Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пытанні да заліку па беларускай мове (с ответам...docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
92.62 Кб
Скачать
  1. Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.

Сінонімы— словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічная значэнне.

Прыклады сінонімаў ў беларускай мове: журба — туга, цень — засень.

Служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.

Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.

Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам.

Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні.

Амонімы — розныя па значэнню, але аднолькавыя па напісанні адзінкі мовы (словы, марфемы і інш.)

Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.

Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.

Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі.

Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.

Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці. Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы.

Антонімы. Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]