Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Студэнтам 1 Канспект Макраме -.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
20.05 Mб
Скачать
  1. Фарбаванне нітак

Дасведчаныя аматары вузельчыкавага пляцення карыстаюцца ніткамі не толькі натуральнага колеру, але і фарбаванымі анілінавымі ці натуральнымі фарбавальнікамі.

Для фарбавання ніткі наразаюць ці змотваюць у маткі ў залежнасці ад таго, якой даўжыні патрэбныя для працы. Радзей фарбуюць гатовыя вырабы. Варта ўлічваць, што ніткі пры фарбаванні даюць усаджванне.

Асобныя фрагменты плеценага палатна можна падфарбаваць пэндзлікам, карыстаючыся анілінавым фарбавальнікам, разведзеным у невялікай колькасці гарачай вады (колер папярэдне правяраюць на ўзоры).

Перад фарбаваннем маткі сва­бодна перавязваюць у трох-чатырох месцах трывалай светлай ніткай. Затым іх пакідаюць у вадзе на некалькі гадзін (лепш у дажджавой ці снегавай).

Фарбуюць у вялікім эмаляваным тазе ці баку. Каб ніткі афарбаваліся раўнамерна, раствор фарбавальніка павінен цалкам пакрываць маткі.

Працуючы з фарбавальнікам, апранайце гумовыя пальчаткі.

Калі ніткі змяшаныя, то выкарыстоўваюць адначасова два фарбавальніка аднолькавага колеру: для баваўняных і сінтэтычных валокнаў.

Каб прыгатаваць фарбавальны раствор, неабходна падабраць фарбавальнікі, якія падыходзяць для дадзенага матэрыялу. Колькасць фарбавальніка (у адсоткавым стаўленні да масы тканіны) варта вызначаць з інструкцыі да ўжывання. Не варта выкарыстоўваць фарбавальнік, калі вы не ведаеце яго ўласцівасцяў (для фарбавання якой тканіны яго можна ўжываць).

Канкрэтная тэхналогія афарбоўкі тканіны дадзена ў інструкцыі, якая напісана на ўпакоўцы фарбавальніка.

Фарбаванне нітак анілінавымі і натуральнымі фарбавальнікамі вельмі падрабязна апісана ў кнізе М. Кузьміной "Азбука пляцення".

  1. Падрыхтоўка нітак да працы

Вызначым парадак працы на аснове. Спачатку падрыхтоўваюць адпаведную колькасць нітак для працы. Па сваім прызначэнні яны падзяляюцца на асноўныя і рабочыя ніткі. Ніткі асновы ў пляценні ўзору не ўдзельнічаюць. Яны з'яўляюцца асновай мацавання рабочых нітак. Даўжыня ніткі асновы павінна трохі перавышаць шырыню ўзору. На канцах гэтай ніткі ўтвараюць па простым вузельчыку і шпількамі мацуюць яе ў верхняга краю асновы, ствараючы прастору для пляцення ўзору вызначанага вырабу.

Узор набіраецца рабочымі ніткамі. Даўжыня асноўнай ніткі можа быць і такою, каб ёю можна было абвязаць аснову. Форму вызначаных прадметаў утвараюць па выкрайцы, на якой адзначаны галоўныя контуры ўзору.

Для працы неабходна нарэзаць вызначаную колькасць шнуроў ці нітак адпаведнай даўжыні. Ніткі наразаюць у 2–5 раз даўжэй вырабу (даўжыня нітак будзе паказана ў кожным відзе асобна).

Пры вырабе невялікіх вырабаў даўжыня рабочых нітак невялікая, а пры стварэнні вялікіх вырабаў адпаведна павялічваецца. Каб пры пляценні доўгія канцы не блыталіся і не заміналі ў працы, іх часова кароцяць. Робяць гэта па-рознаму. Самы просты і лёгкі прыём – "матылёк".

Выконваюць яго так: канец доўгай ніткі (20 см) кладуць на далонь, а пакінутую частку намотваюць васьмёркай паміж вялікім пальцам і мезенцам. Будзьце ўважлівыя: віткі нельга накладваць адзін на другі – кожны наступны віток размяшчаецца толькі над папярэднім. Калі даўжыня ніткі стане зручнай для працы, васьмёрку асцярожна здымаюць з рукі, не блытаючы, па магчымасці, парадак нітак. Затым, падрыхтаваныя такім чынам ніткі, не туга перахапляюць пасярэдзіне рызінкай – атрымаўся маточак "матылёк" (мал. 15). Па меры неабходнасці нітка свабодна выцягваецца з маточка, не размотваючы яго.

Працаваць ніткамі, зматанымі ў выглядзе "матылька", зручна толькі ў тым выпадку, калі выраб знаходзіцца ў вертыкальным становішчы; нітка, на якой вісіць маток, не павінна быць занадта доўгай.

Для даўжэйшых нітак выкарыстоўваюць шпулькі і каклюшкі, падобныя з тымі, якія ўжываюць у карункапляценні (мал. а). Можна выкарыстоўваць для гэтага тонкія бігудзі з рызінкай, шпулькі ці палачкі з шарыкамі на канцах(мал. б).

Самаробныя шпулькі нескладана вырабіць з кавалачкаў тоўстага кардона ці фанеры з клінаватым надрэзам (мал. в), куды заціскаюць нітку, каб яна не размотвалася.

Прыём пакарочвання доўгіх нітак

Прыстасавання для пакарочвання доўгіх нітак