Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый

Зваротак. Ён часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў прамой мове з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка да выказвання. У дзелавым, афіцыйным маўленні ў ролі зваротка выступаюць уласныя імёны, назвы асоб па грамадскаму становішчу, прафесіі, пасадзе і г. д. Зваротак тут звычайна стаіць у пачатку вы-казвання, з’яўляючыся лаканічным і яркім прыёмам вылучэння адрасата. У размоўным стылі зваротак часта стаіць у сярэдзіне сказа або нават у канцы яго. У гэтых выпадках той, хто гаворыць, называючы субяседніка, выражае свае адносіны да яго, выкарыстоўвае зваротак для стварэння непасрэд-насці маўлення. У вусным маўленні шырока выкарыстоўваюцца зварот-кі з аслабленым, неканкрэтызаваным лексічным значэн-нем: дарагі, галубка, дружа, брат, добрыя людзі, родныя мае і інш. Пры іх дапамозе выражаецца душэўная спагада, сардэчнасць, пяшчотнасць, ласка і да т. п. Распаўсюджаны я 4 у вусным, так і ў пісьмовым маў-ленні развітыя звароткі — назоўнік або іншая субстан-тываваная часціна мовы з паясняльнымі словамі. У вусным маўленні ў іх ролі часцей выступаюць займеннікі і пры-метнікі: А мой ты сынок!

Адзначым найбольш распаўсюджаныя стылістычныя раз-навіднасці звароткаў-тропаў:

1) звароткі-метафары: Гэй, чулыя сэрцам! Гэй, душы жывыя! Ідзеце вы долю каваць! (К-с);

2) звароткі-эпітэты: Што нам рабіць, шалапутны, з та-бою? (Панч.);

3) звароткі-метаніміі: Дык помні, Вашынгтон, пра Хі-расіму! (Панч.); Куды ты лезеш, барада? (з газеты);

4) звароткі-параўнанні: Я з Мінска паклон перадаць табе рад і народу твайму, горад-сад, горад-брат (Панч.);

5) звароткі-перыфразы: Зямля бацькоў, Лагойшчына мая, край неўміручай партызанскай славы! (Гіл.);

6) звароткі-ўвасабленні: Дзень добры вам, лясы і далі, прасторы вольныя зямлі (К-с);

7) звароткі-іроніі: Ты, эскулап, знарок мяне цягнеш па гэтым гушчары (Ш ам.); І як гэта ты, разумнік, дадумаўся да такога? (з газеты).

Пабочныя словы і сказы. Пабочныя словы і сказы не выступаюць у якасці адзінак паведамлення, а з’яўляюц-ца толькі сродкам выражэння адносін асобы да зместу па-ведамлення і да спосабу перадачы думкі. Дзякуючы разна-стайнасці значэнняў (мадальнасць, эмацыянальная ацэнка паведамлення, указанне на экспрэсіўны характар вы-казвання, на паслядоўнасць выкладу, на спосаб афар-млення думак і г. д.) пабочныя канструкцыі выкарыстоў-ваюцца ва ўсіх стылях. Пры гэтым побач з міжстылявымі пабочнымі словамі можна адзначыць словы і словазлу-чэнні кніжнага, размоўнага характару. Параўн., напры-клад, кніжныя: без усялякага сумнення, на вялікі жаль, с.амо сабою разумеецца, па ўсёй верагоднасці і г. д.; раз-моўна-прастамоўныя: відно, бач, значыцца, мауляў, лічы, пэўна, вядома, мусіць і інш. у мастацкай літаратуры пабочныя словы і сказы разам з іншымі лексічнымі і граматычнымі сродкамі выкарыстоўваюцца для стварэння моўнай характарыстыкі персанажаў.

Устаўныя канструкцыі. Устаўныя словы і сказы ўносяць у маўленне дадатковыя звесткі, тлумачэнні, па-праўкі і г. д. У параўнанні з пабочнымі канструкцыямі яны менш звязаны з асноўным сказам і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях — навуковым, мастацкім, публіцыстычным, афіцыйна-дзелавым. Функцыянальную накіраванасць і стылістычнае выкарыстанне абумоўліваюць у першую чаргу закладзеныя ў іх багатыя магчымасці выражэння сэнсавых і эмацыянальных адценняў. У мастацкіх творах устаўныя канструкцыі часам бы-ваюць вельмі разгорнутыя, што стварае своеасаблівую мнагапланавасць маўлення.