязі княства, садзейнічала больш шырокаму ўключэнню ВкЛ у еўрапейскі гістарычны працэс;

- садзейнічала культурнай і палітычнай паланізацыі беларускіх магнатаў і шляхты, што неспрыяльна адбілася на развіцці беларускай мовы і культуры.

Сымон Будны - таленавіты празаік, паэт, перакладчык; пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах. У 1558 Б. прыехаў у Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі). У выніку гэтай дзейнасці вышла яго першая праца на беларускай мове - "Катэхізіс. У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Б. заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня (майстэрня па вырабе паперы). 10.6.1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга - "Катэхізіс" на страбеларускай мове . У сярэдзіне 1560-х гадоў Б. - адзін з ідэолагаў арыянства . У 1565, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Б. пакінуў Клецк і пераехаў у Холхла. Б. Галоўнымі ў яго творчай -пераклад на польскую мову і крытычнае даследаванне Бібліі. У 1572 Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе. У 1572 годзе Біблія ў поўным аб’ёме выйшла ў свет. 1573 - міністр (прапаведнік) у Лоску. У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Б.. Б. не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства і аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання.. У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Б. "Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры", у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Паводле Б., богам з’яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух - сіла боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносін да боскай супольнасці, паколькі па сваім паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысціянства. Апошнія гады Б. жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Ідэі Б. аб развіцці беларускай мовы, культуры - адзін з фактараў станаўлення нацыянальнай свядомасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]