
- •1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
- •2 Прп Беларуси.
- •3.Дэмаграфічны і працоўны патэнцыял б.І іх ацэнка
- •4. Вытворчы і навукова-інавацыйны патэнцыялы рб і яго ацэнка
- •5Галіновая структура гаспадаркі і міжгаліновыя комплексы.
- •6. Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •7. Машынабудаунічы комплекс Беларусі.
- •Хімічны комплекс Беларусі: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •9Лесапрамысловы комплекс (лпк): асаблівасці сучаснага развІцця і размяшчэння.
- •10. Апк Беларусі асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння
- •11.Строительно-промышленный комплекс Беларуси особенности современного развития и размещения.
- •12. Комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання і сферы паслуг
- •13 Транспартно-инфроструктурный комплекс особенности современного развития и размещения.
- •14. Тэрытарыяльная структура гаспадаркі Беларусі: рэгіянальная палітыка і эканамічнае раяніраванне:
- •15. Знешнегандлевыя сувязі б.
1 Рб на палітычнай карце свету. Ацэнкаэканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча.
РБ – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая краіна. Дзяржаўную уладу ажыццяўляюць Прэзідэнт РБ, Парламент, Правіцельства і суды. Парламент – Нацыянальны сход - з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам рэспублікі, складаецца з двух палат – Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчую уладу у краіне ажыццяўляе Правіцельства – Савет Міністраў РБ.
У аснове паняцця "ЭГС" ляжыць катэгорыя "адносіны". ЭГС - гэта сукупнасць прасторавых адносін сацыяльна-эканамічных аб'ектаў да іншых аб'ектаў гэтага віду. Калі размова ідзе пра такі сацыяльна-эканамічны аб'ект як краіна, дык гэта адносіны краіны да паза размешчаных адносна яе даннасцяў, якія маюць для яе тое ці іншае эканамічнае значэнне, незалежна ад таго, створаны яны прыродай (мора, горы і інш.) ці рукамі чалавека (прадпрыемствы, каналы і інш У ЭГС - гэта адносіны да эканамічна значных аб' ектаў, у ГПС - да палІтычна значных аб' ектаў (цэнтраў міжнароднай палітыкі, ваенна-палітычных блокаў і баз і інш.), у сацыяльна-геаграфічным становішчы - да сацыяльна значных аб'ектаў і г.д.
ЭГС вызначае ступень спрыяльнасці развіцця эканамічных сувязей з тымі ці іншымі краіны, якая можа стымуляваць іх развіццё, ці наадварод, абмяжоўваць. Можна казаць пра макрастановішча краіны, г.зн. выяўленне адносін да далё'кіх, але важных з эканамічнага пункту гледжання аб'ектаў, і мікрастановішча - адносіны да бліжэйшага акружэння. Пры гэтым у першую чаргу ацэньваецца транспартна-геаграфічнае, затым аграрна-геаграфічнае, дэма-геаграфічнае, збыта-геаграфічнае і іншыя віды прасторавых адносін.
Па свайму макрастановішчу Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы (адносіцца да групы краін цэнтральна-усходней Еўропы), на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў (г.зн.унутрыкантынентальная дзяржава), з'яўляецца раўніннай краінай (размешчана на захадзё Усходне-Еўрапейскай раўніны), таму не мае фізічных перашкод для сувязей с суседнімі дзяржавамі.
Транспартна-геаграфічнае макрастановішча Беларусі вельмі спрыяльнае. Яна размешчана на перакрыжаванні асноўн"ых трансеўрапейскіх камунікацыйных шляхоў, якія звязваюць захад і ўсход, поўнач і поўдзень Еўропы. 3 10-ці трансеўрапейскіх транспартна-камунікацыйных калідораў два непасрэдна праходзяць па нашай тэрыторыі (№2 - Запад-Усход: Берлін-Варшава-Мінск-Масква-Н.Ноўгарад і №9 - Поўнач-Поўдзень: Хельсінкі-С.Пецярбург-Віцебск-Орша-Магілеў-Гомель-Кіеў-Кініьшеу-Бухарэст-Дзштраўтрад-Александруполіс з адгалінаваннем 9В :Гомель-Жлобін-Мінск-Маладзечна-Вільнюс-Каўнас-Клайпеда/Калініград). Разглядаецца пытанне аб працягненні калідора №5: Трыест-Любляна-Будапешт-Ужгарад-Львоў і далей на Роўна-Сарны-Бдранавічы (злучэнні яго на тэрыторыі Беларусі з калідорам №2 і да кірунку на Вільнюс праз Ліду). Акрамя таго, праз тэрыторыю Беларусі праходзяць транспартна-камунікацыйныя калідоры, якія забяспечваюць міжнародныя сувязі Бесларусі з краінамі Балтыі, Польшчай, Украінай, Расіяй, а таксама гэтых краін паміж сабой. Гэта: паўднёвыя рэгіёны Расіі: Бранск-Гомель-Мазыр-Пінск-Даўгаўпілс-Рыга; Варшава-Беласток-Гродна-Ліда-Маладзечна-Полацк-С.Пецярбург. Беларусь з'яўляецца таксама краінай, праз якую ажыццяўляюцца звыш 50% паставак энерганозьбітаў па магістральных трубаправодах з Расіі ў Зах.Еўропу.
Такім чынам, галоўная асаблівасць макрагеаграфічнага становішча Беларусі ў Еўропе - яе цэнтральнасць і транзітнасць, знаходжанне на карацейшых шляхах з Расіі (буйнейшага пастаўшчыка энерганозьбітаў і сыравіны) у Зах.Еўропу), а таксама з краін Чарнаморскага ўзбярэжжа ў краіны Балтыі. Трэба нагадаць таксама пра.добрую перспектыву стварэння воднага шляху з Балтыйскага мора ў Чорнае праз тэрыторыю Беларусі. Сам факт адноснай блізкасці мораў да Беларусі (Клайпеда, Калінінград, Вентспілс, Ліепая, Гданьск знаходзяцца на адлегласці ў 200-300 км ад нашай заходняй мяжіл) можа быць таксама ацэнены станоўча. Замежны гандаль абапіраецца найперш на марскія перавозкі. Сцвярджэнне, што Беларусь з'яўляецца краінай, якая не мае выйсця да мора, не мае пад сабой асновы, таму як праз рэкі мы такое выйсце маем. Усё гэта можа істотна паглыбіць спецыялізацыю краіны на экспарце разнастайных паслуг і найперш транспартных і камунікацыйных.
Для мікрастановішча Беларусі характэрны таксама шэраг пераваг. Агульная працягласць межаў складае 2969 км, у т.л. з РФ - 990 км, Украінай - 975 км, Літвой -462 км, Польшчай - 399 км, Латвіяй - 143 км. Адлегласць ад Мінска да сталіц нашых бліжэйшых суседзяў адносна невялікая: да Вільнюса - 215 км, Рыгі - 470 км, Варшавы - 550 км, Кіева - 580 км, Масквы - 700 км. Нашы суседзі - краіны розныя як па свайму патэнцыялу, так і па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару рыначных пераўтварэнняў.
3 шасці абласцей Беларусі пяць выходзяць непасрэдна да дзяржаўных межаў, а з 118 раёнаў - 44 пагранічныя (па 10 у Віцебскай і Гомельскай абл., 9 - у Брэсцкай, 8 - у Гродзенскай і 7 у Магілёўскай), якія канцэнтруюць 1/3 насельніцтва краіны. Гэта экстрымальныя раёны, таму як пастаянна зноходзяцца пад прэсам свайго становішча, што робіць адбітак (не заўсёды станоўчы) на ўсё іх жыццё.
Геапалітычнае становішча - гэта месца дзяржавы ў сістэме міжнародных адносін, якое складаецца не толькі з становішча яе ў геаграфічнай прасторы (тут таксама мы знаходзім найбольш важкія палітычкыя і ваенныя аб'екты, якія ўплываюць на канкрэтную краіну), але і з функцыянальнай ролі той ці іншай краіны ў сістэме дзяржаў.
Геапалітычнае становішча Беларусі менш спрыяльнае, таму як яна мае малую "вагу" у свеце (доля ў ВУПе - 0,01%, насельніцтве - 0,15% і тэрыторыі - 0,15%) і не аказвае істотнага ўплыву на развіццё глабальнай палітыкі і эканомікі. У Еўропе на долю Беларусі прыпадае 2% тэрыторыі і 1,5% насельніцтва. Да таго ж Беларусь размешчана паміж вялікі краінамі (Расіяй і Украінай), што з пункту гледжання класічнай дьпламатыі вельмі няўдала. Можна казаць І пра такіх вялікіх суседзяў, як Расія і ЕС, ад чаго не лягчэй, Безумоўна, мы вымушаны лічыцца з іх інтарэсамі і выпрацаваць свае прыярытэты. Быць мастом паміж імі, як і паміж Поўначчу і Поўднем - гэта тое, што дасць выйгрыш самой Беларусі (інвестыцыі, тэхналогіі, вопыт і інш.).
На жаль, не заўсёды інтарэсы Беларусі і Расіі супадаюць, што і прыводзіць да праблем ва ўзаемаадносінах. Беларусь зацікаўлена ў Расіі больш эканамічна (сыравіна, паліва, палова экспарту туды Ідзе), Расія - палітычна (рубеж на заходняй мяжы). Хаця не скідтрэба скідваць з рахунку і эканамічныя інтарэсы Расіі (дастаткова нагадаць праблему Белтрансгазу), той самы транзіт (адлегласць паміж Ротэрдамам і Іёкагамай складае пры перавозцы праз ЗША 20,2 тыс.км, праз Суэц - 20,8, Панамскі канал - 23,2, вакол Афрыкі 27,0, праз Беларусь - 13,8 тыс.км).
Еўропа зацікаўлена перш за ўсё ў транзіце праз Беларусь (да рынку Расіі), як "зялёных лёгкіх" Еўропы (нашых балотах, лясах і інш.), як буфернай зоне для нелегальных мігрантаў. Такім чынам, Беларусь як транзітная краіна, уяўляе цікавасць І для Расіі, і для Зах.Еўропы, зыходзячы з гэтага і павінна будавацца наша геапалітыка.