
- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
Асаблівае месца ў стылістыцы тэксту займае праблема звышфразавых адзінстваў — абзаца і складанага сінтак-січнага цэлага.
Сказ атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне толькі ў суцэльнай моўнай плыні, у сувязі з іншымі ска-замі, якія разам утвараюць так званыя звышфразавыя адзінствы. Яны характарызуюцца адзінствам думкі і тэмы, лагічнай злітнасцю ўсіх кампанентаў. Прыкладамі закончанага па сэнсу цэлага з’яўляюцца вершаваныя строфы ў паэтычных творах. У празаічных творах розных жанраў і стыляў сродкамі аб’яднання некалькіх сказаў у адно сэнсава-кампазіцыйнае цэлае выступаюць абзац і складанае сінтаксічнае цэлае (празаічная страфа).
Абзац — найбольш распаўсюджаны від звыш-фразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырво-нага радка да другога і выражае адносна закончаную думку.
Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальнасупадаюць. Абзац — семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваёй спецыфічнай граматычнай формы. Складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб’ёме. Абзац можа супа-даць са складаным сінтаксічным цэлым; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі складаных цэлых; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае. Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы —абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме — гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб’ядна-ных адной тэмай (прадметам выкладу).
Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і пасля-доўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёвае тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргу-ментамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д.
Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца п'а лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвяр-джэння да доказу, ад прычыны да выніку.
У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслі-вання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзей-нічаць на чытача ў патрэбным напрамку.
У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут — гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абза-цаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісь-менніка.
Усе моўныя сродкі ў гэтым апісанні аб’яднаны аўтар-скім імкненнем выклікаць у чытача пэўны настрой, пэў-нае ўражанне аб героі твора. Усе праявы рэчаіснасці адлюстроўваюцца ў цэласным па афарбоўцы, танальнасці малюнку.
Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супраць-пастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстра-вання рэчаіснасці.
Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца адноль-кавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытміч-насць, інтанацыйную закончанасць.
Даследчыкі адзначаюць два прынцыпы дзялення ма-стацкага тэксту на абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы і экс-прэсіўна-стылістычны. У першым выпадку вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пей-зажу і г. д. У другім выпадку падкрэсліваецца характа-рыстыка дзеяння, выяўляецца яго экспрэсія.
У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя і дынамічныя. У першых звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, а ў другіх перадаюцца дзе-янні. У мастацкай прозе сустракаюцца і змешаныя тыпы абзацаў. Моўнай асновай такога дзялення з’яўляюцца роз-ныя суадносіны трывальна-часовых форм выказнікаў усіх сказаў, якія ўваходзяць у абзац.
Для статычнага абзаца характэрна ў асноўным ужы-ванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якасна-выяўленчым значэннем. Пры гэтым усе апісваемыя факты ўспрымаюцца як адначасовыя і служаць для рознага віду характарыстык:
Дынамічным абзацам у цэлым уласціва ўжыванне дзеяслоўных форм выказнікаў закончанага трывання, якія выражаюць паслядоўнасць дзеянняў:
Трэба адрозніваць функцыі абзаца ў дыялагічным і маналагічным маўленні. У дыялогу абзац аддзяляе мову адной асобы ад мовы другой, у маналогу функцыі абзаца звязаны з неабходнасцю сэнсавага вылучэння.