- •1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
- •2 Прп Беларуси.
- •3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
- •4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
- •5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
- •6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •7. Машынабудаунічы комплекс Беларусі.
- •Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •9Лесапрамысловы комплекс (лпк): асаблівасці сучаснага развІцця і размяшчэння.
- •10. Апк Беларусі асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •11.Строительно-промышленный комплекс Беларуси особенности современного развития и размещения.
- •12. Комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг
- •13 Транспартно-инфроструктурный комплекс особенности современного развития и размещения.
- •14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:
- •15. Знешнегандлевыя сувязі б.
5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
Структура - сукупнасць устойлівых сувязей аб'екта, якія забяспечвагоць яго цэласнасць пры знешніх і ўнутраных зменах. Галіновая структура нацыяндльнай эканомікі -сукупнасць галін і відаў гаспадарчай дзейнасці, якая характарызуецца іх колькаснымі суадносінамі і ўзаемасувязямі. Кожная галіна як сукупнасць роднасных прадпрыемстваў і арганізацый валодае пэўным вытворча-тэхнічным адзінствам.
На сучасным этапе развіцця краіны выдзяляюць наступныя галіны эканомікі: прамысловасць, сельскую і лясную г., будаўніцтва, транспарт і сувязь, гандаль і грамадскае харчаванне, жыллёва-камунальную гаспадарку і бытавое абслугоўванне насельніцтва, адукацыю, ахову здароўя, фіз.культуру, сацыяльнае забяспячэнне, культуру і мастацтва, навуку і навуковае абслугоўванне, фінансы, крэдыт, страхаванне, кіраванне і інш. Рыначныя пераўтварэнні вядуць да ўзнікнення новых галіновых падраздзяленняў: фінансавае пасрэдніцтва, аперацыі з нерухомасцю, камерцыйная дзейнасць па забяспячэнню функцыянавання рынка, інфармацыйна-вылічальнае абслугоўванне. Ўсе галіны эканомікі падзяляюцца на дзве групы -вырабляючыя тавары і аказваючыя паслугі ( транспарт і сувязь, гандаль і грзмдадскае харчаванне, адукацыя, ахова здароўя і інш.)
Эканоміка Беларусі мае складаную функцыянальную і тэрытарыяльна-вытворчую структуру, якая ўключае міжгаліновыя і галіновыя звёны, рэгіёны, комплексы, прадпрыемствы і арганізацыі. Пад уплывам НТП і ва ўмовах пераходу да рынку ўзнікаюць новыя структуры - канцэрны, фінансава-прамысловыя групы, холдынгавыя кампаніі, СЭЗ, тэхнапаркі і інш.
У эканоміцы Беларусі на мяжы XXI ст. утвараюцца і функцыянуюць новыя інтэграцыйныя структуры - гаспадарчыя комплексы галіновымі, шматгаліновымі. Міжгаліновы комплекс (МГК) ~ гэта спалучэнне розных галін, падгалін, відаў дзейнасці, якія цесна ўзаемазвязаны агульнай мэтай развіцця, функцыянальнай роляй у гаспадарчым комплексе краіны. Фарміраванне МГК адбываецца ў выніку ўзмацнення ўзаемасувязей паміж асобнымі прадпрыемствамі, падгалінамі і галінамі гаспадаркі ў працэсе паглыблення падзелу працы і з'яўлення аб'ектыўнай неабходнасці ў інтэграцыі, каардынацыі іх дзейнасці для больш эфектыўнага задавальнення патрэб грамадства ў тых ці іншых відах прадукцыі (таварах ці паслугах). Эканамічная сутнасць комплекса праяўляецца ў тым, што яго эфектыўнасць вышэйшая, чым сумарная эфектыўнасць уваходзячых у яго кампанентаў .У склад МГК могуць уваходзіць толькі галіны прамысловасці, толькі галіны транспарту ці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, прамысловасці і будаўніцтва, прамысловасці і лясной гаспадаркі, прамысловасці і транспарту. Пры гэтым граніцы МГК даволі ўмоўныя, таму як усе яны ўзаемазвязаны, і асобныя віды вытворчасці, галіны і падгаліпы могуць адначасова ўваходзіць у некалькі МГК. Кожны МГК у залежнасці ад мэтаў аналіза можа разглядацца з розным ахопам галін - у вузкім складзе (толькі асноўныя галіны) і ў пашыраньш (з усімі структурным часткамі).
У складзе гаспадарчага комплексу Беларусі выдзяляюцца наступныя МГК: паліўна-энергетычны, металурга-машынабудаўнічы, хімічны, лесапрамысловы, будаўніча-прамысловы, аграпрамысловы, па вытворчасці тавараў народнага спажывання (ці спажывецкіх тавараў), іфраструктурны.
Эканоміка-геаграфічная характарыстыка кожнага МГК павінна складацца з: 1) абгрунтавання і характарыстыкі складу, структуры і ролі ў эканоміцы краіны, 2) аналізу развіцця, узаемасувязей і асаблівасцей размяшчэння ўваходзячых у іх склад галін, падгалін і вытворчасцей, 3) разгляду праблем і перспектыў развіцця МГК і тэндэнцый у геаграфіі яго галін і вытворчасцей.
Прамысловы комплекс - важнейшы міжгаліновы комплекс нашай эканомікі. На яго долю прыпадае прыкладна чвэрць ВУП, столькі ж занятых і трэцяя частка асноўных фондаў краіны . Прамысловы комплекс РБ уключае звыш 100 галін і з'яўляецца даволі складаным утварэннем. Структурна яго можна падзяліць на галіны апрацоўчай прамысловасці, якія стабільна дамінуюць па ўсіх галоўных параметрах і здабыўной прамысловасці. У сваю чаргу апрацоўчая прам-васць структурна падзяляецца на шэраг падгалін, доля якіх у вытворчасці прадукцыі не застаецца стабільнай па прычынах змянення цэн на яе. Менавіта цэнавы фактар (рост цэн на энерганосьбіты) абумовіў, нягледзячы на вялікі спад вытворчасці, павелічэнне долі прадукцыі электраэнергетыкі, хімічнай і нафтахімічнай і інш. Сёння галіновая структура прамысловасці выглядае так (па аб'ему прадукцыі): машынабудаванне і м/апрацоўка -22,4%, паліўная - 21,7, харчовая - 16,2 (харчасмакавая - 6,7, мясная і малочная - 8,9, рыбная - 0,6), хімічная і нафтахімічная - 11,3, электраэнергетыка - 6,2, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-бумажная -4,8, лёгкая - 4,7, будаўнічых матэрыялаў - 4,2, чорная металургія - 3,7%.
Тэрытарыяльная структура прамысловасці таксама змяняецца, але не так хутка, як галіновая. Сёння рэйтынг рэгіёнаў у вытворчасці прамысловай прадукцыІ выглядае так: Гомельская вобл.- 22,6%, г.Мінск - 20,2, Віцебская вобл. - 18,3, Мінская обл. - 13,8, Брэсцкая вобл. - 8,8, Гродзенская вобл. - 8,3, Магілеўская вобл. - 8,0%.
Зп. Далейшае развіццё прамысловасці вызначана найперш Праграмай развіцця прамысловага комплекса РБ на 1998-2015 гады гг.) перайсці „ да эфектыўнага яго функцыянавання, стварыць базу для фарміравання пасляіндустрыяльнай эканомікі. Работа гэта будзе ажыццяўляцца па наступных кірунках:
- рэгулюемае згортванне эканамічна безперспектыўных і экалагічна небяспечных вытворчасцей пры сацыяльнай падтрымцы вызваляемых работнікаў;
- нарошчванне вытворчасці ў перспектыўных навукаёмістых і нематэрыялаемістых галінах: інфармацыйныя тэхналогіі, мікраэлектроніка і абсталяванне для яе вытворчасці, прыладабудаванне;
- дакладнае машынабудаванне, новыя матэрыялы, біятэхналогіі, машыны і абсталяванне для сельскай гаспадаркі;
- высокадакладная тэхніка і тэхналогіі для абароны;
- павышэнне якасці вырабляемай прадукцыі да сусветнага ўзроўню з мэтай павелічэння яе канкурэнтаздольнасці на знешніх рынках;
- вытворчасць прадукцыі для ўнутранага рынку з максімальным выкарыстаннем мясцовых відаў сыравіны (мінеральнай, лясной, сельскагаспадарчай) і працоўных рэсурсаў;
- правядзене актыўнай рэканструкцыі прадпрыемстваў з змяненнем тэхнікі і тэхналогій, скарачэннем матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці;
- паскарэнне інстытуцыянальных пераўтварэнняў, раздзяржаўленне і прыватызацыя прадпрыемстваў, развіццё прадпрымальніцтва.
