Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка

У стылістычных адносінах гэтая часціна мовы багаццем не вызначаецца. Аднак усё ж можна адзначыць некаторую стылістычную дыферэнцыяцыю лічэбнікаў розных разрадаў.

Зборныя лічэбнікі двое, абодва, трое, чацвёра, шасцёра і г. д. маюць афарбоўку вуснага маўлення. У адрозненне ад адпаведных ім колькасных лічэбнікаў два, тры і г. д. яны абазначаюць такую колькасць прадметаў, якая ўяўляецца як цэлае, як іх сукупнасць. Экспрасіўнасць зборных лічэбнікаў узмацняецца пры іх субстантывацыі: 3 саней злезлі двое; На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох...

Колькасныя лічэбнікі, якія абазначаюць вялікія лікі, звычайна ўжываюцца ў афіцыйна дзелавым, навуковым стылях. У размоўным і мастацкім маўленні выкарыстоўваюцца рэдка, толькі са спецыяльнай устаноўкай на дакладнасць, калі гэтага вымагае змест выказвання: Зіма ў тысяча дзевяцьсот дваццатым годзе пачыналася вельмі рана. Тут больш пашыраны прыблізныя, недакладныя лікі. Калі лічэбнік стаіць у сказе пасля назоўніка, ён мае значэнне прыблізнасці: А дома была толькі хата і пры ёй град пяць агароду; Гэтаму Клеберу было цяпер год пад дваццаць сем.

Значэнне прыблізнасці ў мове выражаецца спалучэн-нем слоў каля, прыблізна, больш за (як), з гакам і інш. з лічэбнікам: Асвоена і пачата вытворчасць больш як 2000 новых відаў вырабаў; Сёлета сабрана каля двух тысяч тон караняплодаў і каля чатырох тысяч тон бульбы.

Значэнне прыблізнасці выражаецца таксама пры дапа-мозе няпэўна-колькасных лічэбнікаў нёкалькі, столькі, колькі, гэтулькі, многа, мала, шмат, прычым некаторыя з іх, напрыклад некалькі — колькі, многа шмат, выступаюць у якасці стылістычных сінонімаў. Ужыванне колькі ў значэнні лічэбніка некалькі характэрна для размоўнага і мастакага стылю, у дзелавым і навуковым маўленні замена гэтых лічэбнікаў адно адным немагчыма.

Экспрэсіўнай формай выражэння няпэунай колькасці з’яўляецца паўтор слоў, пераважна дзеясловаў-выказні-каў: Бацька больш маўчаў, адно вачэй давольных не зводзіў, а маці гаварыла-гаварыла, аж захліпалася ад радасці; Гаварыў, гаварыў, рагатаў Хоня — і зага-варыў Хадоську.

У значэнні велізарнай колькасці ўжываецца таксама форма роднага склону назоўнікаў, напрыклад: «Ото паноў! 0, божа мілы! Якія гладкія іх рылы»; Гра-фіны з ледзяною вадою, і д ы м у-д ы м у.

Як колькасныя, так і парадкавыя лічэбнікі ў размоўным і мастацкім маўленні могуць ужывацца ў пераносным, метафарычным, значэнні, г. зн. якасным, ацэначным (адну хвіліначку; адным вокам; адным словам; адным калом плоту не падапрэш; дзве работы за раз не зробіш; дваіх душою; першая ластаўка; на сем сукоў садзіцца; сем разоў адмерай, а раз адрэж; трыццаць і тры гады).

27.Стыліст.Хар-кадзеяслова

Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова.Дзеяслоў багаты разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, шырока развітай сінаніміяй слоў, якія абазначаюць дзеянне, з другога — вялікай колькасцю граматычных катэгорый і форм дзеяслова, часта сэнсава вельмі блізкіх.

Выяўленчыя магчымасці дзеяслова адзначаюць многія пісьменнікі і даследчыкі мовы мастацкай літаратуры. Калі, напрыклад, у тэксце шмат дзеясловаў, то апавяданне вызначаецца экспрэсіяй, дынамізмам. Гэта датычыцца ў першую чаргу малюнкаў руху. У тэкстах апісальных, наадварот, звычайна больш назоўнікаў і пры-метнікаў. У стылістычных адносінах дзеясловы можна падзяліць на дзве групы. Да першай належаць літаратурна-кніжныя, нарміраваныя, а да другой-размоўныя, прастамоўныя. Апошнія адрозніваюцца звычайна большай вобразнасцю і экспрэсіўнасцю. Так, напрыклад, агульнаўжывальныя дзеясловы ісці, бегчы, гаварыць, ударыць налічваюць дзесяткі сінонімаў размоўнага або прастамоўнагахарактару тыпу сучыць, тэпаць, шлёндраць, несціся, вярзці, балбатаць, ляснуць, тыцнуць і інш., якія выконваюць у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы самую разнастайную стылістычную ролю. Экспрэсіўныя якасці прастамоўных дзеясловаў выкарыстоўваюцца з мэтай моўнай характарыстыкі дзеючых асоб літаратурнага твора.

Прастамоўныя дзеясловы з мэтай выражэння адносін аўтара да прадмета апісання выкарыстоўваюцца і ў аўтарскай мове. Вельмі экспрэсіўныя дзеясловы, якія ўтвораны ад вы-клічнікаў і гукапераймальных слоў, тыпу бахаць, войкаць, грукаць, мэкаць, цмокаць, шорхаць і інш. Яны ўжываюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Вобразнасць дзеяслова часцей за ўсё адчуваецца прыяго метафарычным ужыванні. Як вядома, метафарызуюцца часцей за ўсё дзеясловы канкрэтна-бытавога, прадметнага характару, якія ў выніку пераноснага ўжывання атрымлі-ваюць больш шырокае, больш агульнае значэнне. А. I. Яфі-маў адзначае, што вельмі прадуктыўныя ў гэтых адносінах дзеясловы руху плысці, паўзці, гуляць, біць, замыкаць, ад-мыкаць, раздзяваць, адзяваць і г. д. Прыём метафарызацыі дзеясловаў бярэ пачатак у народнай паэзіі, у фальклоры. Ен заснаваны на ўвасабленні, г. зн. на перанясенні прымет, якія характэрны для жывых істот, на нежывыя, неадушаў-лёныя прадметы.Пераноснае значэнне дзеяслова звычайна выяўляецца толькі ў кантэксце. У народнай паэзіі, а таксама ў творах, напісаных на аснове фальклорных традыцый, характэрным выяўленчым прыёмам з’яўляецца ўжыванне побач двух і болей семан-тычна блізкіх дзеясловаў з пераносным значэннем.

Сінаніміка форм часу. Цяперашні час дзеяслова абазначае дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі:Студэнт піша кантрольную работу. Цяперашні час дзеяслова можа абазначаць таксама дзеянне або стан, якія выражаюць пастаянную ўласцівасць прадмета або асобы. Так, сказ Студэнт добра чытае вершы Купалы паказвае, што студэнт чытае добра вершы Купалы не толькі ў момант паведамлення аб гэтым, але і заўсёды.

Для абазначэння адначасовасці дзеянняў у адным сказе могуць ужывацца формы цяперашняга і прошлага часу. Формы цяперашняга часу ў значэнні прошлага распаўсюджаны ў мастацкім і публіцыстычным стылях.

Размоўнае адценне мае ўжыванне прошлага часу за-мест будучага: Ну, я пайшоў дахаты. У бытавым маўленні сустракаюцца формы з іранічнай экспрэсіяй, якія абазна-чаюць недавер’е, адмауленне: Так я цябе там і ўбачыў (замест Я цябе там не ўбачу).

Для абазначэння мнагакратнасці, паўтаральнасці дзеяння ў мінулым пры дзеяслове ўжываецца часціца бывала: І чаго толькі яны, бывала, ні перагавораць у такія хвіліны! Адценне раптоўнасці, нечаканасці дзеяння ў прошлым выражаецца спалучэннем часціцы давай з інфінітывам дзеяслова незакончанага трывання.

Зрэдку замест часціцы давай сустракаецца часціца вазьмі: А ён вазьмі і скажы ўсю праўду. Будучы час абазначае дзеянне, якое адбываецца пасля моманту гутаркі: Заўтра адбудзецца справаздачна-выбарчы сход. Вельмі экспрэсіўная форма выражэння імгненнага дзе-яння ў прошлым дзеясловамі будучага часу ў спалучэнні з часціцамі як і калі.

Асаблівасці выкарыстання форм трывання. Характэрнай асаблівасцю дзеясловаў з’яўляецца іх прыналеж-насць да аднаго з двух трыванняў — незакончанага або закончанага. Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць незавершанае ці паўтараемае дзеянне, якое не мае мяжы. Яны сустракаюцца часцей за ўсё ў апісаннях і фармулёўках агульных заканамернасцей. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаваныя дзеянні і сканцэнтроўваюць увагу на закончанасці дзеяння або на яго выніку. Значэнне той ці іншай формы трывання дзеясловаў залежыць ад пэўных прыставак і суфіксаў. Так, характэрная для размоўнага стылю беларускай мовы падвойная прыстаўка папа- надае дзеясловам закончанага трывання значэнне колькаснай характарыстыкі дзеяння. Такая форма дзеясловаў закончанага трывання вельмі экспрэсіўная, таму яна найбольш часта сустракаецца ў мастацкім і размоўным стылях. Пры ўтварэнні формы закончанага трывання з дапамо-гай суфікса -ну- часта атрымліваецца размоўная форма з пэўнай экспрэсіўнай афарбоўкай: махнуць, міргнуць, шмыгнуць, казырнуць і г. д. Яшчэ большую выразнасць і інтэнсіўнасць дзеяння абазначаюць дзеясловы з суфіксам -ану-, параўн.: крутнуць — крутануць, шмыгнуць — шмы-гануць, штурхнуць — штурхануць.

Яркую экспрэсію выражаюць дзеяслоўныя формы закончанага трывання з суфіксамі -ну- або -ану- ў тво-рах мастацкай літаратуры. Часта ў якасці сінонімаў выступаюць прыставачныя і беспрыставачныя дзеясловы незакончанага трывання, якія адрозніваюцца і сэнсавымі, і стылістычнымі адцен-нямі: мераць — вымяраць, публікаваць — апублікоўваць, гартаваць — загартоўваць, шліфаваць — адшліфоўваць і інш. У адных выпадках беспрыставачныя дзеясловы ў параўнанні з прыставачнымі характэрны для размоў-нага стылю, параўн. мераць і вымяраць. У другіх выпад-ках беспрыставачныя формы носяць больш агульны ха-рактар, а прыставачныя дзеясловы абазначаюць большую мнагакратнасць, большую актыўнасць дзеяння.

Розныя па трыванню дзеясловы могуць выступаць у якасці аднародных членаў сказа толькі ў тым выпадку, калі яны ўказваюць на паслядоўнасць дзеянняў у часе: Ен зайшоў у хату і 6ачыць, што ўсе ўжо сабра-ліся (з газеты).

Стылістычнае выкарыстанне форм ладу. У беларускай мове, як і ў рускай, шырока практыкуецца замена аднаго ладу дзеяслова другім для выражэння розных адценняў просьбы. загаду, пажадання, для перадачы неабходнасці, магчымасці або немагчымасці дзеяння. напрыклад, загадны лад можа ўжывацца замест умоўнага: Дай яму толькі слова, і ён зацягне прамову на цэлую гадзіну (з газеты). Такая форма выражэння больш экспрэсіўная і сустракаецца часцей у размоўным стылі. У значэнні загаднага ладу могуць выступаць іншыя дзеяслоўныя формы і нават іншыя часціны мовы: інфі-нітыў, умоўны лад, прыслоўе, выклічнік. Яны звычайна надаюць загаду большую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Інфінітыўная форма загаду не абазначае канкрэтных асоб, да якіх накіравана патрабаванне, яна часта выка-рыстоўваецца ў загалоўках газетных артыкулаў:«Убраць ураджай без страт»; «Выхоўваць мала-дыя навуковыя кадры»; «Удасканальваць моў-нае майстэрства». Калі ж маюцца на ўвазе канкрэтныя асобы, то патрабуецца выкарыстанне форм другой асобы загаднага ладу: Дарагія суайчыннікі, беражыце прыроду! Пашырана ў беларускай мове ўжыванне загаднага ладу ў значэнні ўмоўнага. У такіх выпадках перад выказ-нікам у форме загаднага ладу ставіцца адносны зай-меннік або прыслоіе ў спалучэнні з часціцай ні: Куды ні глянь - усюды лес і лес... Колькі ні працуй — усё мала. У размоўным стылі для абмежавання катэгарычнасці загаду ўжываецца постфікс -ка (-тка): Давай-ка я табе дапамагу. У размоўным стылі, а таксама ў паэзіі сустракаецца форма загаднага ладу першай асобы множнага ліку з кан-чаткамі -ма, -мо, -мось: Любімось, мае суседзі! Кіньма сваркі, звадкі. Жыйма, як родныя дзеці адной нашай маткі (Куп.); Пакіньма напуста на лёс свой наракаць (Куп.).