
- •Дыпломная работа студэнта
- •Патрабованні да падрыхтоўкі
- •III.Тэматыка дыпломнай работы
- •IV. Навуковае кіраўніцтва і рэцэнзіраванне дыпломнай работай.
- •V. Структура дыпломнай работы
- •V.I. Уводзіны
- •V.II. Асноўная частка.
- •V.III. Заключэнне
- •V.IV. Бібліяграфія
- •VI. Афармленне дыпломнай работы.
- •VIII. Крытэрыі ацэнкі дыпломнай работы
- •IX. Дадатак.
- •IX.I. Вытворчыя аспекты мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята:
- •IX.III. Узор афармлення зместа дыпломнай работы
- •Глава 1. Народныя рамёствы як форма творчага самавыяўлення асобы
- •Глава 2. Народныя рамёствы на сучасным этапе
- •IX.IV.. Графік выканання дыпломнай работы
- •IX.V. Узор пратакола прыёма дыпломнай работы Пратакол
- •IX.VI. Пратакол
- •IX.VII. Узоры службовай дакументацыі рэжысёра свят:
IV. Навуковае кіраўніцтва і рэцэнзіраванне дыпломнай работай.
Замацаваныя за студэнтамі навуковыя кіраўнікі дыпломных работ назначаюцца з ліку прафесароў, дацэнтаў, а таксама высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы святочнай культуры.
Кіраўнік дыпломнай работы:
Аказвае дапамогу студэнту ў вызначэнні канчатковага варыянта тэматычнай накіраванасці, мэты і задач дыпломнай работы;
Рэкамендуе неабходную літаратуру: першакрыніцы, нарматыўныя, даведачныя, архіўныя і іншыя матэрыялы па тэме;
Аказвае дапамогу ў распрацоўцы персанальнага каляндарнага графіка работы на ўвесь перыяд дыпломнага праэктавання;
Правадзіць сістэматычныя ( згодна расклада) бяседы са студэнтамі і дае кансультацыі, прызначаемыя па меры патрэбы;
Правярае выкананне работы ( па частках або цалкам) і ўносіць у яе карэктуру;
Інфарміруе кафедру, дэканат ў выпадку нездавальняючай работы студэнта-дыпломніка;
прымае рашэнне аб допуску дыпломнай работы да абароны.
Па прапанове кіраўніка дыпломнага праэкта кафедра мае права запрасіць кансультанта па асобным раздзелам работы, які робіць праверку адпаведнай часткі выкананай студэнтам работы і ставіць на ёй свой подпіс.
Поўнасцю выкананую работу студэнт перадае на водзыў навуковаму кіраўніку.
У водзыве кіраўніка павінна быць адзначана важнаць работы для сучаснага этапа развіцця святочнай культуры. Даецца характарыстыка зробленай работы па ўсіх раздзелах, указваецца адпаведнасць зместа работы мэце. Навуковы кіраўнік падкрэслівае ўклад студэнта ў рашэнне разглядаемай праблемы, ацэньвае ўменне студэнта вырашаць пастаўленыя задачы ва ўмовах канкрэтнай практыкі ў час ўвасаблення свята, яго здольнасць да творчага мыслення, аналіза і абагульнення, указвае ступень самастойнасці работы студэнта, паказвае практычную значнасць работы. У канцы водзыва навуковы кіраўнік выстаўляе рэкамендуемую адзнаку.
Навуковы кіраўнік таксама накіроўвае работу на рэцензію ў месца ўвасаблення дыпломнага свята ( раённы аддзел культуры, або арганізацыю, прадпрыемства і да т.п.), рыхтуе студэнта да абароны дыпломнай работы.
У знешняй рэцэнзіі на дыпломную работу рэцэнзент адзначае:
Актуальнасць тэмы, адпаведнасць рэцэнзуемай работы тэме;
Указвае на добрыя якасці і недахопы работы ў тэарэтычнай распрацоўцы і практычным увасабленні;
Адзначае наяўнаць арыгінальных рашэнняў тэарэтычнага даследвання і практычнай рэалізацыі пастаноўкі;
Падкрэслівае значэнне рэкамендацый для рашэння практычных задач святочнай культуры, або іх недастатковую распрацаванаць;
У канцы рэцэнзіі ўказвае рэкамендуемую адзнаку работы.
V. Структура дыпломнай работы
Дыпломная работа студэнта носіць навукова-практычны характар, яна
падзяляецца на тэарэтычнае даследванне, распрацоўку на гэтай аснове рэжысёрскага праэкта ( творчая заяўка на правядзенне свята, задума свята і яе кампаненты, сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка святочных дзей, рэжысёрскае ўвасабленне свята, арганізацыйна-вытворчы план), а таксама здзяйсненне практычнага ўвасаблення дыпломнага свята.
Дыпломная работа складаецца з наступных частак: уводзіны, асноўная частка, заключэнне, бібліяграфія, дадатак і выніковая дакументацыя.