Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132.13 Кб
Скачать

1.Стылістыка як навука

Стылістыка як навука ўзнікла вельмі даўно, паводле слоў некаторых навукоўцаў, фармераванне, станаўленне стылістыкі адбывалася паралельна з такой навукай, як рыторыка. Пытанні стылістыкі раззлядаліся, асэнсоўваліся шмат навукоўцамі, у тым ліку і Ламаносавым. У белар.фаналогіі да пытанняў стылістыкі звярталіся навукоўцы як Цікоцкі, Лепешаў, Малажай і інш. Навукоўцы прапануюць розную трактоўку сутнасці і паняцця стылістыкі.

Стылістыка -- гэта навука ці раздзел мовазнаўства, які вывучае функцыі стылі мовы і асаблівасці, заканамернасці ужывання ў іх моўных адзінак розных узноўнях: лексічных, марфалагічных, сінтаксічных.

Слова "стыль" у перакладзе з лацінскай -- "завостраная палачка для пісьма". Задача стылістыкі як вучэбнай дысцыпліны заключаецца ў тым, каб навучыць школьнікаў, студэнтаў аформляць свае думкі з улікам сферы камунікацыйных зносін. Асноўны змест стылістыкі складаюць тэорыя функцыянальных стыляў, стылістычная і эмац.-экспрэсіўная афарбоўка слова. У межах стылістыкі разглядаюцца тыя ж самыя моўныя адзінкі, якія вывучаюцца ў курсе суч.бел.літ.мове, але са свайго пункту гледжання, з улікам сферы ўжывання.

2.Паняцці і катэгорыі стылістыкі(мова, маўленне,тэкст, функц.Стыль,стылявая рыса,стыліст.Норма,стыліст.І эмац.-экспрэс. Афарбоўка слова)

Як самастойная лінгвістычная дысцыпліна, стылістыка мае свае катыгорыі і паняцці: мова і маўленне, тэкст, функцыяналны стыль,стылявая рыса, стылістычная норма, стылістычная афарбоўка, эмац.-экспрэсіўная афарбоўка.

Тэкст-гэта вуснае або пісьмовае выказванне, якое характэрызуецца сэнвавай і структурнай завершаннасцю; яго можна ўзнавіць,паўтарыць у тым жа самым выглядзе.

Стылявая рыса - гэта адметныя пазамоўныя параметры, якія ўласцівыя таму ці іншаму функ.стылю (напрыклад, найважнейшай стылявой рысай гутарковага стыля з'яўляецца дыялагічнасць, а афіцыйна-справавога - дакладнасць.

Стылістычная афарбоўка слова - паказвае на тое, што яна найчасцей выкарыстоўваецца ў пэўным функц.стылі мовы ці належнасць да пэўнага стылістычнага разраду. Словы, якія выконваюць нетолькі намінатыўную функцыю, але і выяўляюць адносіны з боку того, хто гаворыць да прадмета маўлення, то разглядаецца як моўныя адзінкі, якім уласціва эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць або эмац.-экспрэсіўная афарбоўка.

Стылістычныя нормы - зафіксаваны ў лексіка-графічных працах, слоўніках, дзе да многіх слоў даецца стылістычная памета(спец., разм.). стылістычныя нормы добра адлюстраваны ў тэкстах вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, публіцыстам.

Мова – сістэма знакаў

Маўленне –працэс; адрозніваецца ад пісьмовага матэрыяльнымі сродкамі сац. Зносін. Вуснае маўленне рэалізуецца, як правіла, ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыманне. У сувязі з гэтым вялікае значэнне набывае інтанацыя, якая звязана з тэмпам маўлення, тонам, мелодыяй, тэмбрам голасу, паўзамі, лагічнымі націскамі і г. д. Гэтыя спецыфічныя якасці вуснага маўлення пры перадачы пісьмовай формай патрабуюць спец. моўных і графічных сродкаў (шрыфтавое вылучэнне, двукоссе, разрадка, дадатковая слоўная хар-ка і інш.).

Функцыянальны стыль – гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфіч-ная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстыч-най і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэ-тай сферы.ствараецца з улікам сферы камунік.зносінаў, якія рэалізуюцца ў вуснай ці пісьмовай форме.