Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дыпломная работа студэнта.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
81.5 Кб
Скачать
  1. Патрабованні да падрыхтоўкі

кваліфікаванага спецыяліста.

Спецыяліст - рэжысёр абрадаў і свят павінен умець зрабіць распрацоўку навукова-даследчай часткі абранага ім свята, па ўласнай задуме стварыць сцэнарый і на яго аснове здзейсніць пастаноўку беларускага народнага свята каляндарнага цыкла або свята пэўнай жанравай накіраванасці, у структуры якога састаўной часткай з’яўляецца беларускі рытуальна-гульнёвы блок ці масавае свята як комплекс абрадава-рытуальных, цырыманіяльных, канцэртна-відовішчных, спартыўных і масава-гульнёвых дзей.

Аб’екты прафесійнай дзейнасці:

  • Арганізацыя творчага працэса па стварэнні традыцыйных і сучасных святочных дзей або тэатралізаваных святочных форм як на вольным паветры ( ланшафт, плошча, вуліца, стадыён, парк, нетрадыцыйная пляцоўка – архітэктурны комплекс, дах або фасад будынка, падвал, басейн, рака, возера, аэрадромнае поле, карьер, закінутыя будаўнічыя аб’екты і да т.п.), так і ў закрытым памяшканні ( клуб, палац культуры, цырк, канцэртны зал, палац спорта) і інш.

  • Творчая, арганізацыйная і педагагічная дзейнасць у метадычных цэнтрах культуры, установах мастацтва, спартыўных арганізацыях, адукацыйных установах або цэнтрах пазашкольнай работы , аздараўленчых цэнтрах і інш.

Віды прафесійнай дзейнасці, здзяйсняемыя спецыялістам у адпаведнаці з фундаментальнай і спецыяльнай пдрыхтоўкай:

  • Мастацка-творчая;

  • Мастацка-выхаваўчая;

  • Мастацка-педагагічная;

  • Навукова- даследчяая;

  • Экспертна- кансультацыйная

II. Агульныя палажэнні і патрабаванні да дыпломнай работы.

  1. Дыпломная работа студэнта па па спецыяльнасці “ Рэжысура свят” ( па напрамках ) Напрамак спецыяльнасці 1-17 01 05-01 Рэжысура свят ( народныя ) – гэта дакумент, які ўяўляе сабой выніковую кваліфікацыйную работу. Яна змяшчае уводзіны, асноўную частку (навукова-тэарэтычнае даследванне па тэме свята, сцэнарна-рэжысёрскую распрацоўку усіх святочных дзей ( літаратурны сцэнарый, творчую заяўка на правядзенне свята, задуму свята і яе кампаненты), рэжысёрскае ўвасабленне свята, арганізацыйна-вытворчы план свята, заключэнне, бібліяграфію і выніковую дакументацыю ( пратакол прыёма дыпломнай камісіі, пратакол абмеркавання дыпломнай работы) і інш.

  2. Выкананне дыпломнай работы – адзін з асноўных відаў самастойнай работы студэнта на заключным этапе навучання, накіраванай на пашырэнне і замацаванне тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў і ўменняў, атрыманых у вышэйшай навучальнай установе.

Мэта дыпломнай работы – вызначэнне ступені гатоўнасці студэнта да самастойнага рашэння прафесійных задач.

Задачы – сістэматызацыя, замацаванне, пашырэнне і паглыбленне набытых студэнтам за час навучання ў БДУКіМ ведаў, уменняў і навыкаў пры ўвасабленні канкрэтнай творчай распрацоўкі.

МЕТОДЫКА ПАДРЫХТОЎКІ ДЫПЛОМНАЙ РАБОТЫ.

III.Тэматыка дыпломнай работы

Тэматыка дыпломнай работы можа адпавядаць плану святочных мерапрыемстваў арганізацый і ўстаноў, або вызначацца згодна ўласнай задуме студэнта, ці па прапанове галоўнага рэжысёра пэўнага мерапрыемства. Тэматыка дыпломнай работы павінна быць актуальнай, сацыяльна значнай, адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця святочнай культуры.

Студэнт мае права выбару тэмы, жанра, формы, стыля, характара і спосаба ўвасаблення задумы святочнага дзеяння. Калі абранае свята вялікае па маштабу дзеяння або паліфанічнай накіраванасці ( т.е. адначасовае функцыяніраванне некалькіх зон дзеяння, кожная з якіх мае сваю ідэйна-тэматычную накіраванасць, структуру, кампазіцыйную пабудову і вобразнае рашэнне), то над такім святам дазваляецца працаваць двум або некалькім выпускнікам.

Тэмы дыпломных работ удакладняюцца з мастацкім кіраўніком курса і навуковым кіраўніком работы , завяраюцца на паседжанні кафедры рэжысуры абрадаў і свят, а затым зацвярджаюцца загадам дэкана ФТБК і СМ ( ФЗН) і рэктара БДУКіМ.

Тэматыка дыпломнай работы распрацоўваецца з улікам ведаў, уменняў і навыкаў пэўнага студэнта ў галіне рэжысуры свят. Пры гэтым улічваецца будучая прафесійная дзейнасць студэнта, узровень яго агульнапрафесійнай, тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі . Да зацвярджэння тэматыкі дыпломных работ у час практыкі IV (III) курса студэнт наведвае месца правядзення мяркуемай дыпломнай работы, знаёміцца з творчымі, матэрыяльна-тэхнічнымі і фінансавымі магчымасцямі мясцовасці, дзе адбудецца свята і прадстаўляе на кафедру пісьмовае запрашэнне на правядзенне дыпломнага свята ад пэўнай арганізацыі, або ўстановы, якая дае гарантыю поўнамаштабнага забеспячэння свята.