- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
Поўныя сказы — гэта прыналежнасць галоўным чынам кніжнага маўлення — навуковага і афыцыйна-дзелавога стыляў. Часта ўжы-ваюцца яны і ў мастацкай прозе. Поўныя сказы больш самастойныя па сэнсу, чым няпоўныя, і менш залежаць ад кантэксту: Была глыбокая восень. Толькі што міну-лася пара безупынных дажджоў.
Няпоўныя сказы, наадварот, распаў-сюджаны ў вусным маўленні, у размоўным стылі. Яны амаль заўсёды экспрэсіўныя. Найбольш часта выкарыс-тоўваюцца ў дыялогу.
Няпоўныя сказы стылістычна важныя як сродак лака-нічнага маўлення. Яны моцна звязаны з кантэкстам, без якога змест іх бывае незразумелы.
Няпоўныя сказы ў дыялогу — звычайная з’ява раз-моўнага стылю, а поўныя тут здаюцца ненатуральнымі. Калі ўсё-такі ўжываецца поўны сказ, то ён атрымлівае дадатковае экспрэсіўнае адценне: «ужываецца толькі та-ды, калі аўтар хоча надаць выказванню асаблівае эма-цыянальнае адценне (гневу, іроніі, раздражнення) або проста падкрэсліць важнасць, значнасць сказанага».
Вельмі выразныя, дынамічныя і экспрэсіўныя эліптыч-ныя сказы, у якіх прапушчаны галоўныя члены, часцей за ўсё выказнік: Пасярэдзіне кухні — зэдлік, а пры зэд-ліку — вядро з вадою (М. Л.); Каля студні — карыта. Старое, аж зялёнае ў сярэдзіне ад плесні (Б.); Там рака глыбокая, і ў ёй — рабыя шчупакі (Пташн.); «Адзін чала-век. У кабіну. Выбіраю сам. Ты — чорная...— кіўнуў ён галавою Жэньцы,— лезь мне за плечы...» (Пташн.); «Чулі— нашы хакеісты? Канадцам?.. А?.. От малайцы!»
36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
Выбар таго ці іншага тыпу сказа — скла-данага ці простага, складаназалежнага ці складана-злучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага — вызнача-ецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблі-васцямі кантэксту.
Як было ўжо адзначана, для размоўнага стылю больш характэрны простыя сказы, часта няпоўныя. Выкарыстоў-ваюцца ў ім і складаныя сказы, але пераважна склада-назлучаныя і бяззлучнікавыя, у якіх адсутнасць спецыяль-ных граматычных сродкаў сувязі паміж членамі сказаў дапаўняецца інтанацыяй, мімікай, жэстамі.
У навуковым і дзелавым стылях часцей ужываюцца складаназалежныя злучнікавыя сказы, якія даюць магчы-масць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часткамі складанага цэлага — адносіны часу, умовы, прычыны і г. д.
У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца ўсе віды сказаў. Выбар таго ці іншага тыпу сказа можа тлумачыцца не толькі характарам зместу, але і асаблі-васцю стылю пісьменніка. Адны пісьменнікі карыстаюцца пераважна простымі сказамі, другія — складанымі. А. М. Гвоздзеў параўноўвае манеру ўжываць простыя або скла-даныя сказы ў мастацкай мове з рознымі прыёмамі ў жывапісе, калі, з аднаго боку, даюцца яркія, каляровыя мазкі, з другога — паступовы пераход, спалучэнне фар-баў .
Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы такса-ма адрозніваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Як вядома, першыя больш характэрны для гутарковай мовы, другія — для навуковай і афіцыйна-дзелавой. Гэта тлумачыцца тым, што пры падпарадкавальнай, залежнай форме сувязі ўзаемаадносіны паміж асобнымі адзінкамі сказа выражаюцца больш дакладна, чым пры злучальнай сувязі. У складаназлучаных сказах асобныя яго часткі выступаюць як больш самастойныя адзінкі, сувязь паміж якімі ўспрымаецца з агульнага зместу ўсяго сказа, а то і з больш шырокага кантэксту. Там, дзе патрабуецца ўстанавіць дакладныя лагічныя сувязі паміж асобнымі часткамі сказа, падпарадкаваль-ная, злучальная сувязь будзе адзіна магчымай. Раз-настайныя злучнікі і злучальныя словы дапамагаюць уста-навіць больш дакладна сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагіч-ныя сувязі паміж сказамі. Наадварот, у бяззлучнікавых сказах сувязі гэтыя заўсёды менш дакладныя; яны выяў-ляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб’яднаных сказаў. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцю, непасрэд-насцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастацкай мове для перадачы дынамізму і жывасці размоўнага стылю. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем у пачатку наступнай.
Дзякуючы сцісласці і лаканічнай выразнасці бяззлуч-нікавыя складаныя сказы часта сустракаюцца ў вуснайнароднай творчасці. Форму гэтых сказаў маюць прыказкі, прымаўкі і афарызмы: Не запрог — не кажы „но“; Любіш катацца, любі і саначкі вазіць; Рана не ўстанеш — многа не зробіш; Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе; Не лезце, ворагі, да нас: магілак хопіць і на вас.
