- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
11.Разважанне як стыль маўлення
У стылістыцы традыцыйна вылучаюцца ў якасці больш буйных, чым сказ, адзінак тэксту — апісанне, апавяданне і разважанне.
Разважанне прызначана для выкладу логікі раз-віцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі.Разважанне найбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы. Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэ-рыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і ана-літычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных пала-жэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць,на думку аўтара, гэтае палажэнне (дэдукцыя); можна, наадварот, ад прыватных назіранняў і з’яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя).
У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за усё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам.
У творах мастацкай літаратуры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядомасці» — па замежнай тэрміналогіі) і з’яўляецца яркім сродкам псіхалагічнай характарыстыкі персанажа.
Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разва-жанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў май-стэрства літаратара наогул.
12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
Лексіка неаднародная паводле сваёй стылістычнай афарбоўкі, выкарыстанне лексічных адзінак у працесе вуснага або пісьмовага маўлення суадносіцца са сферай камунікацыйных зносін. Лексічным сродкам з улікам стылістычнай афарбоўкі падзяляюцца на 2 разрады: стылістычна нейтральная лексіка і стылістычна афарбаваная.
Стылістычна нейтральная лексіка складае аснову любога функцыянальнага стылю; гэтыя словы выконваюць толькі намінатыўную функцыю. На фоне стыл.-нейтральнай лексікі выразна выдзяляюцца стылістычна-афарбаваныя словы, якія аб'ядноўваюцца ў 2 разрады: размоўныя і кніжныя.
Размоўныя словы абслугоўваюць найпершбытавую сферу зносінаў і вызначаюцца нязрушанасцю,незаўсёды патрабуюць захавання літ.норм вымаўлення.У межах размоўнай лексікі вылучаюць наступныя групы слоў: 1) бытавая лексіка -гэта словы, якія называюць прадметы, дзеянні, звязаныя з вопытам чалавека (талерка, лыжка); 2)уласна-размоўныя словы (ляхкавушка,газіроўка, залікоўка); 3)прастамоўныя словы, якія звычайна адмоўна характэрызуюць пэўную асобу (задавака, гультай); 4) дыялектныя словы, жаргоныя словы, грубыя і вульгарныя словы.
Кніжная лексіка ўжываецца шырока ў кніжным стылі мовы, асобліва навуковым, публіцыстычным. Гэтыя словы надаюць маўленню лагічнасць, строгасць, афіцыйнасць. Да кніжных слоў адносят наступныя групы моўных адзінак: 1) грамадска-палітычная лексіка, якая выкарыстоўваецца пераважна ў публіцыстычных тэкстах і надае выказванню пэўную экспрэсіўнасць; 2) афіцыйная лексіка - словы, якія ўжываюцца ў афіцыйных стылях мовы (заява, пратакол, папяраджэнне); 3)тэрміналагічныя словы (флексія, фанетыка); 4) паэтычныя словы, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах, асабліва ў паэтычных радках, надаюць экспрэсіўнасць, вобразнасць (мілавіца, знічка, ветравей); 5) народна-паэтычная лексіка -- словы і спалучэнні слоў, якія выкарыстоўваюцца ў народным творчасці і вусна-паэтычных тэкстах.
