Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.

Мова дакументаў і дзелавой перапіскі мае свае адметныя стылістычныя асаблівасці. У ёй сустракаецца шмат спецыфічных слоў і фармулёвак, характэрных іменна для афіцыйнага, канцылярскага стылю: згодна з пастановай, вывесці са складу, прысвоіць званне і г. д. Калі канцылярскія словы і выразы трапляюць умастацкую літаратуру, публіцыстыку або палітычную і масавую навукова-папулярную літаратуру, то яны на-даюць тэкстам неўласцівую ім стылістычную афарбоўку. Характэрныя прыметы канцы-лярскага стылю: вялікая колькасць дзеяслоўных назоў-нікаў, якія ўскладняюць мову, мноства спецыфічных штампаваных словазлучэнняў накшталт з боку, мае месца, мабілізацыя людзей на ўборку, праяўляюць пачуццё адказнасці і г. д. Гэта робіць тэкст неканкрэтным, казён-ным, сухім.

Канцылярскі каларыт надаюць тэкстам адыменныя прыназоўнікі ў сілу, па лініі, з боку, у справе, у разрэзе, у мэтах і г. д.: Аднастайнасць, сухасць выкладу тлумачыцца таксама выкарыстаннем аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне, -енне (-энне), якія ўласцівы мовее афіцыйных дакументаў (стварэнне, атры-манне, паляпшэнне, накіраванне, утрыманне і г. д.). Нярэдка пры гэтым падобныя аддзеяс-лоўныя назоўнікі ўтвараюцца няправільна і не адпавя-даюць літаратурным нормам: Узяццё накіравання на зжыванне няправільнай лініі дырэкцыі. Выкарыстанне моўных штампаў і трафарэтаў харак-тэрна для аўтараў з бедным слоўнікавым запасам або для тых, хто не прывык турбаваць сябе выбарам даклад-ных слоў і выразаў. Да ліку такіх універсальных слоў належаць пытанне, мерапрыемства, работа, ахопліваць, моманты і г. д. Штампамі часта становяцца словы і выразы, якія на пачатку з’яўлення былі і вобразнымі, і эмацыякаль-нымі. Звычайна гэта метафары, якія ў выніку шырокага распаўсюджання ў газетным маўленні страцілі і сваю сэнсавую дакладнасць, і здольнасць выклікаць зрокавыя, эмацыянальныя асацыяцыі.

Штампаванымі сталі шматлікія метафарычныя выразы накшталт атрымаць прапіску (тут прапісалася радасць); сябраваць з тэхнікай (кнігай); добрыя словы ў адрасхлебаробаў; белае, чорнае, мяккае і інш. золата; атрымаць пуцёўку ў жыццё; працаўнікі сталёвых магістраляў; народныя дазорныя і інш.

Шкоднасць штампаў не толькі ў тым, што яны паз-баўляюць маўленне вобразнасці, эмацыянальнасці, але і ў тым, што яны, як правіла, маскіруюць банальныя думкі.

Ад моўных штампаў варта адрозніваць моўныя стан-дарты. Моўнымі стандартамі (клішэ) называюцца гатовыя выразы, што ўзнаўляюцца ў маўленні, падобна фразеала-гізмам, і выкарыстоўваюцца ў многіх функцыянальных стылях (навуковым, афіцыйна-дзелавым, часткова ў публі-цыстычным). У адрозненне ад штампаў моўны стандарт не выклікае негатыўных адносін, бо мае дакладную семантыку і дапамагае эканомна выражаць думку, садзей-нічаючы хуткай перадачы інфармацыі. Напрыклад, раз-радка напружанасці, усеагульная падтрымка, духоўныя патрэбы, сустрэча ў вярхах, мірнае суіснаванне, канструк-тыўны прынцып, раўнавага сіл, парытэтныя адносіны; спалучэнні тыпу служба быту (здароўя, харчавання, адпачынку) і інш.

Дакладнасць словаўжывання. Слова — гэта фор-ма выражэння паняцця, якое з’яўляецца злепкам, адлю-страваннем рэчаіснасці. У працэсе мыслення ў слове замацоўваецца не непасрэднае адлюстраванне рэчаіснас-ці, а пэўнае яе абагульненне. Адметнай рысай знамяналь-ных слоў з’яўляецца тое, што з іх дапамогай мы называем не кожны асобна прадмет, дзеянне, прымету, а іх пэўныя аднародныя сукупнасці: кніга, дом, радасць, бегчы, гара-чы, цяжка, тры і інш. Асабліва высокая ступень абагульнення ўласціва ўказальным сло-вам. Так, займеннік ты абазначае не толькі пэўнага канкрэтнага субяседніка, а кожнага, хто будзе выступаць у гэтай ролі.

адным з найбольш важных патра-баванняў стылістыкі з’яўляецца выбар дакладнага слова, якое б найбольш поўна адпавядала зместу маўлення. Гэта датычыцца ў першую чаргу слоў з прамым значэн-нем, таму што прамое значэнне «як бы непасрэдна накі-равана на прадмет». Пераноснае значэнне слова звернута на прадмет не прама, а цераз іншы прадмет, які нечым з ім супастаўляецца, параўн.: сонца свеціць і сонца смяецца.

Слова ў прамым значэнні, з’яўляючыся больш канкрэт-ным і семантычна ўстойлівым, менш залежыць ад кантэк-сту; пераноснае ж значэнне дакладна выяўляецца толькі ў кантэксце. Таму трапнасць, выразнасць словаўжыван-ня — гэта якасці, якія праяўляюцца пры выкарыстанні слова перш за ўсё ў яго прамым значэнні. Пры поўнай рэалізацыі сваіх выяўленчых магчымасцей слова нату-ральна ўваходзіць у кантэкст — у звыклыя для яго спалу-чэнні з іншымі словамі. У тым выпадку, калі слова выбрана без уліку яго дакладнага сэнсу і не адпавядае звыкламу спалучэнню, яно ўспрымаецца як парушэнне літаратурных норм.

Для таго каб правільна перадаць думку, неабходна ясна ўяўляць як асаблівасці паняцця, так і дакладнае значэнне слова, што яго абазначае, з усімі семантычнымі адценнямі.

Аб тым, якое важнае значэнне мае выбар трапнага, дакладнага слова, сведчаць шматлікія выказванні вядо-мых пісьменнікаў, іх багаты творчы вопыт.