
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Беларуская мова сярод славянскіх моў.
Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, аб’ядноўваюцца ў генетычна роднасныя сем’і. Сярод 20 такіх засведчаных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская. У сваю чаргу, усе моўныя сем’і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі, славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), сербы і харваты (17 млн.), чэхі (10 млн.), беларусы (9,3 млн.), балгары (8,9 млн.), славакі (5 млн.)
Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў – Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. Да І— ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыметах: усходняя, заходняя і паўднёвая, але моўныя адрозненні паміж імі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў
На сучасным этапе, сярод даных падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы
Так, ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў, для ўсіх характэрна змяненне зычных г, к, х на ж, ч, ш, змяненне старажытных груп зычных, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш
Адначасова кожная славянская мова мае і свае, толькі ёй уласцівыя рысы, якімі адрозніваецца ад іншых моў. У беларускай мове, напрыклад, развіўся і пастаянна папаўняецца пласт уласнай беларускай
лексікі, што ўключае такія словы, як бацька, араты, певень, сківіца,чарот, навальніца, золак, ложак, шкарпэтка, сарочка, абшар, хвіліна,пакута, кратаць, сціплы, жабрацкі, выдатна, дрэнна і г.д
У беларускай графіцы адсутнічае літара Ъ, у якасці раздзяляльнага знака выкарыстоўваецца ’(апостраф): сям’я, раз’езд, п’ю. На месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч, а на месцы и
заўсёды пішацца літара і, якая, дарэчы, выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 года.
Выразна выяўляецца адметнасць беларускай мовы і ў галіне фанетыкі: наяўнасць гука Ёў[ (на ўзвышшы, воўк, праўда); чаргаванне л з ў (гуляла – гуляў, пісала – пісаў); прыстаўныя гукі (аржаны, ільняны, вугал, гэты, вокны, гісторыя, гармата, наваколле); аканне і яканне (войска – вайсковец, дрэва – драўляны; вёсны – вясна, зелень – зялёны); дзеканне і цеканне (дзеці, дзверы, Дзмітрый, цётка, ціха, Цюмень); спецыфічныя чаргаванні ро –ры, ло – лы (бровы – брыво, глотка – глытаць); падоўжаныя зычныя (калоссе, палоззе, пад печчу); афрыкаты дж, дз (дождж, сяджу, дзед).
У граматыцы беларуская мова мае наступныя асаблівасці: адсутнасць на пісьме літары й у канчатках прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў: першы, мазгавы, віртуальны, паскораны; гук [н] не ўжываецца ў асабовых займенніках пры іх скланенні і не пішацца літара н: з ім, без яго; рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, дзеепрыметныя звароты часта замяняюцца апісальнымі канструкцыямі: Мальчик, гуляющий во дворе, был учеником нашего класса. – Хлопчык,які гуляў у двары, быў вучнем нашага класа; прыназоўнік па ўжываецца з месным склонам назоўнікаў: па вуліцах і плошчах; часткова захаваліся назоўнікі ў форме былога клічнага склону: браце, народзе, Іване і г.д.; рэдка ўжываюцца кароткія формы прыметнікаў: Як многа іх (грыбоў), і ўсе таўсматы, прыземісты, карэнкаваты, чорнагаловы, паўнацелы, як тонкі кужаль, знізу белы; на канцы дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу адсутнічае зычны т: ён піша, яна прыедзе; даволі шырока ўжываецца катэгорыя зборнасці (галлё, збожжа, бярвенне); у формах назоўнікаў роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду часцей ужываецца канчатак –у (-ю): экзамену, заліку, ганарару, юбілею, ягадніку; для вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам за:саладзейшы за мёд, маладзейшы за мяне; ужываюцца сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам да: падысці да лесу.