
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д. Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.
Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта стыль дакументаў, міжнародных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі. Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкла-
ду, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размеркаванне матэрыялу, абавязковасць формы;
Публіцыстычны стыль – гэта стыль грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі – уздзейнічаць на масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д
Стыль мастацкай літаратуры – гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў – перадаць свае адносіны да навакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д. Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі
Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага)
Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
ФАНЕ́ТЫКА - раздзел мовазнаўства, які вывучае фанетычную сістэму (гукавы лад) мовы.
Аб'ектам вывучэння з'яўляюцца гукавыя сродкі мовы — гукі, склады, націск, інтанацыя. Цэнтральнае месца ў фанетыцы займае вучэнне аб гуках, як асноўным сродку афармлення мовы, сродку яе матэрыялізацыі.
Фанетыка разглядае гукі з трох бакоў: фізічнага (акустычнага), фізіялагічнага (артыкуляцыйнага), функцыянальнага (лінгвістычнага, сацыяльнага). Фізіка і фізіялогія вымаўлення гука з'яўляюцца ўласна фанетычнай стараной вывучэння гукавога ладу мовы, а функцыянальнасць гукаў (лінгвістычная, сацыяльная роля) вывучаецца такім раздзелам фанетыкі як фаналогія.
У залежнасці ад задач вывучэння гукавога матэрыялу адрозніваюць фанетыку агульную, апісальную, гістарычную, параўнальную.
Своеасаблівасць фанетыкі сярод іншых мовазнаўчых дысцыплін у тым, што гукі мовы, у адрозненне ад іншых яе адзінак — марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў, — не маюць самастойнага сэнсавага значэння, а маюць толькі адну значную характарыстыку — гучанне.
Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы — сістэма транскрыпцыі гучання беларускай мовы.
Сістэма выкарыстоўвае ўсе зычныя і частку галосных літар беларускага алфавіту, а таксама некаторыя дадатковыя літары і знакі. Транскрыбаваны тэкст бярэцца ў квадратныя дужкі, знакі прыпынку, апроч інтанацыйных, не ставяцца.
Малыя паўзы у сярэдзіне фразы азначаюцца як [/], вялікія паўзы як [//]. Абавязкова пазначаюцца асноўны ([ ́]) і пабочны ([ ̀ ]) націскі.
Галосныя гукі запісваюцца галоснымі літарамі: [а], [о], [у], [ы], [і], [э][4], [е].
Зычныя гукі запісваюцца адпаведнымі зычнымі літарамі, дадаткова ўводзяцца наступныя азначэнні: [дз]—z, [дж]—ž, фрыкатыўны [г]—[г], выбухны [г´]—[г´], [й]—[j].
Мяккасць гука азначаецца значком [ ’] падоўжанасць — [ ̅ ].
ФАНЕТЫЧНЫ АНАЛІЗ
1. Запісаць слова ў фанетычнай транскрыпцыі.
2. Ахарактарызаваць гукі: па месцы і спосабе ўтварэння, удзеле голасу і
шуму, наяўнасці / адсутнасці палаталізацыі, а таксама адзначыць агубленасць
(для зычных); указаць становішча адносна націску, рад, пад’ём,
лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць, а таксама ўплыў суседніх мяккіх
зычных (для галосных).
Узор:
Выконваюць [вык˚о́нва·j˚·у·ц’]
[в] – зычны, губны, губна-зубны, шчылінны, санорны, цвёрды;
[ы] – галосны, ненаціскны, сярэдні рад, верхні пад’ём, нелабіялізаваны;
[к˚] – зычны, язычны, заднеязычны, заднепаднябенны, змычны, шумны,
глухі, цвёрды, агублены;
[о́] – галосны, націскны, задні рад, сярэдні пад’ём, лабіялізаваны;
[н] – зычны, язычны, пярэднеязычны, зубны, змычна-праходны, насавы,
санорны, цвёрды;
[в] – зычны, губны, губна-зубны, шчылінны, санорны, цвёрды
[а·] – галосны, ненаціскны, сярэдні рад, ніжні пад’ём, нелабіялізаваны,
набывае больш пярэднюю артыкуляцыю ў фазе рэкурсіі;
[j˚] – зычны, язычны, сярэднеязычны, сярэднепаднябенны, шчылінны,
санорны, палатальны, агублены;
[·у·] – галосны, ненаціскны, задні рад, верхні пад’ём, лабіялізаваны, набывае
больш пярэднюю артыкуляцыю на працягу ўсяго свайго ўтварэння;
[ц’] – зычны, язычны, пярэднеязычны, пярэднепаднябенны, змычна-
шчылінны, шумны, глухі, мяккі.