
- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
Адчляненне. Сярод распаўсюджаных у апошні час экспрэсіўных канструкцый з вылучэннем (актуалізацыяй) членаў сказа трэба адзначыць адчляненне, далучэнне, парцэляцыю і анакалуф.
Калі той ці іншы член сказа ў мэтах экспрэсіўнага вылучэння адрываецца ад асноўнай часткі сказа, але застаецца звязаным з ім па сэнсу, такі сродак экспрэсіў-ага вылучэння называецца адчляненнем або сегментацыяй.
Пры адчляненні ў першую чаргу вылучаюць «назоўны ўяўлення», або «назоўны тэмы»; Царква! Яна стала цяпер неабгароджаная і запушчаная; Мара, чаканне, надзея, упартасць думкі і фантазіі! Гэтым ён цяпер жыў. «Назоўны ўяўлення» — канструкцыя эмацыянальна-экспрэсіўная. Назоўнік, як бы падкрэслівае, вылучае тэму наступнага сказа, ства-рае асаблівую напружанасць выкладу. Такія канструкцыі пашыраны ў мове газет, выкарыстоўваюцца ў якасці загалоўкаў і шапак. Своеасаблівым паэтычным прыёмам з’яўляецца ўжы-ванне канструкцый з так званым абяцаючым, або папя-рэджваючым, займеннікам, за якім ідзе назоўны склон, што яго тлумачыць: Ё н куды лепшы за мяне — А л е с ь (Б.); Я н а — гэта в е р а — ратуе мяне ад адчаю, дае мне сілу і мужнасць быць чалавекам (Кр.). Такія канструкцыі часам служаць для стварэння ў кан-тэксце высокай, патэтычнай танальнасці. Адчляняцца ў асобную сінтагму можа любы член сказа—дзейнік, выказнік,азначэнне, дапаўненне, акалічнасць.
такія канструкцыі могуць быць злучнікавыя і бяззлучнікавыя. Канструкцыі, якія далу-чаюцца да асноўнага выказвання як самастойныя сказы, называюць яшчэ парцэляванымі, а сам характар падоб-нага адчлянення — парцэляцыяй.
Адчляненне, далучэнне і парцэляцыя — з’явы вуснага маўлення, ужываюцца ў размоўным стылі.
32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
Сказ — мінімальная адзінка маўлення. Як правіла, ён звязаны сэнсавымі адносінамі з усім кантэкстам. Таму важнае значэнне мае пнрадак слоў і словазлучэнняў, які вызначаецца камунікатыўнай роляй сказа ў кан-крэтным адрэзку выказвання, сэнсавай сувяззю з папя-рэднім сказам. Маецца на ўвазе так званае актуальнае чляненне сказа, пры якім у сказе вылучаюцца дзве часткі, у адной з якіх выражаецца зыходнае, дадзенае, ужо вядомае з папярэдняга кантэксту, а ў другой — новае, тое, што з’яўляецца мэтай паведамлення. Актуальнае чля-ненне сказа грунтуецца на тым, што наша думка, як правіла, рухаецца ад вядомага да новага, невядомага; першае (лагічны суб’ект, тэма) звычайна выказваецца ў пачатку сказа, другое (лагічны прэдыкат, ядро) — у канцы. У афіцыйна-дзелавым стылі, наогул у мове неэкспрэсіў-най новае заўсёды ставіцца ў канцы сказа, а ў пачатку яго даецца зыходнае, вядомае. Наадварот, у мове экспрэ-сіўнай член сказа, які выражае новае, вылучаецца і пад-крэсліваецца шляхам вынясення яго ў пачатак сказа: Закіпела вада наўкол. Скалыхнуліся масткі зыбучыя... (Лыньк.), параўн.: Наўкол закіпела вада. Зыбучыя масткі скалыхнуліся. Такім чынам, характэрнай асаблівасцю беларускай мовы, як і іншых усходнеславянскіх моў, з’яўляецца параўнальна свабодны парадак слоў у сказе. Выбіраючы той ці іншы парадак слоў, можна падкрэсліваць у залеж-насці ад мэты выказвання тое ці іншае адценне значэння або экспрэсіі. Пры пабудове сказа або пры выпраўленні яго трэба заўсёды мець на ўвазе гэтыя галоўныя палажэнні аб парадку слоў.
Парадак слоў у сказе можа мець як сінтаксічнае, так і стылістычнае значэнне. У першым выпадку змена парадку слоў звязана са зменай сінтаксічных адносін паміж чле-намі сказа, а ў другім — з паяўленнем дадатковых сэнсавых і экспрэсіўных адценняў. У беларускай мове, нягледзячы на значную свабоду парадку слоў у сказе, кожны член сказа мае звычайнае, уласцівае яму месца, якое вызначаецца структурай або тыпам сказа, сродкам сінтаксічнага выражэння гэтага члена сказа, месцам яго сярод іншых слоў, што непасрэдна звязаны з ім, а таксама прыналежнасцю да пэўнага стылю. На гэтай падставе адрозніваюць прамы (звычай-ны) парадак слоў і адваротны, які з’яўляецца адступлен-нем ад звычайнага парадку слоў і выконвае, як правіла, функцыю інверсіі. Першы характэрны для навуковага і публіпыстычпага стыляў, другі часцей сустракаецца ў раз-моўным і мастацкім стылях.
асноўныя палажэнні, якія характарызуюць месца ў сказе асноўных яго членаў пры прамым і адваротным парадку слоў.
1. У апавядальных сказах дзейнік звычайна стаіць перад выказнікам: Лабановіч любіць сваю новую школу. Размяшчэнне галоўных членаў сказа часта залежыць ад таго, што абазначае дзейнік — вядомы прадмет або, наадварот, невядомы, няпэўны. У першым выпадку дзей-нік стаіць перад выказнікам, у другім — пасля яго: Сама-лёт прызямліўся (вядомы); Прызямліўся самалёт (невя-домы, няпэўны). Інверсія выказніка як стылістычны прыём ужываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы для таго, каб падкрэсліць важнасць той ці іншай з’явы, надаць апі-санню ўзнятасць, урачыстасць, лірычную ўсхваляванасць або дынамічнасць. Непатрэбная інверсія ў сказе робіць мову напышлі-вай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі тады, калі ў гэтым сапраўды ёсць неабходнасць.
Калі ў выказванні, якое складаецца з некалькіх самастойных сказаў, трэба падкрэсліць пераход ад адной думкі да другой або паказаць нечаканасць пераходу, то ў другой частцы выказнік ставіцца перад дзейнікам: Калі скончыліся боепрыпасы, лётчык павярнуў машыну ў адварогны шлях. Пры наяўнасці акалічнасных слоў у пачатку сказа дзейнік часцей за ўсё стаіць пасля выказніка: У жніўні адкрыецца школьны базар.Звычайнай з’яўляецца пастаноўка выказніка перад дзейнікам у апісальных тэкстах.
2. У сказах з прамым парадкам слоў прыметнік-азначэнне ставіцца перад назоўнікам, да якога дапасуецца. Азначэнне, якое пастаўлена пасля азначаемага слова, успрымаецца як рэзка падкрэсленае. Калі групу прыметнікаў паставіць пасля назоўніка, то гэтыя прыметнікі звычайна аказваюцца настолькі пад-крэсленымі, што іх трэба вылучыць асаблівай інтанацыяй, а на пісьме — коскамі. Інверсія азначэння як стылістычны прыём найбольш часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры. Аднак злоўжыванне гэтым прыёмам стварае ўражанне манернасці, аднастайнасці стылю. Пры некалькіх неаднародных азначэннях, выражаных якаснымі і адноснымі прыметнікамі, бліжэй да назоўніка ставіцца адносны прыметнік, які выражае больш істотную і пастаянную прымету: новыя гумавыя боты, маленькая драўляная шуфлядка. Недапасаванае азначэнне ў беларускай мове сустра-каецца рэдка, звычайна яно стаіць пасля азначаемага слова: Калектыў пана Тарбецкага (К-с); Роля дырэктара яму спадабалася.
3. Назоўнік-дапаўненне пры прамым парадку слоў стаіць пасля слова, якое ім кіруе: На нашым прадпрыем-стве разгарнулася барацьба за рэжым эканоміі. Інверсія кіруемага слова выдзяляе, падкрэслівае яго: Р а д з і м е служыць салдат.
4. Акалічнасці часу і месца звычайна стаяць перад словам, ад якога залежаць. Часта імі пачынаецца сказ: Учора ў нашай школе адбылася сустрэча з перадаві-камі вытворчасці горада. Постпазіцыя акалічнасці часу і месца садзейнічае іх сэнсаваму выдзяленню: Ён прыехаў з камандзіроўкі ўчора; Інжынер прыехаў у вёску.
Акалічнасць спосабу дзеяння звычайна стаіць перад дзеясловам, да якога адносіцца: Ён выразна паглядзеў на таварыша.
Такім чынам, дакладнасць і яснасць маўлення ў знач-най меры залежаць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе.