Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ печать.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:

Дзяржаўная рэгіянальная палітыка (ДРП) - гэта палітыка дзяржавы, цэнтру ў адносінах да рэгіёнаў, сістэма іх адносін і ўзаемаадносін. Яе мэты могуць быць рознымі - захаванне цэласнасці і адзінства краіны; дасягненне, рэгуляванне і падтрымка балансу агульнадзяржаўных і рэгіянальных інтарэсаў; памяньшэнне рэгіянальных адрозненняў у сацыяльна-эканамічньш развіцці, узроўні жыцця насельніцтва; стварэнне адносна роўных умоў для грамадзян краіны незалежна ад месца пражывання ў магчымасцях атрымання адукацыі, выбары прафесіі, рэалізацыі ўласнага патэнцыялу.

Асноўнай мэтай сучаснай ДРП з'яўляецца павелічэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны на базе асваення рэсурсаў рэгіёнаў. Таму для Беларусі ў яе аснову трэба пакласці - пераўтварэнне структуры гаспадаркі рэгіёнаў у напрамку стварэння ўмоў для больш эфектыўнага выкарыстання мясцовых рэсурсаў суадносна з інтарэсамі дзяржавы, асобных рэгіёнаў і мясцовага насельніцтва. Спецыфіка нашай краіны - абавязковы ўлік наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Паспяховае дасягненне мэтаў ДРП патрабуе выканання шэрагу прынцыпаў. Да агульных прынцыпаў трэба аднесці наступныя прынцыпы:

1) Адэкватнасці, г.зн. неабходнасць улічваць існуючыя ў рэгіёне сацыяльна-эканамічныя ўмовы і сітуацыі, структуру рэгіянальнай гаспадаркі, ПРП і інш.

2) Узгаднення, г.зн. гарманічнага спалучэння інтарэсаў рэгіёнаў і дзяржавы.

3) Мэтанакіраванасці, г.зн. узгаднення мэтаў развіцця дзяржаўнага народнагаспадарчага комплекса з канкрэтнымі мэтамі развіцця рэгіёнаў.

4) Прыярытэтнасці, г.зн. выбар самых галоўных мэтаў і правядзенне ДРП суадносна з гэтымі мэтамі.

Да прыватных прынцыпаў адносяцца: забяспячэнне комплекснага развіцця гаспадаркі рэгіёнаў; дыферэнцыяцыя падыходу да праблем іх развіцця; размежаванне сфер уплыву дзяржаўных органаў і мясцовых; дэцэнтралізацыі; празрыстасці; гнуткасці.

. Сярод праблем і дыспрапорцый, характэрных для сучаснай Беларусі, трэба нагадаць, па-першае, павелічэнне рэгіянальнай дыферэнцыяцыі паводле якасці навакольнага асяроддзя; па-другое, рост рэгіянальнай дыферэнцыяцыі паводле ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэгіёнаў; па-трэцяе, парушэнне натуральнай полаўзроставай структуры сельскага насельніцтва, паглыбленне адмоўных тэндэнцый у гэтым пытанні; па-чацвертае, састарэлы, шматзвенны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які спрыяе з'яўленню і абвастрэнню вышэйнагаданых і іншых праблем; па-пятае, рост рэгіянальнай дыферэнцыяцыі ў даходах насельніцтва, занятасці яго; па-шостае, дыферэнцыяцыя паводле тэмпаў рынкавых пераўтварэнняў. Нельга не звярнуць увагу на вельмі вялікую розніцу ў фінансавай магутнасці рэгіёнаў. Як вядома, каля 90% мясцовых бюджэтаў краіны з'яўляюцца датацыйнымі, што сведчыць не толькі аб слабай рэгіянальнай базе для правядзення рынкавых пераўтварэнняў, але і нізкай якасці бюджэтнага рэгулявання.

ДРП Беларусі мае спецыфічныя асаблівасці, выкліканыя комплексам умоў і тымі праблемамі, якія паўсталі перад краінай. У НСУР-2020 да праблемных рэгіёнаў аднесены: 1) дэпрэсіўныя рэгіёны (гэта тэрыторыі з слабым развіццём прамысловасці і сацыяльнай інфраструктуры, наяўнасцю малых многаліноавых гарадоў з высокім узроўнем беспрацоўя (Паставы, Смаргонь і інш.), 2) Салігорскі і Навагюлацкі прамысловыя вузлы, якія характарызуюцца выскай ступенню антрапагеннай нагрузкі, 3) Беларускае Палессе і Беларускае Паазер'е (у першым вострай з'яўляецца праблема дэградацыі прыродных экасістэм, 4) прыгранічныя рэгіёны, якіх у нас аж 44; 5) Мінская сталічная акруга (стаіць задача пераўтварыць яе ў сучасны еўрапейскі горад з высокім узроўнем развіцця міжнародных камунікацый, 6) рэгіён, які мае афіцыйны статус рэгіёна экалагічнага бедства (Чарнобыльская зона ці тэрыторыя забруджаная радыёнуклідамі).

Важнай мэтай ДРП некаторыя аўтары лічаць рэгуляванне развіцця сістэмы рассялення; цэнтры рассялення рэгіянальнага значэння (гэта 11 гарадоў з насельніцтвам ад 100 да 250 тыс.чалавек - Баранавічы, Барысаў, Бабруйск, Орша, Наваполацк, Пінск, Мазыр, Салігорск, Ліда, Маладзечна, Полацк); цэнтры рассялення субрэгіянальнага значэння (гэта 7 гарадоў з насельніцтва ад 50 да 75 тыс.чалавек - Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Слуцк); цэнтры рассялення мясцовага значэння (гэта малыя і сярэднія гарады).

Раяніраванне ў самым агульным выглядзе рэалізуе сістэмны падыход да тэрытарыяльнай ці прасторавай арганізацыі дзяржавы і кіравання ею.

Віды раяніравання - прыроднае (фізіка-геаграфічнае), эканамічнае (ці эканоміка-геаграфічнае), прыродна-гаспадарчае (комплекснае), сацыяльна-эколага-эканамічнае

Мэта канструкцыйнага раяніравання заключаецца ў павышэнні эфектыўнасці развіцця гаспадарчага комплексу краіны. Эканамічнае раяніраванне можа быць падзелена на галіновае (прамысловае, сельскагаспадарчае, транспартнае і інш.) і комплекснае.Прыроднае таксама можа падзяляцца на геамарфалагічнае, кліматычнае і г.д.

Эканамічны раён - асноўны элемент тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі краіны, які выдзяляецца спецыялізацыяй у тэрытарыяльным падзеле працы, мае характэрную для яго структуру гаспадаркі, якая атрымала развіццё на базе спецыфічнага для дадзенай тэрыторыі сплучэння прыродных рэсурсаў і сацыяльна-эканамічных умоў. Т.о. асноўнымі фактарамі раенаўтварэння выступаюць: спецыялізацыя ў сістэме тэрытарыяльнага падзелу працы, прыродныя умовы, насельніцтва і працоўныя рэсурсы, вытворчая і сацыяльная інфраструктура, узровень эканамічнага развіцця, узровень развіцця- прагрэсіўных форм арганізацыі вытворчасці.

Асаблівае месца ў распрацоўцы праблем эканоміка-геаграфічнага раяніравання нашай краіны належыць аўтару першага падручніка ла геаграфіі Беларусі А.Смолічу.

Н.Ярашэвіч. Гэта было сельскагаспадарчае раяніраванне, таму як і краіна была аграрнай, і крытэрыі былі, так бы мовіць, аграрнымі ( улік натуральна-гістарычных і дэмаграфічных (шчыльнасць насельніцтва) прыкмет, становішча тэрыторыі адносна рынкаў збыту і шляхоў зносін. Ім было выдзелена 7 раёнаў.

У 1924 г. новы крок у раяніраванні зрабіў Р.Бонч-Асмалоўскі, які адзначыў недахопы работы Ярашэвіча (адсутнасць мэты раяніравання, выкарыстанне шчыльнасці насельніцтва ў якасці асноўнага крытэрыя) і прапанаваў свае 7 раёнаў па арганізацыйных тыпах сельскай гаспадаркі.

Аднак яшчэ ў 70-я гады з крытыкай адміністрацыйнага падыходу да эканаічнага раяніравання Беларусі выступіў А.Г.Ліс і прапанаваў свой варыянт, які абапіраўся на выкарыстанні прынцыпа фарміравання ўпутрырэспубліканскіх ТВК. Ён прапанаваў свой варыянт раяніравання, у аснове якога - фактар спецыялізацыі прамысловых комплексаў буйных гаснадарчых вузлоў, фарміраванне гэтых комплексаў як цэласных сістэм з устойлівымі ўнутранымі і знешнімі сувязямі, якія склаліся (ці складваюцца) у межах і вакол асобных буйных гаспадарчых вузлоў. Пры гэтым улічваліся аб'ёмы і задачы вытворчасці кожнай тэрытарыяльнай часткі, магчымасці стварэння аптымальных умоў для пабудовы рацыянальных гаспадарча-тэрытарыяльных комплексаў і арганізацыі кіравання імі ў межах гэтых раёнаў.

У якасці фактараў раёнаўтварэння ўлічваліся: паліўна-энергетычная база асобных часцей рэспублікі, канфігурацыя транспартнай сеткі, эканамічная прывязка меньш развітых частак да больш развітых, прыродныя і працоўныя рэсурсы, спецыялізацыя сельскай гаспадаркі для забяспячэння сыравінай харчовай прамысловасці і часткова лёгкай прамысловасці, а таксама прадуктамі харчавання насельніцтва, геаграфічнае становішча асобных частак рэспублікі.

Зыходзячы з гэтага Ліс А.Г. выдзеліў 4 эканамічныя раёны: Цэнтральны (ад балот Палесся на поўдні да ўзвышшаў Беларускай грады на поўначы, ад бас.Беразіны на ўсходзе да мяжы Беларусі з Літвой на захадзе), Паўднёва-Усходні (у граніцы Беларусі з Украінай і Расіяй, у бас.Прыпяці і Дняпра з прытокамі Беразіной і Сожам), Паўночна-Усходні (бас.верхняга цячэння Дзвіны і Дняпра), Заходні (у бас.верхняга цячэння Нёмана, Прыпяці і Буга). У межах гэтых 4-х раёнаў ён выдзяляў падраёны.

Такім чынам, гэта канцэпцыя раяніравання насіла канструктыўны характар - ставілася мэта прывесці ў адпаведнасць раёны патрабаванням рацыянальнага падзелу працы, дапамагала вызначыць аб' ектыўна неабходныя прапорцыі ў тэрытарыяльных комплексах. Пры гэтым падкрэслівалася, што выдзеленыя раёны носяць перспектыўны характар і фарміруюцца як самастойныя эканамічныя адзінкі.