Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ печать.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

15. Знешнегандлевыя сувязі б.

Геаграфія знешнеэканамічных сувязей (ЗЭС) Беларусі: асаблівасці і праблемы ў новых умовах гаспадарання.

1п. Сучасны этап развіцця сусветнай эканомікі характарызуецца ўзмацненнем тэндэнцый інтэрнацыяналізацыі вытворчасці, узаемаперапляценнем нацыянальных эканомічных структур, павышэннем узроўню эканамічнай адкрытасці і ўзаемазалежнасці дзяржаў. Гэтыя тэндэнцыі, зразумела, уплываюць і на эканоміку Беларусі.

3 другога боку, як краіна адносна невялікая па сваіх памерах, Беларусь знаходзіцца ў моцнай залежнасці ад ЗЭС. Іх роля для нашага сацыяльна-эканамічнага развіцця надзвычай вялікая, таму як у нас гістарычна склалася высокая ступень адкрытасці эканомікі. Не шмат краін у свеце маюць такую ступень адкрытасці, як мы. Наша экспартная квота (гэта адносіны аб'ёму экспарту тавараў і паслуг да ВУП) перавышае 60%, а імпартная - 70%, а адносіны ўсяго знешнегандлёвага абароту (ЗГА) да ВУП набліжаецца да 150%, тады як у Германіі гэты паказчык не перавышае 70%, Расіі- крыху болей за 70%, Польшчы - 60%. Высокая ступень уцягнутасці эканомікі Беларусі ў сусветныя гандлёвыя сувязі сведчыць аб моцнай залежнасці яе сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ад эфектыўнасці знешяняга гандлю, ад стану гандлёвага балансу, збалансаванасці экспарту і імпарту тавараў і паслуг. Як вядома, менавіта знедпні гандаль для нас з'яўляецца асноўнай крыніца.й атрымання сыравіны, паліва, некаторых прамысловых тавараў. Хранічны пасіў знешнегандлёвага абароту, які мае наша краіна працяглы час, вядзе да дэфіцыту валютных рэсурсаў, што адмоўна адбіваецца на мадэрнізацыі ўсяго гаспадарчага комплексу, у тым ліку экспартных вытворчасцей. Вось чаму такая ўвага надаецца палітыцы імпартазамяшчэння, развіццю экспарту (праграмы развіцця экспарту і імпартазамяшчэння распрацаваны ў нас). Гэта прыярытэтныя кірункі нацыянальнай эканомікі.

Аднак не толькі ў гэтым можна назіраць уплыў знешняга гандлю ў на эканоміку Беларусі. Гэты гандаль непасрэдна сам залежьшь і моцна ўплывае на далейшае развіццё інфраструктуры (транспарту, сувязі, гатэляў і інш.). Нярэдка экспартная вытворчасць выступае галоўнай

(комплекснаўтваральнай) у фарміраванні прамысловых вузлоў краіны (Салігорск, Полацк, Жодзіна).

Калі казаць пра канкрэтныя формы ЗЭС, якія атрымалі развіццё ў свеце, у тым ліку і ў Беларусі, дык гэта будуць перш за ўсё' гандаль таварамі і паслугамі, вытворчая кааперацыя, міграцыя рабочай сілы, вываз капіталу, навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне і інш. Асноўнай, зразумела, выступае знешні гандаль. Заўважу, што не толькі для БеларусІ.

Спынімся на разглядзе знешнегандлёвага патэнцыялу Беларусі. Калі казаць коратка, ён уяўляе сабой комплексную характарыстыку матэрыяльных і інтэлектуальных мапымасцей удзелу краіны ў гандлі з іншымі краінамі свету. Калі казаць шырэй, ён вызначаецца наяўнасцю прыродных рэсурсаў, створаным вытворчым і НТП, інфраструктурай, сацыяльнай сферай, г.зн. той прадукцыяй і паслугамі, якія экспартуюцца ці могуць экспартавацца ці прадаюцца замежным грамадзянам, фірмам і арганізацыям без вывазу іх за межы Беларусі.

Па вытворчасці ВУП на душу насельніцтва (па ППЗ) мы саступаем толькі РФ і Казахстану (у 2006г. каля 6000 дол.ЗША) у СНД, але ў Еўропе ўсім членам ЕС. Па-другое, гэта ўдзельная вага экспарту тавараў і паслуг у ВУПе (звыш 60%, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам на абшарах СНД).

Інтэгральнай ацэнкай агульнага развіцця краіны выступае індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу, які ставіць Беларусь на 67 месца амаль з 180 краін свету (раней гэта месца было вышэйшым - 53-е ў 2004 г.).

У знешнегандлёвым патэнцыяле важную ролю адыгрывае галіновая структура гаспадаркІ і асабліва месца галін, якія вызначаюць НТП. Як вядома, да такіх галін адносяць электраэнергетыку, машынабудаванне і хімічную прамысловасць разам з нафтахіміяй. Доля гэтых галін у агульным аб'ёме вырабляемай прамысловай прадўкцыі краіны складае амаль 40% (машынабудаванне - 22,4%, хімічная і нафтахімічная - 11,3%, электраэнергетыка - 6,2%), што з;ўляецца даволі значным (для параўнання: у РФ толькі 35%, ва Украіне - 25%). Аднак, калі паглядзець на агульную структуру эканомікі, можна ўбачыць, што ў вытворчасці валавой дабаўленай вартасці паслугі складшоць толькі 51 % (да пасляіндустрыяльных краін далёка, нават адстаем ад Расіі, дзе доля паслуг 58%, Грузіі- 57%, Казахстана -56%, Малдовы - 55%, Украіны - 52%. У гэтай жа вартасці высокатэхналагічны экспарт тавараў з'яўляецца вялікай рэдкасцю.

Прыемна таксама адзначыць, што на долю новых ведаў, якія знайшлі выкарыстанне ў тэхналогіях, абсталяванні, арганізацыі кіравання прыпадае да 90% прыросту ВУП. Тым не менш канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі застаецца вельмі нізкай. Так,* у "Дакладзе аб гяабальнай канкурэнтаздольнасці 2006-2007 гг." надрукаваным Сусветным эканамічным форумам у верасні 2006г. Беларусі не знайшлося месца (лідэр тут Швейцарыя). А вось па ацэнцы цэнтра Мізэса, наша месца прыкладна 87 сярод 125 краін (гэта ўзровень Малдовы, Венесуэлы і Сербіі), ніжэй нас Таджыкістан, Кыргызстан, бедныя краіны Афрыкі і Азіі.

Не лепшым чынам выглядае ПРП краіны. Слабая мінеральна-рэсурсная частка.

Больш прывабна выглядае наш людскі патэнцыял (высокаадукаваны, працавіты, здольны хутка перавучвацца)

Важная складовая патэнцыялу краіны - узровень развіцця

знешнегандлёвай інфраструктуры. Калі ўзяць толькі дарогі, мы тут таксама выглядаем не лепшым чынам, г.зн. шчыльнасць аўтамабільных дарог і чыгункі значна меньшая, чым у еўрапейскіх краінах. Што тычыца іншых элементаў інфраструктуры (трубаправоды, ЛЭП), яны таксама саступаюць па сваёй прапускной здольнасці суседняй Украіне (праз РБ праходзіць 44-47,5 млрд.мЗ газу за год, што складае 1/3 экспарту РФ). Аднак не гэта часам з'яўляецца галоўным, а тое, які мытны рэжым устаноўлены краінай, якія міжнародныя валютныя рэзервы мае Беларусь (яны складаюць усяго 1,1 млрд.дол., у Азербайджана 1,2, ва Украіне - 1,9, Казахстане -звыш 6, Чэхіі -каля 30, Польшчы - 41 млрд. дол. Заўважу, што асноўныя перавалачныя магутнасці размешчаны на Брэсцкім і Гродзенскім чыгуначных вузлах, дзе створаны тэрміналы па перапрацоўцы кантэйнераў і розных навалачных і сыпучых грузаў. Пры гэтым рэзервы па перавозцы грузаў на беларуска-польскай мяжы могуць быць павялічаны ў 3-4 разы.

Нельга не адзначыць створаныя ў краіне 6 СЭЗ (усяго іх у свеце звыш 4 тыс.), якія маюць каля 300 прадпрыемства-рэзідэнтаў, большая частка якіх працуе. Пры гэтым 70% іх - з замежным капіталам. Вось хто фарміруе эканоміку адкрытага тыпу (тут і інвестыцыі, і новыя тэхналогіі, і замежны вопыт). Праўда, пакуль доля СЭЗ у ВУПе краіны меньш 2%.

Па меркаванню Нікіценкі П.Г. нашы прыярытэты ў эканамічнай дзейнасці

- навука, адукацыя, культура, ахова здароўя, турызм, лагістыка (кіраванне рухам матэрыяльных, працоўных, энергетычных і інфармацыйных патокаў).

2п. У сучасны момант Беларусь гандлюе з 160 краінамі свету. Весь аб'ём знешнега гандлю таварамі перавысіў у 2006 г. 41 млрд дол. Сальда адмоўнае

- 2,6 млрд.дол. (з 1993г. яно адмоўнае). Хранічны пасіў знешнегандлёвага абароту стварае дэфіцыт валюты, а ён ужо робіць праблематычным мадэрнізацыю гаспадаркі, у тым ліку і экспартных галін. Калі дадаць сюды яшчэ аб'ем паслуг, а гэта амаль 3,5 млрд.дол., атрымліваецца ўнушальная лічба - звыш 36 млрд.дол. ( сальда па паслугах у нас станоўчае і складае 886 млн.дол.). Аднак гэта толькі 4-е месца ў СНД (пасля РФ, Украіны і Казахстана), але значна меньш, чым маюць іншыя невялікія замежныя краіны

- Швейцарыя Экспарт Швецыі (звыш 50 млрд.дол.) большы за наш весь знешнегандлевы абарот. Яшчэ большы ён у Швейцарыі, Нідэрландах(135 млрд.дол.). Наша доля ў сусветным экспарце меньшая за долю Бесларусі ў насельніцтве свету (адпаведна 0,13% і 0,15%). Наш экспарт тавараў на душу насе

льніцтва ўсяго 1,6 тыс.дол., тады як у невялікай Бельгіі -17 гас, Швейцарыі - 11 тыс.дол.

Таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі налічвае 21 раздзел тавараў, у складзе якіх выдзелена 97 груп. Яна прызначана для ажыццяўлення мер тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання гэтан дзейнасці, вядзення статыстычнага ўліку і абмену статінфармацыяй. Усяго Беларусь экспартуе прадукцыю звыш 1000 найменнняў.

Структура беларускага экспарту і імпарту тавараў да апошняга часу застаецца адносна стабільнай і абумоўлена спецыялізацыяй гаспадаркі, якая склалася ў папярэднія гады (машынабудаванне, хімічная і нафтахімічная, лёгкая і харчовая прамысловасць).

Мінеральныя прадукты ў нашым экспарце дамінуе вось ужо некалькі гадоў.

Машыны абсталяванне і транспартныя сродкі складаюць па вартасці 20% усяго экспарту.

Прадукцыя хімічнай прамысловасці (угнаенні, хімічныя валокны і інш.), затым ідзе прадукцыя харчовай прамысловасці і сыравіна для яе вытворчасці (звыш 8%), прадукцыя металургічнай прамысловасці дзякуючы БМЗ паднялася на пятае месца (7,5%). Здала свае пазіцыі лёгкая прамысловасць (звыш 4% усяго экспарту).

Можно сцвярджаць, што структура экспарту з'яўляецца прагрэсіўнай, таму як высокую вагу ў ім займае прадукцыя машынабудавання (значна большую, чым у іншых краінах СНД), але значна меньш, чым у развітых краінах . Невыпадкова яе асноўнымі адрэсатамі выступаюць краіны Садружнасці і Балтыі. Нафтапрадукты (звыш 3 млрд.дол.), якія ідуць у ЕС (Нідэрланды, Вялікабрытанію); калійныя ўгнаеннІ (каля 1 млрд.дол.), якія таксама трапляюць найперш на палі краін паза СНД; чорныя металы (таксама асядаюць у далёкім замежжы); грузавыя аўтамабілі (у асноўным у СНД); трактары (у асноўным у СНД) і г.д.

.Структура імпарту адлюстроўвае залежнасць эканомікі краіны ад завозімых энерганозьбітаў, сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых вырабаў. Так, 1/3 імпарту складаюць мінеральныя прадукты (нафта, газ і інш.); 23% - машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі; звыш 12% -хімічная прадукцыя; звыш 11% - чорныя і каляровыя металы і вырабы з іх; каля 11 % - прадукцыя харчовай прамысловасці і сыравіна для яе.

Сярод асобных відаў прадукцыі найбольшы імпарт па вартасці прыпадаў на нафту (звыш 3 млрд.дод.), чорныя металы (звыш 1 млрд.дол.), л.аўтамабілі, трубы стальныя, і г.д.

Яшчэ каля 50% -гэта імпарт інвестыцыйных тавараў: машын, абсталявання, камплектуючых.

Вядучае месца ў экспарце паслуг займаюць транспартныя . (55%), затым ідуць дзелавыя паслугі (19%), паездкі (13,5%), будаўнічыя паслугі (5%) і г.д. У іх імпарце дамінуюць паездкі (47%), транспартныя (27), дзелавыя паслугі (звыш 11%), паслугі сувязі (каля 6%).

Мы гандлюем з 160 краінамі свету, геаграфічная структура знешнягя гандлю Беларусі мае СНД-ю накіраванасць, •г.зн. з усяго абароту 56% ці 18,2 млрд.дол. прыпадала на гэту групу краін, у т.л. на РФ ~ каля 50%.

На другім месцы – Україна (5,5%). Наш экспарт на Украіну складваўся з нафтапрадуктаў, трактароў, груз.аўтамабіляў, поліэтылену, халадзільнікаў і маразільнікаў. Імпарт - пракату чорных металаў, труб, турбарэактыўных рухавікоў і газавых турбін, кукурузы і жмыху.

Затым ідзе Казаахстан (наш экспарт туды - гэта найперш аўтамабілі, трактары, шыны, лекаыя сродкі, малочныя прадукты, халадзільнікі, у імпарце - баваўняняае валакно, пракат чорных металаў, пшаніца).

На 4-м месцы Малдова (туды прадавалі больш за ўсё нафтапрадукты, трактары, керамічную плітку, а куплялі віно, садавіну) і

Сярод краін паза СНД у нашым знешнегандлёвым абароце дамінуюць краІны ЕС (73% усяго абароту). Стабільным лідэрам сярод іх выступала Германія (13% у 2005г.)5 аднак з-за актыўнага продажу нафтапрадуктаў яе ў 2005 г. абыйшлі Нідэрланды (18%), куда прадавалі шмат нафтапрадуктаў, а набывалі прадукты для кармлення жывёлы і лекавыя сродкі. У Германію мы прадавалі найперш нафту і лесаматэрыялы, а набывалі - лекі, сельгасмашыны, радыёапаратуру і сродкі сувязі.

Затым ідзе Польшча (10%), куды прадавалі найперш нафтапрадукты, звадкаваны газ, калійныя ўгнаенні, а імпартавалі свініну, ДСП, лямпы і трубы электрон-ныя

знешні гандаль рэгіёнаў І.г.Мінск 2.Гомельская вобл. З.Мінская вобл. 4.Віцебская вобл. З.Брэсцкая вобл. б.МагІлёўская вобл. 7.Гродзенская вобл. Такое іх "размяшчэнне" у цэлым адпавядае вытворчаму іх патэнцыялу.

Удасканаленне знешнегандлёвых сувязей Беларусі павінна ажыццяўляцца па наступных накірунках:

1. Максімальная фінансавая, інфармацыйная, навуковая, прававая, дыпламатычная падтрымка эфектыўнага развіцця ЗГС.

2. Абарона айчынных таваравытворцаў, стварэнне ўмоў для іх канкурэнтаздольнасці.

3. Пераадоленне дэфіцыту гандлёвага балансу як галоўны напрамак удасканалення ЗГС.

4. Павелічэнне долі навукаёмістай прадукцыі ў экспарце краіны і правядзенне атыўнай палітыкі імпартазамяшчэння.