
- •1.Стылістыка як навука
- •2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)
- •3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.
- •4.Гутарковы стыль
- •5.Навуковы стыль
- •6.Публіцыстычны стыль
- •7.Афіцыйна-дзелавы стыль
- •8. Мастацкі стыль
- •9.Апісанне як тып маўлення
- •10. Апавяданне як стыль маўлення
- •11.Разважанне як стыль маўлення
- •12. Стылістычна нейтральная і кніжная лексіка
- •13.Гутарковая лексіка,яе хар-ка
- •14.Стылістычная хар-ка дыялектызмаў
- •15.Стыл.Хар-ка запазычанай, устарэлай лексікі і неалагізмаў.
- •16.Інтэлектуальная,экспрэсіўная,эмац.Лексіка
- •17. Амонімы
- •18.Антонімы
- •19.Паронімы
- •20.Стыліст.Рэсурсы фразеалогіі
- •21.Стыліст.Роля перыфраз
- •22.Стыліст.Разрады сінонімаў
- •23.Стыліст.Магчымасці назоўніка
- •24.Стыліст.Магчымасці прыметніка
- •25. Стыліст.Магчымасці займенніка
- •26.Стыліст.Асаблівасці лічэбніка
- •27.Стыліст.Хар-кадзеяслова
- •28.Стыліст.Патрабаванні да ўжывання дзеепрыметн. І дзеепрыслоўяў
- •29. Стыліст.Патрабаванні да ўжывання аднародных членаў сказа
- •30. Стыліст.Асаблівасці зваротка,пабочных слоў, ўстаўн.Канструкцый
- •31.Адчляненне, далучэнне, парцэляцыя, іх стыл.Магчымасці
- •32.Стыліст.Роля парадку слоў у сказе.Актуальнае чляненне сказа
- •33.Стыліст.Адметнасць назыўных сказаў
- •34.Стыліст.Асаблівасці ўжывання ў мове аднасаст.Сказаў з галоўным членам выказнікам.
- •35. Функцыянальная значнасць няпоўных сказаў.
- •36.Стыліст.Выкарыстанне розных відаў складаных сказаў.
- •37. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка (анафара,эпіфара, паралелізм,страфічнае кальцо)
- •38. Стыліст.Фігуры, іх хар-ка(градацыя, рытарычнае пытанне,перыяд)
- •39. Абзац.Звышфразавыя адзінствы
- •40.Стыліст.Выкарыстанне чужой мовы
- •41.Дакладнасць словаўжывання. Моўныя штампы.
- •42. Стылістычныя памылкі, іх класіфікацыя.
21.Стыліст.Роля перыфраз
Перыфраз(а) — гэта словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання пэўнай з’явы, прадмета, дзеяння: сядзець на чамаданах (збірацца ў дарогу), жывот падцягнула (галодны). Як вобразныя, экспрэсіўныя сінонімы асобных слоў і словазлучэнняў перыфразы шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Але пераважная сфера іх ужывання — мастацкая літа-ратура і публіцыстыка.
У перыфразе выражана не толькі паняцце, але і характарыстыка прадмета, адносіны да яго, ацэнка. Таму ён багацейшы за прамую назву і з семантычнага і з стылістычнага боку. перыфразы ствараюцца з дапамогай іншых слоўных тропаў: метафар, эпітэтаў, метанімій. Так, перыфраз капронавая смерць (г. зн. рыбацкая сетка) складаецца з эпітэта (капронавая) і метаніміі (смерць).
У мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустракаюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават цэлыя вершы-перыфразы. У публіцыстычным стылі выкарыстоўваюцца так званыя традыцыйныя ўстойлівыя перыфразы: белы вугаль (вада), сталёвыя магістралі (чыгунка), чорнае золата (нафта), стэпавы карабель (камбайн), зялёны агеньчык (таксі), людзі ў белых халатах (урачы), цэх здароўя (фізкультура і спорт), блакітныя дарогі (рэкі) і інш. Часта перыфразы ўжываюцца ў загалоўках артыкулаў, нарысаў, асобных кніг.
Замяняючы тое ці іншае слова або групу слоў перыфразам, трэба ўлічваць, што гэтым у выказванне ўносіцца новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы. Напрыклад, бульбу ў народзе называюць другім хлебам. Гэты перыфраз стаў шырока ўжывацца ў друку. Але некаторыя аўтары не ўлічваюць характару яго стылістычнай афарбоўкі і ўжываюць у дзелавых, стылістычна нейтральных кантэкстах, дзе ўрачыстая экспрэсія непрыдатная: На сённяшні дзень у нашым калгасе сабрана другога хлеба з 85 га.
22.Стыліст.Разрады сінонімаў
Сінонімы -- абазначаюць адзін і той жа прадмет, з'яву, паняцце і адрозніваюцца гукавым складам (шлях - дарога, многа - шмат). Сінонімы падзяляюцца : лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя.
Лексічныя сінонімы змяшчаюцца ў адным сінанімічнам радзе (1-ае слова стылістычна нейтральнае, дамінант).
Марфалагічныя сінонімы - гэта сінанімічныя формы слоў тыпу вялікай і вялікае; прыгожае і прыгожай.
Сінтаксічныя сінонімы - гэта сказы, якія маюць адзін і той жа змест, але адрозніваюцца сваёй будовай (н-д, За акном, дзе таполі не шумяць, баючыся парушыць твой сон і За акном, дзе таполі не шумяць, бо баяцца парушыць твой сон).
Лексічныя сінонімы паводле сваёй стылістычнай афарбоўкі падзяляюцца на разрады:
1. семантычныя -слова, якія адрозніваюцца адценнем зачэння (спёка і сухавей).
2. стылістычныя - адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, адрозніваюцца сваім паходжаннем ( розум і інтылект, памыліцца і збіцца, пахвала і камплімент).
3.семантычна-стылістычныя - пераважная большасць лексічных сінонімаў адначасова адрозніваюцца і адценнем значэння і эмацыянальнай афарбоўкай (плакаць (стыл.нейтр.) і галасіць (гутар.)).
4. у мастацкіх творах у якасці сінонімаў выступаюць словы, якія пазакантэкстам сінонімамі не з'яўляюцца -- такія моўныя адзінкі наз. Кантэкстуальныя адзінкі або аказіянальнымі (выпадковыя) .
5. у бел.мове ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца не адценнем значэння, не стылістычнай афарбоўкай, такія сінонімы наз. абсалютныя або лексічныя дуплеты (правапіс - арфаграфія).