Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

17. Амонімы

Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне; напрыклад: каса ’частка сушы’, каса ’сельскагаспадарчая прылада’, каса ’заплеценыя валасы’; блок ’механізм’, блок ’саюз’.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічнымі амонімамі з’яўляюцца словы, якія супа-даюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх грама-тычных формах. Амаформы ж супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула (дзеяслоў), чула (прыслоўе); мыла (назоўнік), мыла (дзеяслоў).

Словы, якія гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме, назы'ваюцца амафонамі: адвезці — адвесці, праз — прас.

Словы, якія пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму, называюцца амографамі: казачка — казачка, мука — мука.

Шляхі ўзнікнення амонімаў разнастайныя. Амонімы могуць з’явіцца ў выніку выпадковага гукавога супа-дзення розных па значэнню слоў: дача ’дом’ і дача ’порцыя’. Амонімы таксама ўтвараюцца, калі разрываюц-ца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншымі яго значэннямі, часцей за ўсё вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ ’эпічны жанр’, сказ ’адзінка мовы’; лад ’грамадскі’, лад ’дзеяслова’, лад ’музычны’. З’яўляюцца амонімы таксама ў выніку гукавога супадзення новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік ’частка затвора’, ударнік ’перадавік’.

Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. У друку ж сустракаюцца сказы, якія не адпавядаюць гэтаму патра-баванню: Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі. Цяжка здагадацца, што тут маецца на ўвазе: аформіць — ’упрыгожыць, прывесці ў належны выгляд’ ці аформіць — ’набыць’, ’аформіць расход на што-небудзь’. Такая ж няяснасць і ў наступнай фразе: Старшыня і заатэхнік адбіраюць лепшую жывёлу. Слова адбіраюць тут можна зразумець і як ’выбіраюць’ і як ’забіраюць’.

18.Антонімы

Антонімы — словы з процілеглым значэннем. Умелае іх выкарыстанне надае мове выразнасць і дак-ладнасць. Асабліва часта сустракаюцца антонімы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы.

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова пустая ў спалучэнні са словам бутэлька з’яўляецца поўная, а ў спалучэнні са словам размова — змястоўная. У адных выпадках да слова добры антонімам будзе слова дрэнны, а ў другім — скупы.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны. Так, адрозненне паміж лексемамі стары, уста-рэлы, старажытны можна вызначыць па іх антонімах: адпаведна малады, навамодны, сучасны (стары або малады чалавек, устарэлы або навамодны танец, стара-жытны або сучасны перыяд). Сінанімічная сувязь паміж стары і ўстарэлы магчымая, калі яны ўжываюцца ў значэнні, процілеглым значэнню ’новы’ (стары або новы абрад, устарэлы або новы абрад).

Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці — прыказках, прымаўках, частушках і інш.: Багаты беднаму не сябра; Косці старыя, але душа маладая;Маладому — навучыцца, старому — не забыцца. Словы, антанімічныя ў сістэме мовы, у пэўных кантэкстах могуць выступаць не як антонімы. Напрыклад, словы правы і левы — антонімы, але ў такіх спалучэн-нях, як правыя і левыя эсэры або правы і левы ўхіл, яны выражаюць не процілеглыя паняцці, а розныя бакі адных і тых жа паняццяў, і таму антанамічнай сувязі паміж імі не ўтвараецца. Наадварот, словы, якія ў мове антоні-мамі не з’яўляюцца, часам у кантэксце выступаюць як рэзка процілеглыя. Так, у адным з вершаў К. Крапівы імёны Янка і Карла набылі абагульняльны характар і выступаюць як антонімы.