
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
Марфемная будова слова
Большасць слоў падзяляецца на структурныя часткі – марфемы: корань і афіксы (прыстаўка ці прэфікс, суфікс, інтэрфікс, канчатак ці флексія, постфікс). Марфемы выражаюць лексіка-граматычнае значэнне слова: гара – гарысты – узгорак. Службовыя словы не падзяляюцца на марфемы: але, пад, аж.
Аснова – нязменная частка слова (без канчатка), што выражае лексічнае значэнне. У словах кшталту надворjэ, лініjа, у выраjі, сваjэ аснова заканчваецца на -й. Аснова можа быць вытворнай (корань + іншыя марфемы: марскі, летні) і невытворнай (корань: лес, стол, гай). Суплетыўныя асновы (розныя): добры – лепшы, дрэнны – горшы, ты – цябе.
Канчатак – зменная частка слова, што выражае граматычнае значэнне і служыць для сувязі слоў у сказе. Нязменныя словы (прыслоўе і дзеепрыслоўе) канчаткаў не маюць: заўчора, па-летняму, унізе, угору (падкрэслены суфікс), спазніўшыся, думаючы. Некаторыя словы маюць нулявы канчатак: дзень_, край_.
У зваротных дзеясловах і дзеепрыслоўях маюцца постфіксы -ся, -ца, -цца.
Марфемы могуць мець варыянты: нага – на назе – ногі – ножка – нажны.
Словаўтварэнне
Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння; сам працэс утварэння новых слоў, у выніку якога папаўняецца лексічны склад мовы.
Спосабы словаўтварэння: афіксацыя (1, 2, 3, 4, 5), складанне (6), зрашчэнне (7), абрэвіяцыя (8), субстантывацыя (9), семантычны (10). Роля афіксацыі пры ўтварэнні розных часцін мовы неаднолькавая (назоўнікі і прыметнікі – 2, дзеясловы – 1).
1. Прыставачны (пера-пісаць, пра-дзед, па-таемны)
2. Суфіксальны (чыт-ач, гавор-к-а, падручн-ік, сумн-а)
3. Прыставачна-суфіксальны (за-свой-і-ць, пры-печ-ак)
4. Постфіксальны (брац-ца, хто-сьці, дзе-небудзь)
5. Бязафіксны (ціхі – ціш, чырвоны – чырвань)
6. Складанне (краявід, часопіс, летапіс, хлеб-соль)
7. Зрашчэнне (вечназялёны, высокаадукаваны)
8. Абрэвіяцыя (ВКЛ, БДУ, БДЭУ, ЛіМ, БелЭн, філфак)
9. Субстантывацыя: малое дзіця (прыметнік) – малое заплакала (назоўнік)
10. Семантычны: гасцінец (шлях) – гасцінец (падарунак), журавель (птушка) – журавель (прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады).
Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
Марфалогія– раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні і катэгорыі. Аб’ектам даследавання ў марфалогіі з’яўляюцца словы. Але ў адрозненне ад лексікалогіі, якую цікавіць лексічнае значэнне слова, яго паходжанне, функцыянальна-стылістычныя асаблівасці, ужыванне, марфалогія вывучае граматычныя ўласцівасці слова і яго форм.
Марфалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі навукі аб мове: лексікалогіяй, фанетыкай, словаўтварэннем і асабліва сінтаксісам. Граматычныя ўласцівасці многіх слоў абумоўлены іх лексічным значэннем, фанетычнымі зменамі, спецыфікай словаўтваральных сродкаў і інш. Непарыўная сувязь з сінтаксісам тлумачыцца тым, што граматычныя формы і значэнні слоў выяўляюцца ў словазлучэннях і часам залежаць ад той сінтаксічнай ролі, якую выконвае слова ў сказе.
Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
Усе словы беларускай мовы дзеляцца на пэўныя лексіка-граматычныя разрады, якія называюцца часцінамі мовы. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый і форм, характару сінтаксічных функцый часціны мовы падзяляюцца на с а м а с т о й н ы я (ці знамянальныя) і с л у ж б о в ы я.
Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне, выконваюць намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа. Да іх адносяцца н а з о ў н і к , п р ы м е т н і к, л і ч э б н і к, з а й м е н н і к, д з е я с л о ў, п р ы с л о ў е. сярод знамянальных часцін мовы пяць зменных і адна нязменная (прыслоўе).
Службовыя часціны мовы – п р ы н а з о ў н і к, з л у ч н і к, ч а с ц і ц а – не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага і граматычнага значэнняў.
Асобна ў сістэме часцін мовы знаходзяцца в ы к л і ч н і к і і г у к а п е р а й м а л ь н ы я словы. Яны выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не называюць іх (выклічнікі); прыблізна перадаюць розныя гукі, што мвараюцца прадметамі ці жывымі істотамі (гукапераймальныя словы).
Сістэма часці мовы не з’яўляецца пастаяннай, нязменнай. Многія лінгвісты разглядаюць як асобныя часціны мовы безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы. Б е з а с а б о в а –п р э д ы к а т ы ў н ы я словы (словы катэгорыі стану) абазначаюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах.
М а д а л ь н ы я словы выражаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, не з’яўляюцца членамі сказа, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў.