
- •Дыпломная работа студэнта
- •Патрабованні да падрыхтоўкі
- •III.Тэматыка дыпломнай работы
- •IV. Навуковае кіраўніцтва і рэцэнзіраванне дыпломнай работай.
- •V. Структура дыпломнай работы
- •V.I. Уводзіны
- •V.II. Асноўная частка.
- •V.III. Заключэнне
- •V.IV. Бібліяграфія
- •VI. Афармленне дыпломнай работы.
- •VIII. Крытэрыі ацэнкі дыпломнай работы
- •IX. Дадатак.
- •IX.I. Вытворчыя аспекты мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята:
- •IX.III. Узор афармлення зместа дыпломнай работы
- •Глава 1. Народныя рамёствы як форма творчага самавыяўлення асобы
- •Глава 2. Народныя рамёствы на сучасным этапе
- •IX.IV.. Графік выканання дыпломнай работы
- •IX.V. Узор пратакола прыёма дыпломнай работы Пратакол
- •IX.VI. Пратакол
- •IX.VII. Узоры службовай дакументацыі рэжысёра свят:
У пiсьмовым выглядзе палажэнне аб правядзеннi свята даводзiцца да ведама ўсiх творчых, арганiзацыйных, гаспадарчых i iншых структур, якiя прыцягваюцца да правядзення свята. Затым распачынаецца работа над рэалiзацыяй розных пытанняў увасаблення святочнага дзеяння.
2.Аргкамітэт свята:
Канчатковы варыянт структуры штаба свята і ўсіх структурных падраздзяленняў аргамітэта;
распрацоўка рабочага плана падрыхтоўкі свята
выраб бэджаў для членаў структурных падраздзяленняў аргкамітэта.
3. Арганізацыйна-вытворчы аналіз (распрацоўка пытанняў стварэння знешняй формы свята на аснове аналіза дзей, адлюстраваных у сцэнарыі):
а) творчае забеспячэнне:
выяўленне калектываў і выканаўцаў, якія будуць выступаць у свяце;
распрацоўка арганізацыйна-вытворчага дасье на творчыя калектывы і асобных выканаўцаў;
выпіска пластычных нумароў;
выпіска музычна-шумавых нумароў, якія трэба падрыхтаваць.
б) матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэне свята:
выпіска неабходных дэкаратыўна-афарміцельскіх і будаўнічых работ для ўвасаблення кожнай дзеі
складанне і прадстаўленне аргкамітэту плана агульнатэхнічнага забеспячэння свята з дэталёвым роспісам планаў-заданняў (пратакол даручэнняў).
4.Арганізацыя перадсвяточнай атмасферы (пералік мерапрыемствў, якія далучаюць у працэс падрыхтоўкі свята прадстаўнікоў розных тыпалагічных катэгорый насельніцтва):
4.1.мерапрыемствы інфармацыйнага характару (матэрыялы аб свяце у СМІ, выпуск святочнага нумара газеты, сувенірнай прадукцыі і г.д.);
4.2.мерапрыемствы агульнаарганізацыйнага характару (распрацоўка планаў-заданняў па мастацка-дэкаратыўным і светлавым афармленні свята, мастацкае афармленне будынкаў, выраб грамат, вымпелаў, падарункаў, распрацоўка тэхналогій вырабу страў, распаўсюджванне білетаў латэрэі і г.д.);
4.3.мерапрыемствы вытворча-конкурснага характару (арганізацыя конкурсу творчых калектываў, конкурсу народных касцюмаў, народных рамёстваў, нацыянальных страў і г.д.)
5.Гукавое афармленне (план агучвання свята па схеме):
пляцоўка агучвання;
тып гукаўзмацняльнай і гукааднаўляючай апаратуры;
арганізацыя, якая адказвае за дастаўку, мантаж і дэмантаж гукавой апаратуры;
прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і тэлефон гукааператара;
6.Стварэнне прызавога фонду:
складанне пераліку і кошту неабходных прызоў;
месца захавання і адказны за выдачу прызоў;
акт спісання прызоў;
7Арганізацыя прыёму гасцей:
складанне спіса куратараў, якія адказваюць за прыём калектываў, з указаннем месца работы, хатняга адраса, прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактнага тэлефона і калектыва, за які яны адказваюць;
вызначэнне месца размяшчэння кожнага калектыву;
графік харчавання удзельнікаў свята з указаннем месца і часу прыёму ежы;
распрацоўка культурнай праграмы кожнага калектыва з улікам прафесійнага, культурнага і рэкрэатыўнага накірункаў;
памятка удзельнікам творчых калектываў на час іх знаходжання ў мясцовасці правядзення свята ( праграма свята, час правядзення рэпетыцый, выезда на выступленні, харчавання, культурная праграма для дадзенага калектыва, вольны час) ;
8.Работа з дапаможнымі службамі свята:
пажарная служба:
складанне графіка кантроля работы МНС свята (час, месца правядзення, арганізацыя кансультацый у перыяд мантажу электраліній і дзей, звязаных з агнём, месца знаходжання пажарнай машыны у час правядзення свята);
медыцынская служба ( вызначэнне):
медперсаналу;
месца размяшчэння медыцынскай службы на свяце;
забеспячэнне кожнай зоны святочнага дзеяння аптэчкай;
графік дзяжурства машын хуткай дапамогі;
служба бяспекі дарожнага руху:
пастаноўка задач (з указаннем часу аб закрыцці праезду аўтатранспарту па тэрыторыі свята);
выраб спецпропуска для службовага аўтатранспарту;
графік суправаджэння ДАІ прыбываючага аўтатранспарту з указаннем месца іх знаходжання;
графік работы аўтатранспарту з указаннем месца пасадкі калектываў у транспарт, нумара і маркі машыны, прозвішчаў, імёнаў і імёнаў па бацьку вадзіцеляў і куратараў калектываў;
служба аховы:
распрацоўка плана работы службы аховы з указаннем часу работ, тэрміну баявога дзяржурства, адказных за выкананне;
вызначэнне неабходнай колькасці супрацоўнікаў міліцыі для арганізацыі суправаджэння удзельнікаў свята;
9.Каштарыс свята.
Складанне прыкладнага каштарысу адбываецца па наступных пазіцыях:
1) харчаванне ўдзельнікаў;
2) пражыванне ўдзельнікаў;
3) набыццё ці выдзяленне грандаў і прызоў;
4) камандзіровачныя выдаткі;
5) аплата сцэнарыя;
6) аплата работы членаў пастановачнай групы;
7) аплата работы рабочай групы;
8) аплата работы рабочага штаба свята;
9) аплата вырабу і мантажа мастацкага афармлення свята;
10) аплата гукаўзмацнення і запісу фанаграм;
11) набыццё, пашыў ці арэнда касцюмаў;
12) выпуск друкаванай прадукцыі;
13) тыражыраванне праграм, друкаваных матэрыялаў пастановачнай групы і г.д.;
14) выраб, набыццё ці арэнда рэквізіту, бутафорыі, мэблі свята;
15) непрадбачаныя выдаткі;
16) налічэнні на зарплату;
17) транспартныя выдаткі.
Відэафільм аб свяце:
Тытульная застаўка ( узор – тытульны ліст дыпломнай работы);
Этапы стварэння перадвяточнай і святочнай атмасферы;
Кампазіцыйная пабудова свята, па якой размеркаваны ўсе цырыманіяльныя, абрадава-рытуальныя, відовішчныя і гульнёвыя фраменты святочнаа дзеяння.
Асобы акцэнт неабходна звярнуць на прыёмы актывізацыі глядачоў.
Такім чынам, прапанаваны рэжысёрскі праэкт дае магчымасць загаддзя запраграміраваць рознабаковыя творчыя, матэрыяльна-тэхнічныя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты ўвасаблення свята і прыступіць да ўвасаблення святочных дзей.
У кожнай главе студэнт павінен зрабіць сціслы агляд па ўсіх параграфах ( раздзелах), даць пашыраныя вывады. У выніку асноўная частка дыпломнай работы дае поўную карціну творчай распрацоўкі і арганізацыі тэарэтычнага даследвання і практычнай часткі, адлюстроўвае ход аўтарскіх разважанняў і практычных памкненняў у працэсе дасянення мэты навуковай работы.
V.III. Заключэнне
Заключэнне – гэта галоўная частка работы, у якой падводзяцца вынікі дыпломнай работы. Калі ўступ – гэта незавершанае заключэнне, то заключэнне – эта завершаны ўступ.
У заключэнні коратка выкладаецца асноўны змест дыпломнай работы з паслядоўным адлюстраваннем зместу этапаў работы.
У фінале заключэння студэнт фармулюе вывады, да якіх ён прыйшоў у выніку свайго даследвання, а таксама дае канкрэтныя рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў і робіць прапановы па далейшаму ўдасканальванню дзейнасці устаноў культуры і мастацтва і інш. у сферы святочнай культуры.
Уступ і заключэнне складаюць аснову даклада, з якім студэнт выступае на абароне дыпломнай работы.
V.IV. Бібліяграфія
Спіс выкарыстанай літаратуры па тэме дыпломнай работы складаецца па главах, або ў агульным плане з абавязковым захоўваннем алфавітнага парадку пры пералічэнні прозвішчаў аўтараў і назваў іх твораў.
На літаратурныя матэрыялы, выкарыстаныя ў даследванні, аўтар робіць спасылкі ў тэксце работы на кожнай старонцы. Даслоўнае цытаванне літаратурных крыніц заключаецца ў двукоссе, пад якім у канцы цытаты ставіцца парадкавы нумар крыніцы і старонка літаратурнага твора, які задакументаваны ў спісе літаратуры.
VI. Афармленне дыпломнай работы.
Дыпломная работа афармляецца па наступных правілах:
Работа выконваецца на стандартных лістах белай паперы фармата
А – II ( 210 -292 см), а таксама ў электронным варыянце;
Тытульны ліст выконваецца ў суадносінах з устаноўленым узорам;
На тытульным лісце павінны быць наступныя звесткі: назва міністэрства, універсітэта, факультэта, кафедры, на якой выконваецца дыпломная работа; тэма дыпломнай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта-дыпломніка ( поўнасцю, без скарачэнняў); ініцыялы, вучонае званне і вучоная ступень навуковага кіраўніка работы , мастацкага кіраўніка курса; подпіс загадчыка кафедры аб допуску да абароны.
За тытульным лістом ідзе змест з нумерацыяй старонак, уступ, асноўная частка з падзелам на главы і параграфы дыпломнай работы, заключэнне, бібліяграфія, дадатак;
Дыпломная работа павінна быць зшыта і пранумеравана згодна зместа;
Аб’ём асноўнага тэкста не менш 50-60 старонак праз два інтэрвалы. Усе старонкі тэкста і дадатка нумаруюцца арабскімі лічбамі;
Тэкставая частка падзяляецца на главы, параграфы з указаннем бібліяграфічных звестак пра першакрыніцы, з якіх узяты цытаты;
Дыпломная работа, якая аформлена і дапушчана да абароны, павінна мець:
Пісьмовы водзыў навуковага кіраўніка;
Знешнюю рэцэнзію;
пратакол прыёма дыпломнай камісіі. VII. Падрыхтоўка да абароны і абарона дыпломнай работы.
Закончаную дыпломную работу, падпісаную студэнтамі і кансультантамі, разглядае навуковы кіраўнік, які са сваім пісьмовым водзывам перадае работу загадчыку кафедры. Загадчык кафедры на падставе гэтых матэрыялаў вырашае пытанне аб дапушчэнні студэнта да абароны і робіць аб гэтым адпаведны запіс у рабоце. У выпадку, калі загадчык кафедры не лічыць магчымым дапусціць студэнта да абароны, гэтае пытанне разглядаецца на паседжанні кафедры з удзелам навуковага кіраўніка. Пратакол паседжання кафедры прадстаўляецца праз дэкана факультэта на зацвярджэнне рэктару універсітэта.
У ходзе падрыхтоўкі да абароны студэнт складае на дыпломную работу рэферат, у якім піша асноўны змест работы, робіць вывады і дае рэкамендацыі.
Абарона дыпломнай работы праводзіцца на адкрытым паседжанні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, якая складаецца з ліку вядучых спецыялістаў у сферы святочнай культуры, прадстаўнікоў адміністрацыі ўніверсітэта, выкладчыкаў кафедры рэжысуры абрадаў і свят.
Дата і час абароны дыпломных работ вызначаецца дэканатам факультэта. Члены камісіі папярэдне знаёмяцца са зместам дыпломных работ.
Непасрэдна сама абарона адбываецца наступным чынам:
Перад Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіяй зачытваецца прадстаўленне на дыпломную работу ад кафедры – прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта, тэма дыпломнай работы, звесткі аб навуковым кіраўніку і рэцэнзентах, рэцэнзіі.
б.Студэнт робіць даклад, у якім абгрунтоўвае значэнне тэмы для сучаснага развіцця святочнай культуры, указвае мэту, задачы і методыку даследвання, дакладна і сцісла раскрывае змест работы, яе вывады, дае рэкамендацыі, а таксама магчымасць выкарыстання вынікаў даследвання у практычнай рабоце ўстаноў культуры і мастацтва Беларусі.
Даклад студэнта суправаджаецца паказам відэафільма аб свяце, у якім раскрываюцца формы стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы, усе святочныя дзеянні у кампазіцыйнай пабудове ( экспазіцыя, пачатак, развіццё дзеяння, кульмінацыя, апафеоз, фінал свята). Асобую ўвагу ў відэафільме трэба звярнуць на вобразнае вырашэнне свята і масава-гульнёвыя дзеі, якія далучаюць да ўдзелу розныя узроставыя і сацыяльныя катэгорыі насельніцтва. Працягласць відэафільма – 12- 15 хвілін.
в.Члены Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі задаюць студэнту пытанні па зместу дыпломнай работы, студэнт адказвае на пытанні, якія ўзніклі ў членаў камісіі.
г.Зачытваецца водгук рэцэнзента дыпломнай работы, студэнт адказвае на заўвагі рэцэнзента.
Д.Гучыць водук навуковага кіраўніка дыпломнай работы.
Пасля абароны дыпломных работ з усімі студэнтамі каміія абмяркоўвае вынікі абароны і выстаўляе адзнакі.
Крытэрыямі адзнак з’яўляюцца якасць работы, вольнае валоданне студэнтам распрацаваным матэрыялам і паўната адказаў на пытанні членаў камісіі, тэарэтычная і практычная якаць работы.
VIII. Крытэрыі ацэнкі дыпломнай работы
№ п/п |
Крытэрыі ацэнкі |
Балы |
1 |
Работа выканана: |
|
А) па ініцыятыве студэнта Б) па заяўке арганізацыі |
|
|
В) пад кіраўніцтвам галоўнага рэжысёра свята ў якасці рэжысёра састаўной часткі або эпізода святочнай дзеі |
|
|
2 |
Навізна і арыгінальнасць: |
|
А) работа выканана па традыцыйнай схеме |
|
|
Б) па арыгінальнай задуме пастаноўшчыка |
|
|
3 |
Вобразнае рашэнне свята: |
|
А) Музычнае рашэнне свята |
|
|
Б) сцэнаграфія В) Пластыка-харэарафічнае рашэнне |
|
|
4 |
Рэальныя героі і роль у свяце: |
|
А) актыўныя удзельнікі свята |
|
|
Б) пасіўныя глядачы |
|
|
5 |
Прыёмы актывізацыі глядачоў: |
|
А) абрадава-рытуальныя, Б) цырыманіяльныя, В)масава-гульнёвыя дзеі |
|
|
|
|
|
6 |
Сцэнарна-рэжысёркая распрацоўка: |
|
А) Якасць літаратурнага сцэнарыя |
|
|
Б) Дакладнасць рэжысёрскіх фармуліровак тэмы,ідэі, сцэнарна-рэжысёрскага хода, архітэктонікі, вобразнага вырашэння тэмы, эпізодаў |
|
|
7 |
Рэжысёрскае увасабленне |
|
А) выкананы ўсе раздзелы |
|
|
Б) прыблізна да схемы |
|
|
8 |
Якасць афармлення дыпломнай работы: |
|
А) адпаведнасць стандарту |
|
|
Б) з незначнымі адыходамі ад стандарта |
|
|
9 |
Адзнака камісіі па прыёму дыпломнай работы: |
|
А) здавальняючая (4,5 балаў) |
|
|
Б) добрая ( 6,7,8 балаў) |
|
|
В) выдатная (9,10 балаў) |
|
|
10 11 |
Адзнака кіраўніка дыпломнай работы: |
|
А) здавальняючая (4,5 балаў) |
|
|
Б) добрая (6,7,8 балаў) |
|
|
В) выдатная (9,10 балаў) |
|
|
12 |
Адпаведнаць выканання графіка распрацоўкі і ўвасаблення дыпломнай работы: |
|
А) не адпаведнасць |
|
|
Б) поўная адпаведнасць |
|
|
|
|
|
13 |
Адказы на пытанні членаў Д Э К: |
|
А) здавальняюча(4,5 балаў) |
|
|
Б) добра(6,7,8 балаў) |
|
|
В) выдатна (9,10 балаў) |
|
|
14 |
Адзнака за абарону дыпломнай работы |
|
15 |
Агульная адзнака |
|
Адзнака дыпломнай работы выстаўляецца на закрытым паседжанні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі шляхам адкрытага галасавання, афармляецца пратаколам, пасля чаго агалошваюцца вынікі абароны.
Пасля абароны экземпляр дыпломнай работы захоўваецца на кафедры, мае статус аўтарскай працы, на якую робяцца спасылкі пры неабходнасці выкарыстання яе матэрыялаў у іншых работах выкладчыкаў, практыкаў культасветработы, навуковых супрацоўнікаў.
IX. Дадатак.
IX.I. Вытворчыя аспекты мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята:
Генеральны план дэкарыравання свята;
Карта-схема альбо план размяшчэння зон дзеяння;
Эскізы: сцэнічных пляцовак, буйнамаштабных лялек, піратэхнічных фігур, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі (афішы, запрашальныя білеты і г.д.);
Схемы вузлавых мізансцэн;
Службовая дакументацыя.
IX.II.. Узор афармлення тытульнага ліста дыпломнай работы .
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”
ФАКУЛЬТЭТ ТРАДЫЦЫЙНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ І СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА
Кафедра рэжысуры абрадаў і свят
Назва тэмы дыпломнай работы.
Дапушчана да абароны: Дыпломная работа студэнта
Загадчык кафедры ______курса ____групы
рэжысуры абрадаў і свят ( прозвішча, імя, імя па бацьку)
(прозвішча, імя, імя па бацьку,
вучонае званне, ступень)
___________________________
“_____”__________201__года
Навуковы кіраўнік
(прозвішча, імя, імя па бацьку,
пасада, вучонае званне, ступень)
__________________________
Мастацкі кіраўнік курса
-----------------------------------------------
(прозвішча, імя, імя па бацьку,
пасада, вучонае званне, ступень)
Мінск – 21__года
IX.III. Узор афармлення зместа дыпломнай работы
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………….2
Асноўная частка:
Глава 1. Народныя рамёствы як форма творчага самавыяўлення асобы
1.1. Станаўленне і развіццё народных рамёстваў і промыслаў на тэрыторыі Беларусі……………………………………………………………………………6
1.2. Кірмаш як форма рэалізацыі вырабаў народных майстроў……………...18
1.3.Святы народных рамёстваў на Беларусі……………………………………23
Глава 2. Народныя рамёствы на сучасным этапе
(РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЭКТ СВЯТА)
2.1. Творчая заяўка на правядзенне свята…………………………………….27
2.2 Задума і яе кампаненты…………………………………………………….30
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята………………………………..34
2.4. Рэжысёрскае ўвасабленне свята ……………………………………... ..38
2.5 Арганізацыйна-вытворчы план свята………………………………………45.
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….57
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС……………………………………………………….62
ДАДАТАК………………………………………………………………………..63
IX.IV.. Графік выканання дыпломнай работы
№ п/п |
Этапы падрыхтоўкі дыпломнай работы |
Тэрміны выканання |
1 |
Выбар тэмы для дыпломнай работы . Установачная кансультацыя |
|
2 |
Распрацоўка навукова-даследчай часткі дыпломнай работы:
|
|
3 |
Распрацоўка практычнай часткі дыпломнай работы (рэжысёркі праект) |
|
4 |
Прадстаўленне папярэдняга варыянта дыпломнай работы |
|
5 |
Дапрацоўка дыпломнай работы з улікам рэкамендацый кіраўніка |
|
6 |
Афармленне дыпломнай работы, афармленне афіцыйных дакументаў: пратакола прыёма і знешняй рэцэнзіі |
|
7 |
Прадстаўленне дыпломнай работы навуковаму кіраўніку для заключэння (рэцэнзіравання)) |
|
8 |
Атрыманне студэнтам заключэння кіраўніка навуковай работай |
|
IX.V. Узор пратакола прыёма дыпломнай работы Пратакол
прыема дыпломнай работы студэнта ____ групы кафедры рэжысуры абрадаў і свят факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва па спецыяльнасці “ Рэжысура свят” ( па напрамках ) Напрамак спецыяльнасці 1-17 01 05-01 Рэжысура свят ( народныя ) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
__________________________________________________________________________
( прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта)
За перыяд з __________ 21_ г. па _______21______ г.
студэнт (ка) ____________________________________________________________________
падрыхтаваў (ла) з (у) ____________________________________________________________
(указаць поўнае найменаванне дзяржаўнай, грамадскай або прыватнай
арганізацыі, калектыва або установы і іх адрас )
__________________________________________________________________________________
прадставіў (ла) ______________________________________________________________
(указаць назву і форму дыпломнай работы)
________________________________________________________________________________________________________________________________________
____________________________________________________________________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________________________________________________________________
Праглядзеўшы прадстаўленую праграму, камісія адзначае: ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
І прымае з адзнакай ( па дзесяцібальнай сістэме)_____________________________________________________________
Старшыня камісіі_____________________________________________________ ________________________________________________________________________________________________________________________________________
( Прозвішча, імя, імя па бацьку паада, месца работы і подпіс )
Члены камісіі: ( прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада і подпіс)
___
________________________________________________________________________
________________________________________________________________________
________________________________________________________________________
________________________________________________________________________ М.П. “______»________________________
IX.VI. Пратакол
абмеркавання дыпломнай работы
(назва работы)
студента кафедры рэжысуры абрадаў і свят факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
______________________________________________________________
( прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта)
Прысутнічалі :
(Прозвішчы, імя, імя па бацьку, месца іх работы і пасада, не больш пяці чалавек ) _________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
(тэкст выказвання )
Прозвішча, імя, імя па бацьку _________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
(тэкст выказвання)
Прозвішча, імя, імя па бацьку. _________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
(тэкст выказвання )
Прозвішча, імя, імя па бацьку _________________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________ і г.д.
Пастанавілі: ____________________________________________________
____________________________________________________
( прапануемая адзнака за дыпломную работу)
1.______________________________________________________________
2.______________________________________________________________
3.______________________________________________________________
4.______________________________________________________________
5. _____________________________________________________________
(Прозвішчы, імя, імя па бацьку абмяркоўваючых і іх подпісы)
М.П. «______»_____________________ 201_ г.
IX.VII. Узоры службовай дакументацыі рэжысёра свят:
I. Графік пасяджэнняў аргкамітэта
Дата |
Час |
Месца правядзення |
Змест Пасяджэння |
Каго выклікаюць |
Адказныя за правядзенне |
24.04. |
12.00 |
Палац культуры (вялікая зала) |
Абмеркаванне мастацкага афармлення |
1.Старшыня аргкам. 2.Галоўны мастак 3.Галоўны рэжысер 4.Дырэктар свята 5.Кіраўнікі арганізацый гандлю і інш.
|
|
2.Рабочы план падрыхтоўкі свята
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказны за выкананне (службовы тэлефон) |
1 |
Выпуск рэкламнай прадукцыі |
02.03.05. |
Семашко Ю.П. сл.т. 266-32-45 |
3. План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята
№п/п |
Назвы відаў работ і матэрыялаў |
Адзінка вымярэння |
Кол-сць |
Кошт работ адзінкі матэрыялу |
сума |
Тэрмін выканання |
Адказны за выкананне (службовы тэлефон) |
1 |
Набыцце ДВП 2,8х8м |
ліст |
6 лістоў |
22 000 р. |
132000 р. |
15.03 |
Трасцянскі А.С. т.225 65 78 |
4.План творчага забеспячэння свята
№п/п |
Назвы відаў творчай работы
|
Назвы калектываў, якія выконваюць работу |
Прозвішчы кіраўнікоў |
Службовы і дамашні тэл. |
Тэрмін выканання |
Адказны за выкананне (службовы тэлефон) |
1 |
Распрацоўка і ўвасабленне фальклорна-харэаграфічнай кампазіцыі "Дажынкі".
|
Фалькл.гурт "Церніца” 2.Фалькл.гурт "Суседзі” З.Ансамбль танца "Крыніца” |
Патрыкееў І.І Сусько М.Г. Аляшкевіч 3.І |
25-86-72 35-36-28 75-23-74 21-36-33 65-22-21 72-31-44
|
15.08 |
Закіраў А.Г. сл.т. 275-23-45 |
5.Графік работы аўтатранспарту свята
дата |
Нумар аўтобуса |
Прозвішча,імя,імя па бацьку шафера |
Час і месца прыбыцця на аўтавакзал свята |
Час адпраўлення за калектывамі |
Назва калектыву |
Месца дыслакацыі калектыву |
Месца дастаўкі калектыву |
Час адпраўлення калектыву са свята |
06.07 |
БУК 65-96 |
Працько Іван Мікалаевіч
|
17.00.ДК прафсаюзаў |
17.20 |
Ансабль “Раніца” |
ДК “Юнацтва” вул.Варвашэні, 20, тэл. 758319 |
в. Вязынка Мінскага раена (музей Я.Купалы)
|
07.07. 4.45 |
6.Музычная партытура
№ п/п |
Назва эпізоду
|
Назва музычнага фрагмента |
Рэпліка на пачатак музычнай дзеі |
Тэхнічны спосаб |
Узровень гучання |
Даўжыня гучання |
Рэпліка на зняцце гуку |
Тэхнічны спосаб выкл. гуку |
1 |
Адкрыцце свята |
Фанаграма "0й, рана на Івана” |
Указанне рэжысера |
Увядзенне гуку праз мікшыр. пульт на магнітафоне № I
|
8 |
2 мін. |
Выезд Купалінкі на кані |
Мікшыраванне гуку |
7 . Светлавая партытура
№п/п |
Назва эпізоду |
Змест, светлавога фрагмента, колер |
Рэпліка на пачатак светлавой дзеі |
Нумар светлавога апарата |
Магутнасць светлапатоку (ў % ) |
Рэпліка на зняцце святла |
Тэхнічны спосаб вываду святла з дзеі |
1 |
"Шляхецкі баль" |
Падсветка сцэны ў ружова-белы колер, калон – у чырвоны колер |
Фанаграма з “Полацкага сшытка” |
Пражэктары № 1,15,27,32. |
№1, 15-25%; № 27-32 – 80% |
Указ. рэжысера |
№ 27, 32 – адключыць, № 1, 15 – вывесці праз мікш. пульт |
8.Партытура тэхнічных перастановак
№п/п |
Назва эпізоду |
Мастацкае афармленне дэталяў |
Рэпліка на пачатак перастаноўкі |
Месца ўсталявання дэталяў, прадметаў, рэчаў |
Рэпліка на эвакуацыю дэталяў мастацкага афармлення |
Месца эвакуацыі |
1 |
“Паходня творчасці” |
Усталяванне выяў каляднай маскі, пудзіла зімы, птушкі, яйка, бярозкі, кастра, снапа, крэслаў |
Выступленне фальклорнага ансамбля “Валачобнікі” на авансцэне. |
Усталяванне сімвалаў свят і крэслаў у паўкола па трэцяму плану куліс |
Перакрыцце сцэны трэцім суперам |
Правы бок сцэны |
9. Графік правядзення рэпетыцый
№п/п |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Назва эпізоду, нумара ці віду рэпетыцыі |
Каго выклікаць на рэпетыцыю |
Адказны за правядзенне рэпетыцыі |
1 |
04.06.09. |
17.00-19.00 |
Урочышча Даламаха |
“Звіні, наваколле” |
Фальклорны ансамболь “Наваколле” і З. Базыленка |
Макарэвіч М.П., т. 258.76.33 |
10. Выпіска на касцюмы, абутак і галаўныя уборы
№ п/п |
персанаж |
выканаўца |
Касцюмы, памер |
Абутак, памер |
Галоўны ўбор, памер |
Дадатак |
1 |
Дзед-пачынальнік
|
В.Бычок |
Світка -56/4п., кашуля -54/4п., штаны – 54/4п.,
|
Валенкі -45п., |
Шапка-аблавуха – 58п 58п.,
|
Да світкі прымайстраваць горб са старай вопраткі |
11. Выпіска на парыкі, грым, наклейкі
№п/п |
Персанаж |
Выканаўца |
Парык |
НаклейкІ |
Грым |
Дадатак |
1 |
Дзед- пачынальнік
|
В. Бычок |
Накладка на галаву з пянькі |
Барада з пянькі |
Кармін або бураковы сок на шчокі |
|
12. Выпіска на рэквізіт, бутафорыю
№ п/п |
Персанаж
|
Выканаўца |
Выдаецца на рукі |
Выдаецца на пляцоўку дзеяння |
Хто выносіць |
дадатак |
1 |
Дзед- пачынальнік
|
В. Бычок |
Кій, табакерка |
Вянок |
Жораў |
|
13. Пералік прызавога фонду
№ п/п |
Назва прыза |
Прызначэнне
|
Колькасць |
Кошт адзінкі |
Агульны кошт |
Адказны за набыце |
1 |
Хлеб-соль |
Для дарэння гасцям свята |
10 |
|
|
|
2 |
Керамічная ваза |
Конкурс ганчароў |
1 |
|
|
|
3 |
Набор спец. інструментаў |
Конкурс рэзчыкаў па дрэве |
3 |
|
|
|
4 |
Гармонік |
Конкурс гарманістаў |
2 |
|
|
|
5 |
Жывы баран |
Конкурс барцоў |
1 |
|
|
|
6 |
Печаныя птушкі с цеста |
Дзяцячая гульнявая праграма |
30 |
|
|
|
7 |
Жывы певень |
Прызавы слуп |
1 |
|
|
|
8 |
Боты |
-//- |
1 |
|
|
|
9 |
Шкатулка |
-//- |
1 |
|
|
|
10 |
Яблыкі |
Атракцыен “Не ляпніся ў лужу” |
35 |
|
|
|
14. Партытура рэжысера
№ п/п |
Назва эпізоду |
падзея |
архітэктоніка |
Задачы выканаўцаў |
мізансцэны |
Рэжысерскі акцэнт |
|
|
|
|
|
|
|