- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
25. Стыліст.Магчымасці займенніка
Роля займенніка ў кантэксце. Займеннікі вылуча-юцца сярод іншых часцін мовы тым, што ўяўляюць сабой словы, якія не маюць лексічнага значэння, не называюць асобу, прадмет, якасць, а толькі ўказваюць на іх. Канкрэт-нае значэнне займенніка выяўляецца ў кантэксце і залежыць ад таго, на які прадмет або на якую прымету займеннік указвае. Таму вельмі важна, каб суадноснасць займенні-каў з тым ці іншым словам у сказе была яснай. У першую чаргу гэта датычыцца займеннікаў ён, які, гэты.
Пры ўжыванні займенніка трэцяй асобы (ён, яна, яно, яны) трэба памятаць, што паміж назоўнікам, з якім зай-меннік звязаны па сэнсу, і самім займеннікам не павінен стаяць другі назоўнік у форме таго ж роду і ліку. У адва-ротным выпадку бяссэнсіца або непаразуменне непазбежныя.Нельга таксама дапускаць, каб займеннік знаходзіўся вельмі далёка ад слова, якое замяняе. У такім выпадку ўзнікае няяснасць.
Цесную сувязь з кантэкстам, акрамя асабовых займен-нікаў, выяўляюць таксама іншыя займеннікі — указаль-ныя, прыналежныя, азначальныя. Іх канкрэтнае значэнне ў сказе павінна быць зразумелым. Часта ўзнікае няяснасць пры ўжыванні займенніка які ў якасці адноснага слова. Асабліва трэба быць уважлівым пры вмкарыстанні гэтага займенніка, калі ў сказе ёсць некалькі назоўнікаў, з якімі ён можа быць звязаны граматычна.
Такім чынам, сэнсавая і стылістычная роля займенні-каў у кантэксце вялікая. Яны ўстанаўліваюць су-вязь паміж часткамі тэксту, падкрэсліваюць адзінства і паслядоўнасць думкі.
Стыліс. асаблівасці асабовых займ.Займеннікі багатыя на розныя экспрэсіўна-эмацыя-нальныя адценні. У першую чаргу гэта датычыцца асабовых займеннікаў.Так, частае паўтарэнне займенніка я стварае уражанне падкрэслівання асобы, якая вядзе размову.У тых выпадках, калі не жадаюць падкрэсліваць свакз асобу, ужываюць асабовую форму дзеяслова без займенніка. Для таго каб пазбегнуць падкрэслівання ўласнай асобы, замест займенніка я выкарыстоўваюць займеннік множнага ліку мы — так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці». Найбольш часта такое ўжыванне адзначаецца ў навуковай і публіцыстычнай мове. Калі трэба перадаць уласныя ўражанні, падкрэсліць сваю ролю ў апісваемых падзеях, то паўтарэнне займенні-ка я ў тэксце стылістычна абгрунтавана. Ужыванне займенніка мы апраўдана ў тых выпадках, калі падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыто-рыі, да якой ён звяртаецца. Займеннік мы з такім абагуль-няючым значэннем часта выкарыстоўваецца лектарамі і выкладчыкамі: Цяпер мы спынімся на некаторых пытан-нях міжнароднага становішча.
Сінанімічнымі з’яўляюцца формы звароту на «вы» і на «ты». Першая з іх літаратурная і ўспрымаецца як праява павагі да субяседніка, зварот жа да незнаёмых людзей на «ты» — прымета нелітаратурнасці маўлення. Часам зай-меннік ты выкарыстоўваецца для выражэння пагардлівых адносін да пэўнай асобы, асабліва калі ён выступае ў ролі зваротка. Такое ж значэнне можа мець займеннік другой асобы множнага ліку. Займеннік ты часта ўжываецца ў абагульнена-асабо-вым або няпэўна-асабовым значэнні. У такіх выпадках ты — гэта не толькі той, да каго звяртаюцца, а наогул кожны.
Займеннік трэцяй асобы можа ставіцца побач з назоў-нікам для таго, каб падкрэсліць прадмет або асобу: Шпіль-ка — яна, здаецца, рэч невялічкая... (Кр.)- Такое ўжыван-не займеннікаў характэрна для размоўнага стылю і мовы мастацкай літаратуры.
Стыліс. асаблівасці іншых разрадаў займ. Прыналежныя займеннікі, утвораныя ад асабо-вых,— мой, твой, наш, ваш — экспрэсіўныя; як і асабовыя займеннікі, надаюць кантэксту эмацыянальную афарбоўку. Прыналежныя займеннікі, а таксама адносны займен-нік які ў родным склоне адзіночнага ліку маюць паралель-ныя формы: маёй — мае, тваёй — твае, якой — якое, сва-ёй — свае, нашай — нашае, вашай — вашае. Формы мае, твае і г. д. размоўныя і таму больш экспрэсіўныя, ужываюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях. У сучаснай беларускай мове ўжываюцца наступныя сінанімічныя адпаведнікі прыналежным займеннікам: яго — ягоны, яе — ейны, іх — іхні, наш — нашанскі (наскі) і г. д. (другія займеннікі ў гэтых парах маюць прастамоўны характар). Экспрэсіўнымі з’яўляюцца займеннікі, утвораныя ад няпэўных, адмоўных і азначальных займеннікаў пры дапа-мозе памяншальна-ласкальных суфіксаў: нічагусенькі, нічагенечка, нічагутка, саменькі, усенькі, нештачка і інш. Яны ўжываюцца пераважна ў размоўным і мастацкім стылях. Так, напрыклад, словы кожны, усякі і ўсялякі(няпэўныя займ.)вельмі блізкія па значэнню. Ёсць пэўная розніца паміж займеннікамі ўсякі і ўсялякі. Апошпі займеннік больш экспрэсіўны і таму пашыраны ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Спалучэнне няпэўнага займенніка з субстантываваным прыметнікам часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літара-туры і публіцыстыцы для выражэння няяснасці, няпэўна-сці, недакладнасці(было ахоплена нечым сумным, гэтае нешта).
