
- •Пытанні да заліку па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)
- •Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод славянскіх моў.
- •Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.
- •Фанетыка. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.
- •Сінонімы. Амонімы. Паронімы. Антонімы.
- •Спрадвечная беларуская лексіка. Запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ужывання.
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Фразеалагізмы.
- •Тэрміналагаічная лексіка. Спецыфіка тэрмінаў.
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Паходжанне і ўтварэнне тэрмінаў.
- •Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
- •14. Арфаграфія. Напісанні паводле фанетычнага і фанематычнага прынцыпаў.
- •Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.
- •Марфалогія. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Пераходныя з´явы ў сістэме часцін мовы.
- •Самастойныя часціны мовы.
- •Службовыя часціны мовы.
- •Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
- •Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Віды сувязі слоў ў словазлучэннях.
- •Сказ. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле структуры.
- •Характарыстыка простага сказа.
- •Тыпы складаных сказаў.
- •Віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
- •Простая і ўскосная мова. Цытаты. Правілы афармлення цытат.
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
- •Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
- •28. Сказы са звароткам, пабочнымі словамі і пабочнымі сказамі.
- •29. Адасобленыя члены сказа.
- •30. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.
Бяззлучнікавы складаны сказ – гэта сказ, часткі якога аб’ядноўваюцца толькі з дапамогай інтанацыі.
Коска – адносіны адначасовасці ці паслядоўнасці.
Кропка з коскай – часткі адносна самастойныя, ускладнены і маюць свае знакі прыпынку
Працяжнік
1-я частка – умова, час |
калі (перад 1-й часткай)
|
2-я частка – вынік, вывад
|
таму
|
2-я частка - параўнанне
|
як, быццам |
Супрацьпастаўленне
|
а, але, аднак
|
Хуткая змена падзей, нечаканы вынік
|
і
|
2-я ч. пачынаецца сло-вамі гэта, то, так, такі
|
- |
2-я ч. мае вынікова- абагульняльнае значэнне
|
- |
Адносіны паміж часткамі
|
Можна уставіць
|
Двукроп’е
2-я частка раскрывае змест 1-й
|
а іменна
|
2-я частка - прычына
|
бо, таму што
|
2-я ч. удакладняе, канкрэтызуе змест 1-й
|
што, як
|
2-я ч. выражае прамое пытанне
|
- |
Адносіны паміж часткамі
|
Можна уставіць
|
Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.
Аднародныя члены сказа.
Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння.
Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.
Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы.У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы.У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі
Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца:
Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;
Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння;
Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;
Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы
Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет:
характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца.
Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай).
Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:
спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;
супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);
раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то
Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім.Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне.
Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі.
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць.
Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе і належаць да той жа семантычнай групы, што і аднародныя члены сказа, але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднародных членаў сказа як род к віду або цэлае к частцы.
У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё). Абагульняльнае слова займеннік усё часам ужываецца ў спалучэнні са словам гэта; прыслоўі (прыслоўе усюды і інш.); назоўнікі; дзеясловы. 3 мэтай узмацнення пры аднародных членах з абагульняльным словам можа паўтарацца займеннік гэты;прыметнікі.
У функцыі абагульняльных могуць выступаць словазлучэнні: сінтаксічна падзельныя (свабодныя), якія складаюцца з уласна абагульняльнага слова і залежнага ад яго слова (або слоў), што выконвае ў сказе іншую сінтаксічную функцыю ў параўнанні з абагульняльным словам; сінтаксічна непадзельныя, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, што выконваюць у сказе адну агульную сінтаксічную функцыю; фразеалагічныя.
Найбольш частым выпадкам выражэння абагульняльнага слова і адпаведных яму аднародных членаў рознымі часцінамі мовы з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў або назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў у функцыі аднародных членаў з абагульняльнымі словам - займеннікам усё (часам з залежнымі ад яго словамі) або і прыслоўем усюды.
Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.
Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.