Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да заліку па беларускай мове (с ответам...docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.62 Кб
Скачать
  1. Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.

АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя.

Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны. Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць: маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш. Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан).

Устарэлыя словы (харчразвёрстка, стаханавец)

Неалагізмы (прыватызацыя, нанатэхналогія)

Аўтарскія індывідуальна- аўтарскія неалагізмы (Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужы-ла). Архаізмы

Гістарызмы устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя: іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах). словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі “гісторыяй”: ураднік, лучына, фальварак.

Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем.

Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны.

У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.

У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках

  1. Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.

ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА

Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны.

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2. Стылістычная нейтральнасць.

3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.

4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‘працэс утварэння новых слоў’ і ‘раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ‘адступленне ўправа ў пачатку радка’ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).

5. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ‘пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту’, а эліпс у матэматыцы – ‘разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай’.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]