Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

24.Стыліст.Магчымасці прыметніка

Стылістычнае выкарыстанне прыметнікаў тлумачыцца перш за ўсё агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасныя рысы прадметаў і з’яў. Акрамя таго, прыметнік мае шэраг вельмі блізкіх па значэнню разрадаў і форм, выбар якіх часта залежыць ад сэнсавых або стылістычных асаблівасцей кантэксту.

Выяўленчыя магчымасці прыметніка ярка праяўляюц-ца ў творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Умела карыстаючыся рознымі прыметнікамі, пісьменнікі надаюць апісанню выключную жывасць і яркасць. Дапасаванне да назоўніка некалькіх прыметнікаў па-вінна быць апраўдана маст. задумай аўтара, таму што празмерная насычанасць імі тэксту стамляе чытача. У якасці эпітэта прыметнік часта набывае пераноснае, метафарычнае значэнне. Узнікаюць пераносныя значэнні пры ўжыванні прыметнікаў у новай для іх сферы па прынцыпу аналогіі. Асабліва прадуктыўныя ў гэтых адно-сінах якасныя і адносныя прыметнікі, параўн. спалучэнні: пустая бутэлька — пусты чалавек, жалезны лом — жалез-ны характар, зялёны ліст — зялёная моладзь.

Як і назоўнікі, прыметнікі набываюць тую ці іншую стылістычную або эмац.-экспрэсіўную афарбоўку пры дапамозе суфіксаў і прыставак. Вось некалькі тыпаў прадуктыўных экспрэсіўна афарбаваных суфіксаў, якія выражаюць ацэнку якасці:

1) памяншальна-ласкальныя -- -еньк- (-эньк-), -аньк-, -енечк-: беленькі, маленькі, даўжэнькі, добранькі, мале-нечкі; -юсеньк-, -юсенечк- (-усенечк-), -юпасеньк- (-юпасе-),нечк-): бялюткі — бялюсенькі -- бялюсенечкі, маленькі — малюсенькі — малюсенечкі — малюпасенечкі;

2) павелічальна-ўзмацняльныя— -эзн-, -ізарн-, -эразн-: велічззны. велізарны, велічэразны;

3) непаўнаты якасці - -ават-(-яват-), -яв-. -ёс-: бела-ваты, бялявы, бялёсы.

Памяншальныя і павелічальныя суфіксы вельмі экспрэсіўныя, таму словы з імі ўжываюцца пераважна ў творах маст. літ-ры і публіцыстыкі. У навуковай і афіцыйна-дзелавой мове падобныя прыметнікі не выкар-ца, тут характэрны нейтральныя іх сінонімы: маленькі — невялікі, высачэзны — вельмі высокі.

Словы з суфіксамі, якія выражаюць непаўнату якасці. Ужываюцца ва ўсіх стылях мовы.

Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Многія якасныя прыметнікі ў бел.мове могуць мець як поўную, так і кароткую форму. Найбольш пашырана ў сучаснай літ-най мове поўная форма прыметнікаў, якая можа выконваць не толькі атрыбутыўную, але і прэдыкатыўную функцыю. Кароткая форма прыметнікаў выступае толькі ў форме выказніка. У радзе выпадкаў кароткая (з таксама снягнутая) форма больш падкрэслена выражае якасць прадмета, асабліва ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях.

Ступені параўнання прыметнікаў. Якасныя прыметнікі традыцыйна ў беларускай мове маюць тры ступені параўнання — звычайную, вышэйшую і найвышэйшую. Дзве апошнія, у сваю чаргу, маюць формы - простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную), якія адрозні-ваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтва-раецца пры дапамозе суфіксаў -ейш-(-эйш-). -ш-: сгары — старнйшы, малады — маладзейшы, добры — лепшы. Най-больш пашыраны формы з суфіксам -ейш- (-эйш-).

Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў можа вы-ражаць гранічную ступень якасці: буйнейшы пісьменнік, адважнейшы воін, таленавіцейшы празаік і г. д.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання пры-метнікаў утвараюцца пры дапамозе слоў больш (болей) і менш (меней): Паказчыкі прадукцыйнасці працы ў першай брыгадзе больш высокія, чым у другой.

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы, складаныя — больш характэрны для кніжнага стылю.

Нельга спалучаць у адным сказе кампаненты дзвюх форм вышэйшай ступені параўнання — простай і склада-най. Няправільна, напрыклад, пабудавана фраза: Ён па-думаў, што гэта будзе больш карацейшая дарога, і збочыў у лес. Слова больш тут лішняе. Правільна: Ён падумаў, што гэта будзе карацейшая дарога або Ён падумаў, што гэта будзе больш кароткая дарога.

Значэнне гранічнай ступені якасці маюць спалучэнні прыметнікаў тыпу лепшы з лепшых, якія надзвычай эк-спрэсіўныя і выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Для ацэнкі меры якасці ўжываюцца асобныя суфік-сальныя і прэфіксальныя ўтварэнні, якія не ўваходзяць у граматычную сістэму ступеней параўнання прыметнікаў. Кніжны характар маюць, напрыклад, прыметнікі з пры-стаўкамі архі-, ультра-, звыш- і інш., якія абазначаюцьвельмі высокую меру якасці. Асабліва распаўсюджаны падобныя прыметнікі ў публіцыстыцы. Часам высокая мера якасці ў мастацкай мове перада-ецца паўтарэннем прыметніка.У мастацкім стылі ўжываецца своеасаблівы спосаб выражэння ацэнкі якасці пры дапамозе канструкцый пры-метніка з часціцай аж.

Сінаніміка прыметнікаў і ўскосных склонаў назоўнікаў. Стылістычная роля сінанімічных спалучэнняў прыметніка з назоўнікам і двух назоўнікаў розная. Параўн., на-прыклад: купалаўскія творы — творы Купалы, заводскія рабочыя — рабочыя завода, братняя дапамога — дапа-мога брата, вучнёўская работа — работа вучня. Як відаць, спалучэнні двух назоўнікаў маюць больш прадметны ха-рактар, называюць два прадметы або асобу і прадмет, а спалучэнні назоўніка з прыметнікам — больш агульны характар, указваюць на прадмет і яго прымету.

У адных выпадках падобныя канструкцыі ўтвараюць вельмі блізкія сінанімічныя пары (факультэцкі сход і сход факультэта), а ў другіх выпадках маюць рознае сэнсавае значэнне і сінонімамі не з’яўляюцца. У бел. мове часцей ужываюцца для выражэння прыналежнасці канструкцыі з прыналежнымі прыметнікамі, а ў рускай мове больш пашыраны канструкцыі з назоўнікам у родным склоне: рыбакова хата —хата рыбака, леснікова сядзіба — усадьба лесника. Прыналежныя прыметнікі ў рускай мове характэрны для гутарковага стылю.У бел. мове яны ўжываюцца ва ўсіх стылях. Гэтая асаблівасць бел.мовы адкрывае перад пісьменнікамі багатыя магчымасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў з самымі разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Вельмі экспрэсіўнымі з’яўляюцца спалучэнні, у якіх ужываюцца назоўнікі з выразнай якаснай семантыкай. У такіх канструкцыях адбываецца як бы субстантывацыя якасці, прыметы. Ад канструкцый з прыметнікамі яны адрозніваюцца тым, што тут на першы план выступае якасць, а прадмет адыходзіць на другі план: блакітнае неба — блакіт неба, чырвоныя сцягі — чырвань сцягоў, ясная дума — яснасць думы. Такія спалучэнні характэрны для маст. і публіц.стыляў. Асабліва шырока ўжываюцца яны ў паэзіі.