Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка

Лексіка неаднародная паводле сваёй стылістычнай афарбоўкі, выкарыстанне лексічных адзінак у працесе вуснага або пісьмовага маўлення суадносіцца са сферай камунікацыйных зносін. Лексічным сродкам з улікам стылістычнай афарбоўкі падзяляюцца на 2 разрады: стылістычна нейтральная лексіка і стылістычна афарбаваная.

Стылістычна нейтральная лексіка складае аснову любога функцыянальнага стылю; гэтыя словы выконваюць толькі намінатыўную функцыю. На фоне стыл.-нейтральнай лексікі выразна выдзяляюцца стылістычна-афарбаваныя словы, якія аб'ядноўваюцца ў 2 разрады: размоўныя і кніжныя.

Размоўныя словы абслугоўваюць найпершбытавую сферу зносінаў і вызначаюцца нязрушанасцю,незаўсёды патрабуюць захавання літ.норм вымаўлення.У межах размоўнай лексікі вылучаюць наступныя групы слоў: 1) бытавая лексіка -гэта словы, якія называюць прадметы, дзеянні, звязаныя з вопытам чалавека (талерка, лыжка); 2)уласна-размоўныя словы (ляхкавушка,газіроўка, залікоўка); 3)прастамоўныя словы, якія звычайна адмоўна характэрызуюць пэўную асобу (задавака, гультай); 4) дыялектныя словы, жаргоныя словы, грубыя і вульгарныя словы.

14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў

Частку размоўна-бытавой лексікі складаюць дыялектызмы — словы і выразы з мясцовых гаворак. Дыялектызмы пранікаюць у літаратурную мову. Гэтаму садзейнічаюць пісьменнікі, якія бяруць з народнай мовы ўсё лепшае і каштоўнае і, творча апрацоўваючы, уводзяць у літаратурнае ўжыванне. Выкарыстоўваюцца дыялектызмы ў мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту, для індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб. У публіцыстыцы ўжыванне дыялектызмаў абмежа-ванае, зусім не дапушчальныя яны ў афіцыйна-дзелавой і навуковай мове.

У першыя дзесяцігоддзі XX ст., на пачатку адраджэння нацыянальных моў былой Расійскай імперыі, выкарыстан-не дыялектызмаў у мастацкай літаратуры было асабліва шырокім. Адны з дыялектызмаў замацоўваліся ў мове і атрымоўвалі права на агульналітаратурнае ўжыванне, другія не прыжываліся і заставаліся ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык індывідуальнага стылю.

Працэс узбагачэння беларускай літаратурнай мовы дыялектнымі словамі, праўда, не такі інтэнсіўны, як раней, адбываецца і цяпер. У творах К. Чорнага, К. Крапівы, Я. Брыля і іншых аўтараў шмат цікавых моўных знаходак, якія сведчаць аб невычэрпным багацці народнай лексікі і фразеалогіі. Ярка перадае, напрыклад, у «Палескай хроніцы» асаблівасці гаворкі палешукоў I. Мележ. Карыстаючыся выразнымі і яркімі сродкамі жывой народнай мовы, беларускія пісьменнікі разам з тым настойліва перасцерагалі супраць засмечвання літаратур-най мовы вузка абласнымі словамі і выразамі. Аднак як экспрэсіўны моўны сродак дыялектызмы, побач з іншымі размоўна-бытавымі словамі, могуць выкарыстоўвацца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-крытычнай літаратуры.

15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.

Запазычаныя словы.У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моў. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова.

Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі ў шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку: тэатр, стадыён, пінжак, паліто і інш. Словы, якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся ў масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням белару-скай мовы і шырока выкарыстоўваюцца ў пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш.

Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хобі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельмі асцярожна карыс-тацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў у беларускай мове. Часта бывае, што ў выніку канкурэнтнай барацьбы паміж запазычаным і родным словам перамагае якое-небудзь адно. Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірна ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семан-тычных або стылістычных сінонімаў: шафёр — вадзіцель, аэраплан — самалёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш.

Т.ч., пранікненне запазычаных слоў — непаз-бежны аб’ектыўны працэс, з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць.У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі. Асабліва важна, каб запазычаныя словы ўжываліся ў іх сапраўдным значэнні. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт і фактар, культывіраванне і культывацыя, эфектны і эфектыўны і інш. У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабраль-ную мянушку «трасянка».У мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літ-ры запазычаная лексіка выконвае як намінатыўную, так і стылістычную функцыю.

Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены дадзенай мовай. Яны ўводзяцца ў беларускі тэкст (часам у іншамоўным напісанні) для стварэння мясцовага каларыту, перадачы пэўных з’яў і паняццяў, якіх няма ў жыцці беларусаў. Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры і гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыс-тыкі дзеючых асоб.

Устарэлая лексіка. У слоўніках маюцца словы з храналагічнымі паметамі: устарэлае, гістарычнае, новае. Iх называюць архаізмамі, гістарызмамі, неалагізмамі.

Архаізмы словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца з той ці іншай мэтай у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, чытанка і інш. Многія з гэтых слоў з’яўляюцца стылістычнымі сінонімамі да агульнаўжывальных (чай — гарбата, нівы — гоні, архітэктар — дойлід, бакал — келіх, хрэстаматыя — чытанка, малітва — модлы).

Ад архаізмаў трэба адрозніваць гістарызмы — словы, што зніклі разам з паняццем, якое яны азначалі: войт, валока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц.

Архаізмы і гістарызмы выконваюць у мове самыя разнастайныя стылістычныя функцыі. Яны шырока ўжываюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі ў мастацкай і гістарычнай літаратуры.

Архаізмы (у тым ліку і стараславянізмы) ужываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стараславянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, косць ад косці, судны дзень, Ноеў каўчэг, злоба дня, соль зямлі, святая святых і інш. Гэтыя выразы побач з асобнымі словамі-стараславянізмамі шырока ўжываюцца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-папулярнай літаратуры, і ў мастацкіх творах. Гістарызмы, як і архаізмы, могуць ужывацца з пэўнай стылістычнай мэтай, але, у адрозненне ад апошніх, могуць і не выконваць ніякіх стылістычных функцый. Часцей за ўсё без стылістычных мэт ужываюцца яны ў навуковых працах па гісторыі, у разнастайных апісаннях мінулага.

Неалагізмы. Літаратурная мова пастаянна папаўняецца новымі словамі —неалагізмамі, якія адлюст-роўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. Частка іх утварылася на базе раней існаваўшых агульнаславянскіх слоў, а частка была запазычана з іншых моў. Пры стварэнні неалагізмаў выкарыстоўваюцца існуючыя ў мове корані, суфіксы, прыстаўкі і іншыя словаўтваральныя элементы. Беларуская літаратурная мова папаўняецца за кошг дыялектызмаў, якія ўжываюцца ў мастацкіх творах.

Неалагізмамі трэба карыстацца вельмі асцярожна і толькі ў тых выпадках, калі наяўнымі сродкамі мовы абазначыць тое ці іншае новае паняцце або новае адценне значэння немагчыма. Стылістычная ацэнка неалагізма заключаецца ў тым, каб высветліць, наколькі выразна ўспрымаецца яго навізна, незвычайнасць у параўнанні з добра знаёмымі словамі. Многія неалагізмы, якія атрымліваюць шырокае распаўсюджанне, хутка губляюць адценне навізны.

Уласна неалагізмамі можна лічыць толькі тыя словы, навізна і свежасць якіх адчуваюцца ўсімі носьбітамі мовы.

У залежнасці ад сродкаў утварэння вылучаюць неалагізмы лексіч ныя, якія ствараюцца па прадуктыўных мадэлях або запазычваюцца з іншых моў (расстыкоўка, трайлер), і семантычныя, якія ўзнікаюць у выніку прысваення новых значэнняў ужо вядомым словам (спадарожнік, перабудова). У стылістычных адносінах неалагізмы можна таксама падзяліць на дзве групы - намінатыўныя і стылістычныя. Першыя выконваюць у мове намінатыўную функцыю, іх з’яўленне тлумачыцца перш за ўсё патрэбамі развіцця навукі і тэхнікі. Намінатыўныя неалагізмы ўзнікаюць як назвы новых паняццяў і звычайна не маюць сінонімаў (сіталы). Стылістычныя не-алагізмы — яркі экспрэсіўны сродак, яны заўсёды маюць станоўчую або адмоўную афарбоўку (першапраходзец, затаварыць, плюсаваць, мінусаваць).

Пры ўвядзенні неалагізма ў мову трэба вызначыць, наколькі ясна і дакладна ён выражае паняцце, ці сапраўды мова мае патрэбу ў ім, ці правільна ён утвораны і ці лёгка ўспрымаецца.

Неалагізмы — складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры рэкамендуецца ўжываць абмежавана, толькі такія, якія добра зразумелыя і лёгка вымаўляюцца.