Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка

Інтэлектуальная лексіка. Значная частка лексікі беларускай мовы — гэта інтэлектуальныя словы, якія не выражаюць эмоцый, ацэнак, адносін да чаго-небудзь. I гэта зразумела, таму што ў слове адлюстроўваецца перш за ўсё паняцце як усеагульная форма лагічнага мыслення. Да інтэлектуальнай адносіцца лексіка агульна-ўжывальная, спецыяльная, асноўная частка грамадска-палітычнай і дыялектнай: краіна, год, апошні, людзі, дапамога, будоўля; калектыў, урад, семіётыка, завод, прадукцыя; асвер, варыўня, палатніна.

Поўнасцю інтэлектуальнымі з’яўляюцца такія часціны мовы, як злучнікі, займеннікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.

Экспрэсіўная лексіка. Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з’яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: адхвастаць, вэрхал, знішчыць, калатня, гамузам, гармідар, выбрыкваць, выкрутасы. вымерхацца, гібець, глуміць, глухмень, кух-таль, рабунак, сігануць, халупа. Экспрэсіўнымі з’яўля-юцца словы, якія падкрэсліваюць інтэнсіўнасць прыметы або дзеяння: спякота, халадэча, папахаджваць.

Экспрэсіўная лексіка галоўным чынам ужываецца ў размоўна-бытавым, мастацкім і публіцыстычным стылях.У некаторых выпадках экспрэсіўным можа стаць слова інтэлектуальнае (нейтральнае). Гэта залежыць ад кантэксту. Экспрэсіўнымі з’яўляюцца нека-торыя граматычныя формы слоў, параўн.: махаць — махнуць, глядзець — глянуць. Дзеяслоўныя формы з суфіксам -ну- надаюць словам экспрэсіўнае адценне.

У мастацкім стылі наогул любое інтэлектуальнае слова можа стаць экспрэсіўным дзякуючы актывізацыі сваёй патэнцыяльнай вобразнасці.

Эмацыянальная лексіка. Эмацыянальнай з’яўляец-ца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб’екта размовы, г. зн. атрымлівае дадат-ковыя да прадметна-лагічнага значэння адценні. Гэта могуць быць розныя эмоцыі — любоў, пяшчотнасць, адабрэнне, захапленне, радасць, абурэнне, прыкрасць, нянавісць, зайздрасць, асуджэнне і інш.: блюзнер, брыдкі, валахаты, валацуга, гамзаты, гарладзёр, гарэзлівы, дабрадзей, дзікі, жмінда, жэрці, жэўжык, збавенне, кра-са, ласкавы, манюка, плявузгаць, подзвіг, праслаўлены, прыгожы, халтура, цудоўны.

У сувязі з тым, што эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць суадносяцца як відавое і радавое і вельмі часта сумяш-чаюцца ў семантыцы аднаго слова, іх звычайна аб’ядноў-ваюць, называючы адценне эмацыянальна-экспрэсіўным.

Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка аднаго са зна-чэнняў мнагазначнага слова адрозніваецца ад афарбоўкі, уласцівай іншым яго значэнням.(напр.,ярка адмоўны, нават лаянкавы характар набываюць у пераносным значэнні словы карова, свіння, сабака, змяя і інш.).

Некаторыя стылістычна нейтральныя словы маюць шэраг эмацыянальна-экспрэсіўных сінонімаў ці блізка-значных слоў, напрыклад слова гаварыць — казаць, гутарыць, гуторыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, дудукаць, шушукацца, гаманіць, выступаць, рэзаць, спяваць, гусці, прастарэкаваць, тарабарыць, балакаць, дзейкаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, лепятаць, мармытаць, лапатаць, трашчаць, барабаніць, ляпаць, гергетаць, плесці, несці, малоць (языком), мазоліць язык, тачыць балясы (лясы), бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, гугнявіць, плявузгаць, чаўпці, вярзці, мянціць языком .