Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа Ист.Бел. сквозная-1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
175.83 Кб
Скачать

6.4. Беларусь на сучасным этапе развіцця.

Гістарыяграфія. Крыніцы.

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР ад 27 ліпеня 1990 г. аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Правал жнівеньскага путчу 1991 г. і яго ўздзеянне на грамадска-палітычнае развіццё ў Беларусі. Прыпыненне дзейнасці КПСС — КПБ. Наданне Дэкларацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне новай дзяржаўнай сімволікі. Распад СССР, утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Перамены ў сістэме органаў улады і кіравання ў сувязі з абвяшчэннем незалежнасці рэспублікі. Законатворчасць Вярхоўнага Савета. Прыняцце новай Канстытуцыі.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі. Змяненні ў сістэме заканадаўчай улады. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у верасні 2001 г. Рэферэндум 2004 г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. Дзяржаўныя інстытуты і ідэалагічныя працэсы ў сучаснай Беларусі. Прыняцце заканадаўчых дакументаў аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

Сацыяльна-эканамічнае становішча. Цяжкасці пераходу ад цэнтралізаванай адміністрацыйна-каманднай сістэмы да рыначнай эканомікі. Разрыў ранейшых эканамічных сувязей. Энергетычная праблема. Скарачэнне маштабаў вытворчасці. Інфляцыйныя працэсы. Зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Сацыяльная напружанасць у грамадстве.

Эканамічныя рэформы. Усталяванне розных форм уласнасці і гаспадарання. Прыватызацыя і яе супярэчнасці. Стварэнне камерцыйных структур і сумесных прадпрыемстваў. Знешнеэканамічныя сувязі. Станаўленне рыначных адносін у аграрным сектары эканомікі. Фермерства.

Праграма Прэзідэнта і Савета Міністраў па выхадзе з крызісу. Зніжэнне інфляцыі, ажыўленне вытворчасці. Курс на сацыяльна арыентаваную рыначную эканоміку. Грашова-фінансавая сістэма. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Знешняя палітыка. Дыпламатычнае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Статус без'ядзернай і нейтральнай дзяржавы. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі краіны. Павышэнне актыўнасці Рэспублікі Беларусь у дзейнасці ААН.

Расійскі напрамак у знешняй палітыцы Беларусі. Эканамічная інтэграцыя з Расіяй. Стварэнне супольнасці суверэнных рэспублік. Цяжкасці ў пашырэнні інтэграцыі. Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй 1997 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 1999 г. Супрацоўніцтва з Расіяй на міжрэгіянальным узроўні. Заходні вектар знешняй палітыкі. Паглыбленне знешнеэканамічных сувязей. Узаемаадносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі, Азіі.

Навука і культура. Уплыў дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця на актывізацыю духоўнага патэнцыялу рэспублікі. Прыняцце Закона аб адукацыі і Закона аб культуры 1991 г. Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай. Удасканаленне сістэмы нацыянальнай адукацыі. Рэформа агульнаадукацыйнай школы, змены ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Развіццё недзяржаўных навучальных устаноў. Супярэчнасці і перспектывы развіцця беларускай навукі. Рэформа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. Развіццё навукі ў вышэйшай школе. БДУ. Новы этап у развіцці літаратуры, мастацтва: дасягненні, цяжкасці. Зварот пісьменнікаў да асэнсавання беларускай гісторыі. Правядзенне музычных фестываляў: «Славянскі базар» у Віцебску, «Музычнае Палессе», беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і інш. Пашырэнне нефармальных тэндэнцый у выяўленчым мастацтве. Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.