Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дыпломная работа студэнта.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
81.5 Кб
Скачать

V.I. Уводзіны

Пры напісанні ўводзін да сваёй работы студэнт павінен:

  • Абрунтаваць выбар тэмы, адзначыць яе актуальнаць і сацыяльную значнасць, праблематыку;

  • сфармуляваць мэту і задачы тэарэтычнага даследвання і практычнай часткі ( пастаноўкі) дыпломнага свята;

  • вызначыць метадычныя прынцыпы і метады даследвання ( аналіз літаратуры, этнаграфічныя назіранні і апытанні, гутаркі, анкетаванне, інтэрв’юіраванне, аналіз сцэнарыяў аналагічных свят папярэдніх гадоў, відэафільмаў з запісамі свята і інш.);

  • выявіць агульныя накірункі пастаноўкі дыпломнага свята;

  • выявіць крыніцы даледвання і даць характарыстыку вывучанасці пастаўленай праблемы ў літаратуры;

  • Адзначыць навуковую навізну тэарэтычнага даследвання і практычнага значэнне дыпломнага свята;

  • Раскрыць структуру і аб’ём дыпломнай работы.

V.II. Асноўная частка.

Самая вялікая па аб’ёму частка дыпломнай работы складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак, як правіла, з дзвюх главаў, якія у сваю чаргу , маюць не менш двух параграфаў.

  • структура тэарэтычнага даследвання

Першая глава з’яўляецца навукова-тэарэтычным даследваннем, якое раскрывае тэндэнцыі развіцця разглядаемага студэнтам святочнага дзеяння на розных гістарычных этапах.

У гэтай главе неабходна:

  • на аснове вывучэння гістарычных, архіўных і фальклорных крыніц вызначыць агульнанацыянальныя традыцыі, тэрытарыяльныя і мясцовыя асаблівасці правядзення абранага свята;

  • традыцыйную кампазіцыйную пабудову;

  • сімволіку і семантыку абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей;

  • раскрыць традыцыйныя формы стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы;

  • вызначыць традыцыйны парадак правядзення абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей;

  • з фальклорна-этнаграфічных, мастацкіх крыніц і ў выніку апытання носьбітаў фальклора раскрыць вусна-паэтычныя, музычныя, пластыка-харэаграфічныя творы, якія традыцыйна выкарастоўваліся ў свяце дадзенай мясцовасці (прыказкі, казкі, легенды, паданні, песні, танцы, карагоды, музыка, лічылкі, дражнілкі і г.д.);

  • у выніку аналіза мясцовага перыядычнага друку, публікацый мясцовых аўтараў выявіць сучасныя абрады, рытуалы, гульні і г.д., якія адлюстроўваюць тэматыку свята;

  • раскрыць сучасны стан абранага ім свята;

  • высвятліць дзейнасць устаноў культуры і мастацтва па адраджэнні, захаванні і развіцці народных традыцый у сучаснай святочнай культуры Беларусі, творчаму пераасэнсаванню і стварэнні на аснове мастацкіх здабыткаў мінулых пакаленняў новых святочных формастварэнняў, разглядае пазітыўныя і негатыўныя тэндэнцыі ў гэтым працэсе.

  • Змест рэжысёрскага праэкта свята.

Другая глава - рэжысёрскі праэкт свята, структура якога распрацавана і апрабіравана на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ўяўляе сабой праграму ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі і ўвасаблення святочных дзей абранага студэнтам свята, а таксама вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных і фінансавых аспектаў іх увасаблення. У структуру рэжысёрскага праэкта ўваходзіць:

1.Творчая заяўка на правядзенне свята;

  1. Задума свята і яе кампаненты;

  2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка святочных дзей;

  3. Рэжысёрскае ўвасабленне свята.

- ЗМЕСТ РАЗДЗЕЛАЎ РЭЖЫСЁРСКАГА ПРАЭКТА:

  1. Творчая заяўка на правядзенне свята.

Творчая заяўка на правядзенне свята - гэта пачатковы этап падрыхтоўкі святочных дзей, які можа адбывацца па-рознаму: з сацыяльнага цi прыватнага заказу, абумоўленага неабходнасцю адлюстравання падзеi ў жыццi грамадства, калектыву, асобы; са з’яўлення новай аўтарскай iдэi, у якой прапануюцца святочныя формаўтварэннi або новыя рашэннi i творчыя падыходы да ўжо iснуючых святочных дзеянняў. Але ў любым выпадку на пачатковым этапе перад яго iнiцыятарамi паўстае шэраг творчых і арганiзацыйных пытанняў. Перш за ўсё гэта стварэнне iнiцыятыўнай групы з лiку творчых работнiкаў i заказчыкаў (або прадстаўнiкоў арганiзацыi, прадпрыемства, дзе мяркуецца ўвасобiць прапануемую ўрачыстасць), якiя ў далейшым будуць займацца распрацоўкай, арганiзацыяй i правядзеннем свята.

Работа любой iнiцыятыўнай групы, незалежна ад маштабу ўвасабляемай дзеi, складаецца з пастаноўкi агульных задач яе рэалiзацыi.

Творчая заяўка на правядзенне свята раскрывае наступнае:

  • Актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі, увасабляемай у свяце;

  • Мэта і задачы практычнай пастаноўкі свята;

  • Навізна свята альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі;

  • Арганізацыі, зацікаўленныя ў правядзенні свята;

  • Месца правядзення свята;

  • Абгрунтаванне тэрміну і часу правядзення свята

  • Папярэдні варыянт праграмы свята

  • Папярэдні каштарыс свята

2.Задума і яе кампаненты:

  • Звышзадача свята;

  • Адрас свята (узрост, сацыяльны статус людзей)

  • Архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці месца правядзення свята

  • Форма ўвасаблення свята (рэстаўрацыя, рэканструкцыя, трансфармацыя,або новае святочнае формастварэнне на аснове гістарычнага факта, падзеі, дакумента, твора вусна-паэтычнай творчасці)

  • Канчатковы варыянт праграмы свята.

3.Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята:

  • Разгорнуты сцэнарны план ( апісанне святочных дзей без літаратурных тэкстаў);

  • Літаратурны сцэнарый свята: апісанне месца дзеі ( рытуальных, сцэнічных і масава-гульнёвых пляцовак); паслядоўнае выкладанне зместа дзеі на кожнай пляцоўцы; тэксты вядучых, маналогі і звязкі паміж нумарамі і эпізодамі дзеяння; тэксты кожнага выканаўца; апісанне светлавых, гукавых , шумавых, кіна, відэаэфектаў, дзей; апісанне і графічная выява мізансцэн; распрацоўка мастацкага афармлення; выкладанне прыёмаў актывізацыі глядачоў; размеркаванне дзеяння па часу, апісанне дзей з тэкстамі і рэмаркамі.

  • Ідэйна-тэматычны аналіз:

  • тэма (кола пытанняў і праблема як галоўнае пытанне, якое падымаецца ў творы);

  • ідэя (галоўная думка аўтара, яго асноўны вывад, аўтарская адзнака адлюстраваных падзей.

Агульны сцэнарны план ( або праграма) свята ў кампазіцыйнай пабудове:

  • экспазіцыя (увод гледачоў у курс адбываючыхся падзей),

  • пачатак свята (адкрыццё святочнай дзеі ва ўрачыстых абставінах),

  • развіццё дзеі ( мерапрыемствы паліфанічнаа або паслядоўнага монадзеянне, якія раскрываюць тэму свята),

  • кульмінацыя (найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці святочных дзей),

  • фінал (завяршэнне свята).

  • Сцэнарна – рэжысёркі ход – прыём, які аб’ядноўвае усе часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае (расказ, аповяд. падарожжа, экскурсія, інтэрвью, успаміны, конкурс, хроніка падзей, справаздача і інш.).

  • Мастацкі вобраз свята (аўтарская ідэя, увасобленая ў архітэктурна-дэкаратыўным, музычным і пластычным вырашэннях):

  • у дэкаратыўнам увасабленні - прасторавае вырашэнне свята, генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята ( план размяшчэння зон дзеяння), план размяшчэння дэкарацый на сцэне, эскізы і тэхналагічнае рашэнне дэкарацый, касцюмаў (і іх трансфармацыя), сцэнічных пляцовак, буйнамаштабных лялек, піратэхнічных фігур, рэквізіта, бутафорыі, друкаванай прадукцыі;

  • у музычным увасабленні – прнцыпы музычнага рашэння, мелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, адбор музычных і вакальных нумароў і спосабы іх падачы ( жывое выкананне або механічны запіс).

  • у пластычным увасабленні – чарцяжы пабудовы вузлавых пластычных фрагментаў і службовых мізансцэн святочных дзей.

- Эпізоды свята (эпізод – частка дзеі, якая мае адносна самастойнае значэнне, аўтаномную альбо падпарадкаваную агульнай тэме свята і развіваецца згодна ўласцівай ёй кампазіцыі).Структурныя кампаненты эпізодаў святочных дзей:

* вобразная назва эпізода,

  • пералік дзей эпізода,

  • кампазіцыйная пабудова,

  • выканаўцы дзеяння,

  • задачы выканаўцаў,

  • пластычнае вырашэнне дзей,

  • музычнае рашэнне,

  • рэжысёрскі акцэнт.

  • Характарыстыка дзеючых асоб і задачы выканаўцаў ( пры наяўнасці ў свяце тэатральных або разгорнутых сюжэтных тэатралізаваных дзей): знешнія і ўнутраныя якасці персанажаў, іх узаемаадносіны, учынкі персанажаў і іх прычынна-следчыя сувязі, адносіны да іншых дзеючых асоб, да падзей і канфліктаў, зерне вобраза як галоўная якасць персанажа, з якой выцякаюць яго учынкі.

  1. Рэжысёрскае ўвасабленне свята

  1. Работа з мастаком (распрацоўка мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята):

Стварэнне карты-плана свята, эскізаў прадукцыі дэкаратыўнага афармлення, выраб чарцяжоў рабочага праекта. Распрацоўка творчых, матэрыяльна-тэхнічных і арганізацыйных задач і кантроль за іх выкананнем; замалёўка агульнага плана размяшчэння зон святочнага дзеяння і канкрэтных апорных пунктаў кожнай святочнай зоны, распрацоўка афармлення комплексна-ансамблевага ўбранства свята (сцягі, перацяжкі, флажковыя сістэмы, дэкор асвятляльных апор, будаўнічых кранаў, выставы нагляднай агітацыі, трыбуны, сцэнічныя пляцоўкі). Аб’ёмныя, статычныя (замацаваныя на месцах) і дынамічныя (рухомыя, пераносныя і інш.) элементы. Выкарыстоўванне паветраных шароў, аэрастатаў, аэразондаў, верталётаў. Стварэнне комплекснага плана светлавога афармлення горада, выкарыстоўванне электраілюмінацыі вуліц, плошчаў шматкаляровымі гірляндамі, размешчанымі ў некалькі радоў на расцяжках папярок вуліц, контурнай ілюмінацыі карнізаў дамоў, рэльефаў мастоў, набярэжных, разнастайныя ілюмінацыйныя элементы, святлодынамічныя карціны, светлавыя фантаны, бягучыя светлавыя радкі, контурную і аб’ёмную ілюмінацыю дрэў, маштабных святлокінетычных устройстваў, комплексаў з экранамі.

Эксізы часовых і перасоўных сцэнічных пляцовак на адкрытым паветры. Часовыя пляцоўкі (розных канфігурацый пераходныя масткі - сцэнічныя пляцоўкі, пляцоўкі на аснове велікагрузных аўтамабіляў, чыгуначных платформаў і баржаў) асаблівасці іх канструкцый. Перасоўныя сцэнiчныя пляцоўкі (педжэнты) — аб’ёмныя перасоўныя ўстаноўкі (трамваі, чыгуначныя платформы, павозкі, трактары, аўтамабілі, электракары, вела- і мотаплатформы, баржы, цеплаходы і інш.) як галоўны мастацкі сродак самастойнай шырокамаштабнай тэатралізаванай дзеі. Падвешаныя, дынамічныя, здольных да перамяшчэння ў паветры пляцоўкі ( на аснове магутнай будаўнічай тэхнікі - пад’ёмных кранаў, тэлескапічных аўтавышак або электрапад’ёмнікаў, размешчаных на столі). ”Фрай” як разнавіднасць балагана. Сцэнiчныя пляцоўкі на вадзе, іх асаблівасць і разнавіднасці (плавучая сцэна з лебядзінымі крыламі-экранамі тэлепраекцыі, сцэна — гітара, пантоны або баржы і цеплаходы). Сцэнічныя пляцоўкі на адкрытым паветры па прынцыпе адзінай устаноўкі ( фасады замкаў, манастыроў, сучасных архітэктурных ансамбляў або ландшафтнае асяроддзе). Стварэнне карты-плана свята, эскізаў прадукцыі дэкаратыўнага афармлення, выраб чарцяжоў рабочага праекта.

Распрацоўка эскізаў касцюмаў, бутафорыі, рэквізіта для кожнага канкрэтнага персанажа і тыповых касцюмаў для удзельнікаў масавых выступленняў і спосабы трансфармацыі касцюмаў, грыма. Увязванне на аснове кантрастнага прынцыпу колераў касцюмаў з колерамі архітэктурнага і ландшафтнага асяроддзя свята.

Распрацоўка святочнага феерверку ( эскізаў канструкцый піратэхнічных фігур, мастацкіх піратэхнічных кампазіцый).

  1. Мізансцэніраванне – распрацоўка галоўнах мізансцэн, тэхнічных перастановак, а таксама службовых пераходаў (планіроўка дзеяння): распрацоўка ў літаратурна-графічным выглядзе пераходаў выканаўцаў у час дзеі.

  1. Работа галоўнага рэжысёра з рэжысёрам і харэографам кожнага эпізода ( падбор творчых калектываў і асобных выканаўцаў, распрацоўка схемы мастацка-дэкаратыўнага, пластычнага і музычнага рашэння кожнага канкрэтнага дзеяння, вырашэнне прасторавага і вобразнага малюнкаў, вызначэнне зместа работы з выканаўцамі, графік і арганізацыя правядзення рэпетыцый)

  1. Работа галоўнага рэжысёра з музычным кіраўніком: вызначэнне прынцыпаў музычнага дзеяння, пастаноўка творчым калектывам задач падрыхтоўкі новых музычных нумароў, арганізацыя і правядзенне музычных рэпетыцый і свята.

  1. Работа галоўнага рэжыёра з гукарэжысёрам ( вызначэнне прынцыпаў гукавога афармлення свята, аптымальнай гукавой апаратуры для кожнай пляцоўкі святочнага дзеяння, падбор музычных і шумавых нумароў, запіс, перазапіс і мантаж фанаграм свята, складанне музычна-шумавой партытуры кожнага эпізода, арганізацыя правядзення рэпетыцый і свята.

  1. Работа з выканаўцамі: рэпетыцыйны працэс (застольныя, мантажныя, зводныя, прагонныя і генеральныя рэпетыцыі).

  • Арганізацыйна-вытворчы план свята:

  1. Палажэнне аб правядзенні свята.

  • Адным з важнейшых аспектаў задумы будучай дзеі з’яўляецца распрацоўка палажэнняя аб правядзеннi свята. У палажэннi вызначаюцца мэты i задачы свята, умовы яго правядзення, склад аргкамiтэта з пералiкам галоўных адказных асоб. Часам у палажэнне ўключаюць комплекс заданняў, якiя неабходна вырашыць вызначаным арганiзацыям, установам i прадпрыемствам.

  • Калi святочнае дзеянне праводзiцца ў форме фестывалю або ў структуры свята ёсць конкурсы пэўнай накiраванасцi, то ў палажэннi павiнны знайсцi адлюстраванне крытэрыi ацэнак выступлення ўдзельнiкаў, а таксама склад журы. У журы неабходна ўключаць найбольш аўтарытэтных спецыялiстаў у тым жанры мастацтваў або вiдзе народных рамёстваў, спорту, конкурсаў прафесiйнага майстэрства, па якiх праводзiцца спаборніцтва ўдзельнiкаў. Гэта неабходна для таго, каб вынiковае рашэнне аб пераможцах было максiмальна аб’ектыўным i не выклiкала спрэчных пытанняў.

  • Дэталёва распрацаванае палажэнне аб правядзенні свята члены iнiцыятыўнай групы падаюць на разгляд адпаведных дзяржаўных грамадскіх, дабрачынных, прыватных і інш. устаноў, якiя могуць вырашыць пытаннi яго правядзення (калегii розных мiнiстэрстваў, абласныя, гарадскiя або раённыя выканкамы, упраўленнi культуры, грамадскiя i прыватныя арганiзацыi i інш.). На спецыяльным пасяджэннi такой дзяржаўнай, грамадскай ці прыватнай установы або арганiзацыі абмяркоўваюць прапановы iнiцыятыўнай групы, уносяць пэўныя папраўкi i дапаўненні (калi iснуе неабходнасць) i зацвярджаюць палажэнне аб правядзеннi свята.