Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

23.Стыліст.Магчымасці назоўніка

Асн.грам. катэгорыя назоўніка – прадметнасць.Менавіта прадметнасць дае магчымасць ўявіць чытачу любую з’яву, працэс, якасць, прымету, нават дзеянне, пра які ідзе гаворка ў творы, у выглядзе асобнай субстанцыі – зрокава, наглядна,адчувальна.У параўнанні зпрыметнікамі і дзеясловамі назоўнікі выражаюць больш катэгарычную,экспрэс.ацэнку.

Агульныя і ўласныя наз. Агульныя наз. – гэта назвы шэрагу прадметаў. Агульныя наз.не даюць магчымасці вылучыць той ці іншы прадмет сярод іншых.(мужчына,рака,п’еса) Уласныя наз.-назвы, якія служаць для індывідуалізацыі асоб,прадметаў: Пятровіч, Нёман,”Канец дружбы”.

Галоўная асаблівасць выкарыстання ўласных імён ў маст.літ-ры і публіцыстыцы заключаецца ў імкненні надаць гэтым імёнам і прозвішчам характарыстычныя экспрэсіўныя якасці.У такіх выпадках асоба не называецца,але і хар-цца пэўным чынам.

Імёны і прозвішчы, якія выконваюць чыста намінатыўную ролю,з’яўл. ў літ.творах,як правіла, спецыфічна нац-мі, бел., народнымі(Якім Сарока, Паўлінка).Спецыф.імёны і прозвішчы найбольш часта ўжываюцца для хар-кі ўнутранай сутнасці персанажаў,іх сац.становішча, густаў,звычакі г.д.Уласныя імёны могуць ужывацца з мэтай камічнага эфекту.

Асаб-ці выкарыстання роду наз.Многія назвы асоб па прафесіі, пасадзе,званню,роду заняткаў маюць форму мужч.роду нават тады,калі абазначаюць асобужаночага полу:інжынер,майстар, педагог,міністр,рэдактар.Але ў такіх выпадках,калі пэя спецыяльнасць аднолькава звязана з праца і жанчын,і мужчынгка ўтвараюцца паралеьныя формы для абазначэння асоб жаночага полу:касір -касірка, настаўнік-настаўніца,лабарант-лабарантка.У афі.-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужч.роду:аспірант Іванова, доктар Каралёва.Формы жан.роду:доктарка, фельчарка,краўчыха – уласцівасць размоўнага стылю.

Формы жаночага роду назоўнікаў з суфіксам -к- (док-тарка, паэтка, мастачка, кандуктарка, сакратарка) у апошні час сталі распаўсюджанымі.

У тых выпадках, калі для абазначэння пэўнай пра-фесіі ўжываюцца словы толькі жаночага роду (балерына, машыністка, манікюрша і г. д.), асобы мужчынскага полу гэтай прафесіі называюцца звычайна апісальнымі выразамі: артыст балета, перапісчык на машынцы і г. д.

Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове маюць дзве формы роду. У такіх выпадках часцей за ўсё адна з форм лічыцца ўстарэлай або характэрнай для пэўнага стылю мовы: зал — зала, замш — замша, клавіш — клавіша, прастор — прастора, салат — салата, ціш — ціша. Форма мужчынскага роду такіх назоўнікаў заўсёды больш нейтральная ў стылістычных адносінах, а форма жаноага роду можа мець разнастайныя стылістычныя адценні. Запазычаныя нязменныя назоўнікі, якія абазнача-юць неадушаўлёныя прадметы, належаць да ніякага роду: канструктарскае бюро, грузавое таксі, павольнае танга, замежнае турнэ.

Радавая прыналежнасць запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць асоб, вызначаецца ў залеж-насці ад полу іх носьбітаў: парыжскі буржуа, вяселая місіс.

Род запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазна-чаюць геаграфічныя назвы, вызначаецца па роду агуль-нага назоўніка (горад, станцыя, рака, возера і г. д.): Нас сустрэў сонечны Батумі.

Назоўнікі боль, мазоль, медаль, раяль, шаль, шынель, цень, пуць, ясень, шампунь, фальш, стэп, насып, россып, яблык у сучаснай беларускай літаратурнай мове — словы мужчынскага роду.

Назоўнікі сухмень, глыб, трэль, роспач — жаночага роду.

Назоўнікі вогнішча, брыво, футра, рэха — ніякага роду.

У мове мастацкай літаратуры і ў размоўным стылісустракаюцца адхіленні ад гэтых граматычных норм. Наколькі апраўдана такое адхіленне ад літаратурнай нормы, трэба меркаваць, зыходзячы з кантэксту, з жан-равых і стылістычных асаблівасцей твора, а таксама з індывідуальных асаблівасцей мовы пісьменніка.

Асаблівасці выкарыстання ліку назоўнікаў. Формы адзіночнага і множнага ліку некаторых назоўнікаў могуць адрознівацца сэнсавымі адценнямі. Ужываючы такія назоўнікі, неабходна ўлічваць тое значэнне, якое яны маюць у кантэксце. Так, у фразе Чытанне кніг — яго любімы занятак слова чытанне нельга выкарыстаць у форме множнага ліку чытанні, а ў фразе На нашым факультэце рэгулярна праводзяцца Скарынінскія чытанні слова чытанні нельга ўжыць у форме адзіночнага ліку.

Форма адзіночнага ліку некагорых назоўнікаў з кан-крэтным значэннем можа ўжывацца замест множнага і мае зборнае, абагульняючае значэнне: Наўкол расла толькі сасна.

Адзіночны лік можа ўжывацца ў значэнні множнага, калі трэба падкрэсліць, што аднолькавыя прадметы або прыметы належаць кожнай асобе або прадмету з пэўнай групы: Салдаты схілілі галаву над магілай байца; Ён пакінуў добрую памяць у сэрцы людзей.

Рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку для абазначэння вялікай колькасці, мноства чаго-небудзь, а таксама розных відаў матэрыялаў: воды, пяскі, жыты, аўсы, сталі, солі, мінеральныя воды.

Сем-стыл асаблівасці склонавых форм наз. склон належыць у цэлым да агульнаўжывальных і неэкспрэсіўных сродкаў мовы. Аднак у пэўных выпадках некаторыя склонавыя значэнні і формы наз.набываюць экспрэсіўнае адценне і вык-ца пераважна ў якім-небудзь адным стылі.

Назоўнікі мужч. роду ў родным склоне адз. ліку маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асоб і істот (чалавека, каня), канкрэтныя прадметы (нажа, пня), прадпрыемствы, установы, геаграфічныя паняцці (калгаса, завода, горада), пэўныя прамежкі часу, меры вагі, часткі цела (года, кілаграма, носа), некаторыя спецыяльныя тэрміны (лагарыфма, катэта).

Канчатак -у(-ю) маюць абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць самыя разнастайныя паняцці: ідэалу, кры-зісу, звону, нахілу, свету, прастору, кроку, рэалізму.

3 канчаткам -у(-ю) ужываюцца таксама рэчыўныя назоўнікі і назоўнікі са зборным значэннем: цукру, мёду. калектыву, скарбу, хвойніку.

Гэты ж канчатак маюць назоўнікі іншых семантычных груп у складзе ўстойлівых словазлучэнняў: з году ў год, з краю ў край, збіцца з тропу і г. д.

У вінавальным склоне адз. ліку неадушаўлёныя назоўнікі мужч. і ніякага роду маюць канчатак назоўнага склону, а назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы,— роднага склону. Назоўнікі жаночага роду ў творным склоне адзіноч-нага ліку маюць канчаткі -ой(-ою), -ай(-аю), -ёй (-ёю), -ю, -яй(-яю): сцяной — сцяною, асінай — асінаю, зям-лёй — зямлёю, кроўю — крывёю, граззю — гразёю, хва-ляй — хваляю. Формы на -ою, -ёю, -аю, -яю характэрны для мастацкага стылю, яны надаюць выказванню пэўную экспрэсію. У афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях вык-ца пераважна формы на -ёй, -ю. Разнастайнасцю канчаткаў характарызуецца меснысклон назоўнікаў адз. ліку, Ужыванне паралельных канчаткаў у некаторых наз. тут таксама звя-зана з семантыка-стылістычнымі іх асаблівасцямі. Паралельныя формы без канчаткаў і з канчаткам маюць назоўнікі ўсіх родаў у родным склоне множнага ліку: партызан -партызанаў, салдат - салдатаў, год — гадоў, раз — разоў, кілаграм - кілаграмаў, акон — вок наў, правіл — правілаў, азёр — азёраў, дрэў —- дрэваў, нябёс — нябёсаў. У адпаведнасці з літ-ай нормай назоўнікі мужч. роду маюць пераважна канчатак -аў(-оў); салдатаў, гадоў, партызанаў. Наз. жан. роду ўжываюцца звычайна з нулявым канчаткам: бяроз, фабрык, моў. Наз. ніякага роду могуць мець і нулявы канчатак і канчатак -аў; пры гэтым канчатак -аў ужы-ваецца, як правіла, у назоўніках, аснова якіх заканчваецца збегам зычных: вёслаў, сёдлаў.

У бел. літ.мове своеасаблівую стыліс. функцыю выконвае форма былога клічнага склону. Яна выступае пераважна у ролі зваротка і можа набываць самыя разнастайныя экспрэсіўныя адценні. Так, у мастацкім і публіцыстычным маўленні такая форма часта надае выказванню адненне ўрачыстасці, рытарычнасці, узнёсласці.

Стыліс. роля словаўтваральных сродкаў наз. Той ці іншы суфікс, напрыклад, можа надаваць слову размоўны або прастамоўны характар, кніжную або архаічную афар-боўку, адценне навуковага або прафесійнага маў-лення.

Размоўны, прастамоўны характар маюць словы з су-фіксамі -іл-а (-ыл-а), -іх-а, -ух-а, -анк-а (-янк-а) і інш.: граміла, зубрыла, галадуха, гулянка, сталоўка, халадэча, ежыва.

Абстрактна-кніжны характар надаюць словам суфіксы -ацы [j-а], -ізацы [j-а] (электрыфікацыя, папулярызацыя, газіфікацыя), -анн-е, -енн-е (-энне-е) (абвінавачанне, кіпенне, абурэнне, стварэнне і г. д.) і многія іншыя. Асаб-лівую цікавасць для стылістыкі маюць дзеяслоўныя назоў-нікі з суфіксамі анн-е, -енн-е (-энн-е), -нн-е. Яны абазна-чаюць галоўным чынам адцягненыя, абстрактныя паняцці і ўжываюцца пераважна ў кніжнай, навуковай мове. Багатыя выяўленчыя магчымасці маюць словы з суфік-самі суб’ектыўнай ацэнкі. Паколькі гэтыя суфіксы надаюць словам ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, яны сустракаюцца пераважна ў мастацкай літаратуры і ў публіцыстыцы. У навуковым і дзелавым стылях падобныя словы амаль зусім не ўжываюцца. Стылістычнае выкарыстанне словаўтваральных эле-ментаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры вельмі разнастайнае. Адной з пашыраных стылістычных функ-цый кніжна-абстрактных суфіксаў у паэзіі з’яўляецца стварэнне ўзнёсла-лірычнага або філасофска-абагуль-няючага тону апавядання. Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі харак-тэрны для мастацкіх твораў, асабліва паэтычных. Памяншальныя суфіксы могуць выражаць не толькі станоўчую, але і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі — знявагі, іроніі, пагарды, насмешкі і г. д. Часта адзін і той жа суфікс у залежнасці ад кантэксту можа надаваць словам розныя экспрэсіўныя адценні. Павелічальныя суфіксы ўжываюцца пераважна ў гу-тарковай мове, часцей за ўсё з неадабральнай ацэнкай.