Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Студэнтам 1 Канспект Макраме -.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
20.05 Mб
Скачать
    1. Падрыхтоўка да працы

  1. Матэрыялы і прыстасаванні для пляцення

Матэрыялы для пляцення.

Тэхніку макрамэ выкарыстоўваюць для стварэння найразнастайных прадметаў, зыходзячы з прызначэння якіх падбіраюць адпаведны матэрыял. Каўнерыкі, манжэты і іншыя тонкія карункі плятуць з тонкіх шаўковых, капронавых ці баваўняных нітак. Можна выкарыстоўваць і неадбеляную льняную нітку.

Для таго каб ільняныя і баваўняныя ніткі сталі мяккімі і эластычнымі, перад працай іх варта пракіпяціць.

Прыгожыя блузкі і камізэлькі можна плесці з ваўнянага прадзіва тугога кручэння ці іншых нітак. З таўсцейшых баваўняных, ільняных і сінтэтычных нітак плятуць сумкі, пояса, сеткі і г.д.

Хусткі, накідкі, шалі ствараюць з туга скручанага ваўнянага прадзіва. Дэкаратыўныя насценныя ўпрыгожванні, дываны плятуць з жгутоў рознай таўшчыні.

Ніткі, вяроўкі, шнуры для пляцення

На рыс 1 прадстаўлены разнастайныя матэрыялы: тоўстыя баваўняныя ніткі, туга кручаны капронавы шнур, сутаж і шнуры рознай таўшчыні. Для кожнага прадмета і матэрыялу варта падабраць адпаведны ўзор.

Для дробных работ патрабуецца набіваная аснова – падушачка, да якой шпількамі мацуюцца ніткі. Для асновы можна выкарыстоўваць драўляную дошчачку ці цэглу, якія абапал абіваюць паралонам ці загортваюць у мяккую тканіну. Афарбоўка тканіны павінна быць трывалай (мал. 2). У якасці асновы можна выкарыстоўваць і мяшэчак з пяском.

Шпількі. Імі фіксуюць асобныя вузлы і фрагменты вырабу і надаюць патрэбную форму плеценаму палатну. Шпількі павінны быць доўгімі, каб не згубіліся ў палатне, і досыць трывалымі, каб не сагнуліся. Звычайныя кароткія кравецкія шпількі з маленькімі шклянымі ці пластмасавымі галоўкамі падыходзяць для пляцення дробных вырабаў з тонкіх нітак.

Акрамя таго, неабходны нажніцы, сантыметровая стужка, тонкі і тоўсты вязальныя кручкі для працягвання нітак у складаных узорах і спіца ці шыла для развязвання няправільна зацягнутых вузлоў. Часам патрабуюцца невялікія шрубцынгі. Яны служаць для нацяжэння нітак асновы. Для выцягвання і выраўноўвання плеценых вырабаў неабходна прыгатаваць грузікі. Для склейвання нітак, якія парваліся а таксама для падклейвання пакінутых ад працы канцоў неабходны клей (БФ-6, ПВА, "Унікум", "Марс").

Кручкі. Пры пляценні абажура, кашпо і іншых падвесных вырабаў пачатую працу зручна вешаць на кручок.

Канструктыўныя дэталі. Канструктыўныя дэталі дапамагаюць захоўваць форму плеценага палатна. Іх ужываюць пры пляценні абажураў, кашпо, сумачак, паліц, цацак і іншых вырабаў.

Для працы могуць спатрэбіцца металічныя, пластмасавыя і драўляныя кольцы рознага дыяметра, драўляныя планкі, палачкі, дошчачкі, каркас ад старага абажура ці настольнай лямпы, старыя рамы ад карцін. Спражка ад старой папружкі для гадзін таксама можа быць скарыстана ў новай плеценай папружцы. А старая мэбля... Можна сплесці, напрыклад, новыя сядушкі, спінкі ў крэслаў.

Дэкаратыўныя элементы. Плеценыя вырабы часта ўпрыгожваюць драўлянымі ці керамічнымі пацеркамі, шарамі, каляровымі ніткамі, дэкаратыўнымі гузікамі. Момант увядзення як дэкаратыўнага, так і канструктыўнага элемента (паліца, шар, ручка, спражка і т. д.) у пляценне вельмі важны. Таму загадзя трэба абдумаць спосаб яго мацавання.

Прыстасаванні, інструменты для пляцення