Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў

Намінатыўныя сказы. Намінатыўныя сказы, у якіх адзіны галоўны член выражаны назоўным склонам назоў-ніка, толькі называюць прадметы або з'явы: Імглісты дзень. Казарма. Палігон. Вайна. Фашысцкі лагер. Уцёкі. Амаль адразу — партызанскі лес (Б.); Дым. Агонь. Руіны і гібель (Панч.).

Намінатыўныя сказы, як правіла, вельмі лаканічныя. кароткія. Ужываюцца яны як у пісьмовым маўленні, так і ў вусным (пераважна ў размоўным стылі).У мастацкай літаратуры з дапамогай намінатыўных сказаў ствараюцца малюнкі прыроды, даюцца апісанні абстаноўкі, прадметаў, з’яў, якія ўспрымаюцца наглядна, як існуючыя ў дадзены момант: Край лесу. Перад ім поле — цяпер ужо чужое, не яго. Ужываюцца такія сказы пры апісанні малюнкаў і дзеянняў, якія адбываюцна адначасова або хутка зменьваюцца. Неэкспрэсіўныя намінатыўныя сказы ўжываюцца як рэмаркі ў драматургічных творах, у кінасцэнарыях.

Блізкія па сваіх функцыях да намінатыўных вака-тыўныя сказы (адзіны член — зваротак) : Ой, хлоп-чыкі! Казакі! (Гл.); К-к-к-амандзір!.. К-к-амандзір!.. Танкі! (В. Б.)

Таксама фармальна блізкія да намінатыўных сказаў такія сінтаксічныя канструкцыі, як назоўны тэмы, які не самастойны, цесна звязаны з наступным сказам у адрозненне ад самастойнага намінатыўнага сказа: Эх, Люся, Люся! Калі я прыйшоў у полк, яна яшчэ была ў гэтай батарэі санітарным інструктарам (В. Б.).

Усе гэтыя тыпы сказаў маюць адзнаку размоўнай экс-прэсіі.

34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.

Асабовыя і безасабовыя сказы. Безасабовыя ска-зы абазначаюць з'явы прыроды, псіхічны або фізічны стан чалавека ці жывой істоты, дзеянні і працэсы, якія адбы-ваюцца незалежна ад утваральніка, быццам самі па сабе, мімаволі; параўн.: Я добра працую і Мне добра працуец-ца; Я не сплю і Мне не спіцца; Думаю і Думаецца і г. д. Першыя ў гэтых парах — сказы з дзейнікам, другія бяздзейнікавыя.

Выкарыстанне безасабовых дзеясловаў у сказах стварае экспрэсію неасэнсаванасці, няпэўнасці, адвольнасці дзеяння. Часта выкарыстанне безасабовых дзеясловаў (чытаецца, працуецца, зрабіўся, стварыўся) надае дзеянню адценне асаблівай лёгкасці. Блізкія па значэнню няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы: Прапануюць прыступіць да працы і Прапануецца прыступіць да працы. Апошнія ўжываюцца пераважна ў дзелавым маўленні — у паведамленнях на сходах, у афіцыйных аб’явах, інфармацыях і да т. п. У няпэўна-асабовых сказах увага сканцэнтравана на факце, падзеі, дзеянні, а суб’ект дзеяння застаецца ўбаку, бо ён ці невядомы, ці, наадварот, добра вядомы і таму не называецца: За маім дзядзькам г н а л і с я, то ён як пабяжыць! Няпэўна-асабовыя сказы часта ўжываюцца ў якасці загалоўкаў газетных карэспандэнцый і артыкулаў: «Па-будавалі новы клуб»; «Злачынцаў выпусцілі на волю». За-мест няпэўна-асабовых канструкцый нярэдка ўжываюцца сінанімічныя ім пасіўныя канструкцыі: «Пабудаваны новы клуб»; «Злачынцы выпушчаны на волю».

Некалькі іншую стылістычную функцыю выконваюць абагульнена-асабовыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае дзеясловам, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага, хто аказваецца ў адпаведных умовах. Гэтым і тлумачыцца той факт, што абагульнена-асабовыя сказы ўспрымаюцца часта як вывад, павучэнне, заключэнне і г. д. Нездарма форму такіх сказаў маюць шматлікія народныя выслоўі, прыказкі, прымаўкі: Адным светам сэрца не запаліш. Ад-нымі рукамі нямнога зробіш; Блізка локаць, ды не ўкусіш.

Часта блізкімі па сэнсу аказваюцца канструкцыі ак-тыўныя, пасіўныя і безасабовыя: Бура зваліла дрэва — Бурай звалена дрэва — Бурай зваліла дрэва. Розніца паміж імі абумоўлена граматычнай структурай: у залеж-насці ад таго, які з двух названых прадметаў вылучаецца ў лагічных адносінах, выкарыстоўваецца або актыўная (на першым плане суб’ект дзеяння), або пасіўная (на першым плане аб’ект дзеяння) канструкцыя; калі ж на першы план вылучаецца само дзеянне і яго вынік, ужы-ваецца безасабовая канструкцыя.

Пасіуная канструкцыя, як і безасабовая, выражае думку меньш катэгарычна і прама, чым актыўная, параўн.: Я загадаў і Мною загадана. Сінанімічная замена асабовых канструкцый безасабо-вымі магчыма толькі тады, калі гутарка ідзе пра неаду-шаўлёныя прадметы (з’явы прыроды, рэчывы і г. д.). Безасабовыя канструкцыі нельга ўжываць, калі гутарка ідзе пра асоб і жывёл: Лесарубы звалілі дрэва (нельга сказаць: Лесарубамі зваліла дрэва).