
- •1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
- •2 Прп Беларуси.
- •3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
- •4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
- •5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
- •6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •7. Машынабудаунічы комплекс Беларусі.
- •Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •9Лесапрамысловы комплекс (лпк): асаблівасці сучаснага развІцця і размяшчэння.
- •10. Апк Беларусі асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •11.Строительно-промышленный комплекс Беларуси особенности современного развития и размещения.
- •12. Комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг
- •13 Транспартно-инфроструктурный комплекс особенности современного развития и размещения.
- •14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:
- •15. Знешнегандлевыя сувязі б.
3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял (СДП) - гэта ўзнаўляльныя, працоўныя і сацыяльна-культурныя магчымасці насельніцтва краіны, якія вызначаюцца яго колькаснымі і якаснымі характарыстыкамі і выступаюць як фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця (СЭР) краіны.СДП - дынамічная катэгорыя, якая залежыць ад сукупнасці фактараў: дэмаграфічных,хацыяльна-эканамічных, экалагічных, палітычных і інш. Менавіта апошняя акалічнасць вельмі моцна паўплывала на наша дэмаграфічнае развіцдё. У 2007 г. - 9,7 млн.чал.
Асабліва важнымі з'яўляюцца апошнія гады XX ст., якія сталі пераломнымі ў дэмаграфічным, сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці Беларусі. Не выпадкова шэраг неспрыяльных дэмаграфічных тэндэнцый гэтага перыяду ў пачатку XXI ст. сталі разглядацца як дэмаграфічныя пагрозы бяспецы краіны Пагрозы;Самая небяспечная з іх - гэта дэпапуляцыя і рост яе інтэнсіўнасці. Пачаўся працэс дэпапуляцыі ў 1993 г.У 1994г. прыпадае найбольшая колькасць насельніцтва краіны ў XX ст. (10,2 млн.чал.). Калі ў 1993 г. натуральныя страты складалі 11,2 тыс. чал., дык ужо 2006 г. - 52 тыс.чал., з якіх 41 тыс.чал.прыпадала на сельскую мясцовасць. Усяго з1993-2007 гг. натуральныя страты склалі свыш 700 тыс.чал. Сярод абласцей найбольшымі абсалютнымі стратамі насельніцтва характарызуюцца Мінская і Віцебская вобл. Сёння рэйтынг рэгіёнаў па колькасці жыхароў :Гомельская вобл., Мінская вобл., Брэсцкая вобл., Віцебская вобл., Магілёўская вобл., Гродзенская вобл.
Каэфіцыенты натуральных страт таксама адрозніваюцца па рэгіёнах Беларусі:Сярод адміністрацыйных раёнаў бяспрэчнымі "лідэрамі" з'яўляюцца Бабруйскі (-24чал./1000 чал.насельніцтва), Чавускі (-19), Іўеўскі (-18). У выніку дэмаграфічны патэнцыял шматлікіх раёнаў падарваны. Сапраўдныя прычыны адсутнасці прыросту больш складаныя. Гэта і чыста дэмаграфічныя асаблівасці развіцця краіны ў апошнія гады (малаколькаснае пакаленне дзяцей "дзяцей вайны"; парушаная полаўзроставая структура), і псіхалагічныя моманты будучыні,і медыцынскія (пагаршэнне работы сістэмы аховы здароўя), і,самае галоўнае - матэрыяльныя ўмовы (жыллё'выя, эканамічныяю).няўпэўненасць у будучыні; абставіны асабістага характару; экалагічныя праблемы).
На смяротнасць аказвае ўплыў іншы "набор" прычын: медыцынскія, сацыяльныя, эканамічныя інш. Наша адметнасць - высокая смяротнасць мужчын працаздольнага ўзросту ў 2000 г. было 527). Асабліва небяспечнай сітуацыя выглядае ў Мінскай (688) і Гродзенскай (669) абласцях. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў пэўнай ступені залежыць ад полаўзроставай структуры насельніцтва. Тут назіраецца тэндэнцыя і найперш яго пастарэнне. доля асоб старэй працаздольнага ўзросту сёння складае ўжо 21,2%, а на сяле - 31%, у гарадской мясцовасці - 17,5%. Па класіфікацыі ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб старэй за 65 гадоў складае 7%, а ў нас - амаль 14%. Па абласцях сітуацыя выглядае неадназначна. Нанбольш старое насельніцтва ў Мінскай вобл. (24%) і Віцебскай вобл. (23%), а на сяле - у Гродзенскай (36%) і Магілёўскай (34%). У 20 сельскіх раё'нах гэты паказчык перавысіў 40% (Карэліцкі, Навагрудскі). Старэнне насельнцтва істотна павялічвае нагрузку на працаздольнае насельніцтва .Галоўная прычына старэння - рэзкае скарачэнне нараджальнасці і змяньшэнне долі дзяцей ва ўсім насельніцтве, а таксама скарачэнне чакаемай працягласці жыцця (яна ў нас складае 69 гадоў, у т.л. у мужчын - 63, у жанчын - 75 гадоў.Структура насельнцтва па полу не змянілася: 53% жанчыны і 47% мужчыны.
Яшчэ адна неспрыяльная тэндэнцыя дэмаграфічнага развіцця -дэградацыя інстытута сям'і, якая цесна звязана з дэпапуляцыяй.
Вялікі негатыў для СЭР краіны нясуць міграцыйныя працэсы, якія эканамічна і дэмаграфічна з'яўляюцца разбуральнымі для яе. Знешняя міграцыя складае па прыбыўшых - 13 тыс.чал., -у т.л. з краінамі СНД - звыш 11 тыс, а па выбыўшых - 11 тысчал.
Сярод рэгіёнаў з міграцыйным прыростам былі толькі г.Мінск і Мінская вобл., астатнія мелі адмоўнае сальда.Негатыўны ўплыў на СЭР Беларусі аказвае нелегальная міграцыя. Пэўную ролю на СЭР краіны ў апошнія гады аказвае працоўная міграцыя. Да нас едуць у асноўным з краін СНД (каля 90%) - Украіны (80%), Расіі (4%) і Малдовы.Сярод рэгіёнаў, якія прымалі працоўных мігрантаў, асабліва вылучаюцца Брэсцкая вобл. (63%) і г.Мінск (13%), а сярод тых, хто аддаваў - г.Мінск (50%) і стал.вобл.
2п Размяшчэнне.Рассяленне. Асаблівасці рассялення адыгрываюць важную ролю ў развіцці гаспадаркі моцна ўплываюць на ўзровень і якасць жыцця насельніцтва.Тэрыторыя краіны заселена адносна раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае 47 чал./км2 Шчыльнасць усіх пасяленняў - 116/1000 км2, а сярэдняя адлегласць паміж гарадскімі - каля 30 км, паміж .сельскімі - 3 км.У структуры гарадскіх пасяленняў пераважаюць малыя (да 20 тыс.чал). У той жа час на долю шасці гарадоў з насельніцтвам звыш 250 тыс.чал. прыпадае каля паловы гарадскога насельніцтва, у т.л. на долю Мінска. Адметная рыса гарадскога рассялення - канцэнтрацыя насельніцтва ў пасяленнях, якія размешчаны на гістарычна сфарміра ваных транспартных магістралях шыротнага і мерыдыянальнага кірункаў і ўтвараюць так званы ўрбанізацыйна-камунікацыйны каркас.
Сельскага рассялення, якое знаходзіцца пад уплывам прыродных і гістарычных умоў і характарызуецца змянышннем шчыльнасці пасяленняў з поўначы на поўдзень (ад 162/1000 км2 на Віцебшчыне да 67 - на Брэстчыне). На поўначы знаходзяцца маленькія вёскі (да 100 чал.), на якія прьпадае звыш 4/5 іх агульнай колькасці, а на Палессі - буйныя .
Такім чынам, у рассяленні прынята палярызаваная мадэль, у адрозненне ад мадэлі раўнамернай сістэмы рассялення, якая ажыццяўлялася раней.
Зп. Важная якасная характарыстыка СДП краіны - яе працарэсурсны патэнцыял; які ўяўляе сабой магчымасці, здольнасці да працоўнай дзейнасці яе. Менавіта ён з'яўляецца сёння важнейшым фактрам СЭР краіны, таму як іншыя, за выключэннем ЭГС, выглядаюць больш сціпла. Гэты патэнцыял можна ацэньваць як колькаснымі, так і якаснымі паказчыкамі (колькасцю працоўных рэсурсаў, іх полаўзроставай структурай, станам здароўя, узроўнем адукацыі і кваліфікацыі, працоўнай актыўнасцю, мабільнасцю).
Наша краіна валодае значным колькасным і высокім якасным працоўным патэнцыялам. Колькасць працоўных рэсурсаў (гэта працаздольнае насельніцтва ў працаздольным узросце, а таксама працуючыя пенсіянеры і падлеткі) Беларусі перавышае 6,2 млн.чал., што складае 64% усяго насельнІцтва, а працаздольнае насельніцтва ў працаздольным узросце складае 5,9 млн чал. Сярод рэгіёнаў лепшай забяспечанасцю характарызуюцца Брэсцкая і Гродзенская вобл., дзе на 1 кв.км тэрыторыі прыпадае па 27 чал. пры сярэднім паказчыку па краіне - 30 чал.
Што тычыцца якасці працоўных рэсурсаў, тут мы выглядаем не кепска. Менавіта высокая якасць чалавечага капіталу, нізкая цана рабочай сілы, адпрацаваная сістэма падрыхтоўкі кадраў з'яўляецца адной з канкурэнтных пераваг краіны ў яе эканамічным развіцці.
Усё занятае насельніцтва краіны складае 4,4 млн.чал насельніцтва. Узровень афіцыйнага беспрацоўя невысокі - 1,5%.