Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў

Стылістычныя асаблівасці дзеепрыметніка. Сфера ўжывання дзеепрыметніка ў беларускай літаратурнай мове значна абмежавана ў параўнанні з рускай. Гэта тлумачыцца перш за ўсё асаблівасцю ўтварэння некато-рых форм дзеепрыметніка. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-) і прошлага часу з суфіксамі -ш- і -ўш- супада-юць па форме з адпаведнымі дзеепрыслоўямі, і гэта ама-німічнасць часта перашкаджас дакладнаму разуменню фразы. Такім чынам, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяпе-рашняга і прошлага часу мала ўласцівы беларускай мове. Яны сустракаюцца часцей у навуковым і часткова ў публі-цыстычным стылях літаратурнай мовы. У мастацкай і гу-тарковай мове замест дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў выкарыстоўваюцца сінанімічныя ім да-даныя азначальныя сказы.

У апошні час дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-і -ўш- замяняюцца сінанімічнымі формамі з суфіксам -л-: абгарэўшы — абгарэлы, уцалеўшы — уцалелы і г. д.

Па сваіх выяўленчых асаблівасцях дзеепрыметнікі вельмі блізкія да прыметнікаў і ўжываюцца ў розных сты-лях мовы для характарыстыкі асоб, прадметаў, з’яў. Гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што дзеепрыметнікі і дзе-епрыметныя словазлучэнні часта спалучаюцца з прымет-нікамі ў якасці аднародных членаў сказа.

Сінаніміка дзеепрым. словазлуч. і даданых сказаў. Як ужо адзначалася, дзеепрыметнае слова.-злучэнне і даданы сказ утвараюць сінанімічныя канструкцыі, паміж якімі ёсць пэўная сэнсавая і стылістычная розніца. Дзеепрыметнае словазлучэнне — гэта кніжная канструкцыя, яна робіць выказванне сціслым, лаканічным. У дзеепрыметным словазлучэнні, асабліва ў неадасобле-ным, больш падкрэсліваецца прымета, чым дзеянне. Таму калі няма патрэбы надаваць азначэнню яшчэ нейкі дадатковы сэнс, дзеепрыметнае словазлучэнне будзе адзіна магчымай канструкцыяй. Гэта асабліва выразна адчуваецца ў мастацкім маўленні, калі дзеепрыметнік ужываецца ў пераносным, метафарычным значэнні. Калі замяніць дзеепрыметныя словазлучэнні даданымі азначальнымі сказамі, то адразу кінецца ў вочы стылістычная недарэчнасць такой замены: сказы стануць больш цяжкімі, а пераноснае значэнне слоў аблыселыя і выпасенае згубіцца. Пры выбары дзеепрыметнага словазлучэння або дада-нага сказа ў тых выпадках, калі магчымы абедзве канст-рукцыі, значэнне мае папярэдні тэкст. Калі ў ім ужо ёсць даданы сказ са злучальным словам які, то можна выка-рыстаць дзеепрыметнае словазлучэнне. У сэнсавых адносінах неабходна замяняць даданы сказ дзеепрыметным словазлучэннем, калі няясна, з якім назоў-нікам у галоўным сказе звязана слова які.

Памылкі ў выкарыстанні дзеепрым словазлуч. Дзеепрыметнікі звычайна патрабуюць тлума-чальнага слова. Гэтае стылістычнае правіла часта паруша-ецца. Няправільна пабудаваны наступны сказ: Узятыя кнігі трэба вярнуць. Пасля слова ўзятыя трэба дадаць тлумачальнае слова, напрыклад: Узятыя ў бібліятэцы кнігі трэба вярнуць. Тое ж самае ў наступным прыкладзе: Зроб-леныя памылкі трэба выправіць. Лепш сказаць: Зробленыя ў рабоце памылкі трэба выправіць.Дзеепрыметнае словазлучэнне трэба ставіць бліжэй да назоўніка, ад якога яно залежыць. Калі перад дзеепрыметным словазлучэннем знаходзяцца некалькі назоўнікаў аднолькавай граматычнай формы, то можа ўзнікнуць няяснасць.

Стыліс. асаблівасці дзеепрыс. Дзеепрыс. словазл. — распаўсюджаная, сціслая, выразная канструкцыя, уласцівая пераважна пісьмовай літ. мове. Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, характарызуе асноўнае дзеянне, якое выражана дзеясловам-выказнікам. У сказе Ён сядзеў за сталом і пісаў пісьмо абодва дзеянні, выражаныя дзеясловамі сядзеў і пісаў, выступаюць раўнапраўнымі і незалежнымі. Наадварот, сказ Ён пісаў, седзячы за сталом указвае, што асноўнае дзеянне выражана дзеясловам пісаў, а дзеепрыслоўе седзячы тлумачыць, характарызуе, дапаўняе гэта дзеянне.

Сінаніміка дзеепрыслоўных словазлучэнняў і даданых сказаў. Дзеепрыслоўныя словазлучэнні і сіна-німічныя ім даданыя сказы больш-менш блізкія па агульнаму сэнсу, але не аднолькавыя. Кожная з гэтых канструкцый захоўвае свае адценні, свае адметныя асаб-лівасці. Так, напрыклад, ужываючы дзеепрыслоўныя кан-струкцыі замест даданых сказаў прычыны, умовы, усту-пальных, мы, у прыватнасці, губляем адценні значэння, уласцівыя даданым сказам.

Пры замене ўступальных даданых сказаў дзеепрыслоўным словазлучэннем заўсёды магчыма няяснасць.

Памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Адно з важнейшых патрабаванняў пры выкарыстанні дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў заключаецца ў тым, што суб’ектам дзеянняў або станаў, якія абазначаны выказнікам і залежным ад яго дзеепрыслоўем, павінна быць адна і тая ж асоба або прадмет: Хлопец пакруціў галавой, памаргаў вачыма, адганяючы сон, і, засмяяўшыся, пабег даганяць калону.

У безасабовых сказах дзеепрыслоўнае словазлучэнне можна ўжываць пры ўмове, што ні яно само, ні выказнік пе абазначаюць дзеянне якой-небудзь канкрэтнай асобы ці прадмета. Найбольш распаўсюджанымі канструкцыямі ў такіх выпадках з’яўляюцца сказы з выказнікамі тыпу трэба, неабходна, нельга, цяжка, добра і г. д. Напрыклад: Азнаёміўшыся з матэрыяламі, можна (трэба, неабходна) зрабіць наступныя вывады. Не ўжываюцца дзеепрыслоўі пры выказніках, выражаных дзеясловамі ці дзеепры-метнікамі залежнага стану. Нельга, напрыклад, сказаць Павысіўшы прадукцыйнасць працы, рабочымі выконваўся план. Або: Высунуўшы галаву з акна, ён быў забіты.

Некаторыя дзеепрыслоўныя словазлучэнні ператвары-ліся ў застыўшыя (ідыяматычныя) выразы, якія ўжываюц-ца ў любых сказах як пабочныя словазлучэнні, напрыклад: уласна кажучы, праўду кажучы, мяркуючы па ўсім, па-клаўшы руку на сэрца, інакш кажучы, пачынаючы з таго і г. д.

Пры выкарыстанні дзеепрыслоўяў неабходна ўлічваць своеасаблівыя адносіны паміж часам, на які ўказвае выказнік, і часам, на які ўказвае дзеепрыслоўнае словазлучэнне.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае дзеянне, што адбываецца адначасова з дзеяннем, наякое ўказвае выказнік: Пільна азіраючы лугавіну, каб зноў дзе не напароцца на немцаў, ён чамусьці не ў лад са сваім настроем раптам п а д у м а ў, што, а можа, ён уратаваў іх? Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае звы-чайна дзеянне, што адбывалася раней за дзеянне, на якое ўказвае дзеяслоў: Супакоіўшыся, ён пачаў думаць пра іх становішча, пра небараку Ціханава, пра тое, як там блукае недзе яго Грыбаед (В. Б.).