
- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
4.Гутарковы стыль
Усе функц.стылі мовы падзяляюцца на 2 групы, а менавіта: гутарковы ці размоўны і кніжны (маст.,публіцыстычны, навуковы,афіцыйна-справавы ці афіцыйны). Такі падзел звязаны з тым, што гуторкавы ці размоўны стыль пераважна рэалізуецца ў вуснай форме, а кніжны – у пісьмовай. Паміж функц.стылямі існуе цесная ўзаемасувязь,напрыклад, элементы гутарковай мовы шырока выяўляюцца ў маст.тэкстах публіцыстыкі. Тэксты могуць ўключаць у сабемоўныя адзінкі, якія характэрныя для гутарковага ці афіцыйнага стыляў. Найбольш строгім і закрытым стылям з’яўл. афіцыйна-справавы,які вызначаецца высокай ступенню дакладнасці.
ГУТАРКОВЫ СТЫЛЬ. – абслугоўвае бытавую сферу зносінаў.Асн.функцыя: абмен думкамі, інфармацыяй.
Стылявыя рысы: дыялагічнасць,суб’ектыўнасць(ацэнка пэўнай асобай каго-небудзь ці што-небудзь,гэтая ацэнка неабавязкова супадае здумкамі іншай асобы);нязрушанасць (выяўляецца за когшт выбару тэмы, ужывання моўных сродкаў,мімікі,жэстаў); эмацыянальнасць; вобразнасць.
Лексічныя прыметы:побач са стыліст.лексікай шырока ўжыв.гутарковыя словы,простамоўныя,дыялектызмы,жарганізмы, трапныя параўнанні,эпітэты,фразеалагізмы.
Марфалаг.прыкметы:словы з памяншальна-ласкальнымі ці павялічальнымі суфіксамі, выклічнікі, цасціцы,гутарковыя формы дзеяслова (завялікі,зацесны)
Сінтаксічныя прыкметы: няпоўныя сказы, словы-сказы, звароткі,пытальныя і клічныя сказы,пераважаюць простыя сказы,але ужываюцца і складаныя сінт.канструкцыі,але яны найчасцей неразгорнутыя.
Роля размоўнага стылю для развіцця літаратурнай мовы вельмі вялікая. Пранікненне элементаў размоўнага стылю ў кніжныя стылі — гэта адзін з асноўных, агульных працэсаў развіцця літаратурнай мовы.
5.Навуковы стыль
Наш час хар-цца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем на-бывае цяпер асаблівую актуальнасць.Навуковы стыль — паняцце даволі шырокае. Ен выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб’ядноўваючы неаднародныя па форме віды літаратуры, разнастайныя па зместу і прызначэнню.
Сфера зносін –навукова-вытворчая.Функцыя – паведамленне і тлумачэнне.
Стылявыя рысы:дакладнасць, лагічнасць,аб’ектыўнасць (агульна прынятыя погляды на што-небудзь, гэтай думкі падтрымліваецц большасць), інфармацыйная насычанасць (каб тэкст быў малы, але там паведамлялася шмат інфармацыі).
Лексічныя прыкметы:стылістычна нейтральная лексіка, агульна-літ.словы, словы-тэрміны, ужываюцца спец.словы, якія падкрэсліваюць абагульнена-адцягненный характар маўлення (напрыклад, заўсёды, звычайна,часта)
Марфал.прыкметы: назоўнікі з абстрактным значэннем (тыпу адлюстраванне,уз’ядненне,абнаўленне), ужыв.рэчэўныя назоўнікі у мн.л. замест адз.л (тыпу кіслоты,шчолачы); прыметнікі найчасцей пашыраюць,удакладняюць,хар-ць тое, пра што гаворыцца ў межах навуковай інфармацыі, а таксама ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў; актыўна ўжываюцца дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, пабочныя словы,якія паказваюць на парадак пералічэння(па-першае,па-другое…); дзеясловы цяп.часу; лічэбнікі і амаль не выкарыстоўваецца асабовы займеннік Я.
Сінтакс.прыкметы: ужываюцца як простыя, так і склад.сказы. Складаныя сказы могуць мець розную будову, нярэдка ў складаназалежных сказах асноўная інфармацыя ўтрымліваецца ў даданай частцы(напрыклад, неабходна адзначыць,што…). У сказахдаволі часта выкарыст.аднародныя члены сказа,паколькі яны з’яўляюцца лаканічным сродкам маўлення. Па мэце выказванняамальусе сказы апавядальныя, часам могуць выкарыстоўвацца пытальныя ці клічныя сказы (абмеркаванне дыскусійных пытанняў, у літаратуразнаўчых працах).
У межах навуковага стылю вылучаюць уласна-навуковы, вучэбна-навуковы, навукова-папулярны падстылі.Уласна-навуковы падстыль карыст.падчас напісання манаграфічных даследаваннях, артыкулах, якія змяшчаюцца ў энцыклапедыях, розных акадэм.працах. Вызначаецца асаблівай строгасцю,арганізацыяй моўных сродкаў. Вучэбна-навуковым падстылем афармляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі,падручнікі,адрасаваныя вучням.Стыль вызначаецца даступнасцю ўспрымання інф-цыі, часам можа ўтрымліваць экспрэсіўныя сродкі маўлення.Тэксты, напісаныя навукова-папулярным падстылем разлічаны на шырокае кола чытачоў.у сувязі з гэтым даецца тлумачэнне словам-тэрмінам непасрэднаў кантэксце із па-за кантэкстам ў выглядзе зносак, гэты падстыль дапускае выкарыстанне эмац.-экспр.лексікі, вобразных сродкаў.