
- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
9.Апісанне як тып маўлення
У стылістыцы традыцыйна вылучаюцца ў якасці больш буйных, чым сказ, адзінак тэксту — апісанне, апавяданне і разважанне. Апісанне ўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб’ектаў і іх прымет (партрэт, краявід, інтэр’ер, экстэр’ер і г. д.).
Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка.Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі і прыметнікі, мала ўжываюцца дзеясловы. ў апісаннях шырока ўжываюцца намінатыўныя і няпоўныя сказы. Калі ж у прадметным апісанні і ўжываюцца дзеясловы-выказнікі, то яны ў гэтых умовах набываюць перш за ўсё значэнне знаходжання, існавання (экзістэнцыяльнае). Таксама адметнасць апісання — стабільнае ўжыванне адваротнага парадку слоў. Яркія мастацкія апісанні наглядна паказваюць май-стэрства слоўнага жывапісу празаіка.
Зусім іншую функцыю выконваюць апісанні ў тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Яны прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб’екта.
Абавязковым правілам навуковага апісання з’яўляецца, па-першае, указанне бліжэйшага роду, г. зн. таго класа прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апі-сання аб’ект; па-другое, указанне відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб’ект ад іншых таго ж класа. Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла сураз-мернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ні яўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскры-ваецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным.
Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разва-жанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў май-стэрства літаратара наогул.
10. Апавяданне як стыль маўлення
У стылістыцы традыцыйна вылучаюцца ў якасці больш буйных, чым сказ, адзінак тэксту — апісанне, апавяданне і разважанне. Тэрмін «апавяданне» (адпаведны рускі «повествование») трэба адрозніваць ад тэрміна «апавяданне», які абазначае празаічны жанр мастацкай літаратуры.
Апавяданне служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з’яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавяданне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавя-дальныя кантэксты, выражае склад выказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфармацыі. У такіх сказах, як правіла, склад дзейніка малалікі, і ўся асноўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. У апавядальных кампанентах тэксту часта ўжываюцца сказы з радамі аднародных выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка). Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастацкага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой. Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з’яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяперашняга і прошлага часу ў актуальным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру. Апісанні і апавяданні могуць расказваць пра падзеі звычайныя, якія часта паўтараюцца. У такім тэксце формы часу паўстаюць у сваім агульнапрынятым значэнні.
Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разва-жанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў май-стэрства літаратара наогул.